Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Рыа-дэ-Жанейра, — Пат падцягнула да сябе галінку з гронкай. — Вы былі там разам?

Готфрыд запнуўся. У мяне па спіне пацёк халодны пот.

— Паглядзіце, які месяц! — хутка сказаў я ў той самы момант, заклінаючы, ступіў Ленцу на нагу. Успыхнуў аганёк цыгарэты, і я ўбачыў, як Готфрыд непрыкметна ўсміхаўся і падміргваў мне. Я быў выратаваны.

— Не, мы былі там не разам, — заявіў Готфрыд. — У той час я быў адзін. Але… як наконт апошняга глытка гэтага ляснога пітва?

— Больш не хачу, — Пат пахітала галавой. — Так шмат віна я не п'ю.

Нас паклікаў Фердынанд, і мы рушылі да яго. Яго масіўная фігура засланяла дзверы.

— Хадзем, сябры, — сказаў ён. — Такім людзям, як мы, ноччу да прыроды няма справы. Ноччу ёй хочацца пабыць адной. Селянін ці рыбак — іншая справа. А мы, жыхары гарадоў, з іншымі прытупленымі інстынктамі — лішнія. — Ён паклаў руку Готфрыду на плячо. — Ноч — пратэст прыроды супроць чумы цывілізацыі, Готфрыд! Прыстойны чалавек доўга не вытрывае такога. Ён заўважыць, што выштурхнуты з маўклівага кола дрэў, звяроў, зорак і несвядомага жыцця.

Ён усміхнуўся дзіўнай усмешкай, пра якую нельга было сказаць, вясёлая яна ці сумная.

— Заходзьце, сябры. Пагрэем рукі каля ўспамінаў. Ах, цудоўны час, калі мы былі хвашчамі і яшчаркамі, пяцьдзесят — шэсцьдзесят тысяч год таму назад… О божа, як мы нізка апусціліся з той пары…

Ён узяў Пат за руку.

— Калі б у нас ужо не засталося ні кропелькі прыгожага, мы прапалі б… — Пяшчотным рухам сваёй вялізнай лапы ён падсунуў локаць ёй пад далоню. — Серабрысты зорны дах над грымучым прадоннем… зрабіце ласку, выпіце са старажытным чалавекам чарачку…

Пат згодна кіўнула.

— Давайце, — сказала яна. — Усё, што вы захочаце…

Яны ўвайшлі ў памяшканне. Побач з Фердынандам Пат здавалася яго дачкой. Статная, адважная маладая дачка зморанага асілка, які дайшоў да нас з дагістарычнага часу.

У адзінаццаць гадзін мы паехалі дадому. Валянцін і Фердынанд сядзелі ў таксі, вёў машыну Валянцін. Астатнія селі ў «Карла». Ноч была цёплая; Кёстэр зрабіў кругаля праз вёскі, якія, паснулыя, ляжалі абапал дарогі. Там-сям свяціліся вокны, зрэдку брахалі сабакі. Ленц сядзеў на пярэднім сядзенні побач з Ота і спяваў, мы з Пат прымасціліся на заднім сядзенні.

Кёстэр быў выдатны шафёр. Ён браў віражы, як птушка. Ён вёў машыну артыстычна, нібы гуляючы. Ён ехаў не рэзка, як большасць гоншчыкаў. Калі ён рабіў павароты, можна было спаць — так мякка ён вёў машыну. Хуткасць не заўважалася. Толькі па шоргаце машын мы заўважалі, што мянялася дарожнае пакрыццё. На асфальтавай шашы яны свісталі, на брукаванцы — грукаталі. Палосы святла ад пражэктараў, выцягнутыя, як ганчакі, імчалі перад машынай, выхопліваючы са змроку то дрыготкую бярозавую алею, то таполі, то тэлеграфныя слупы, якія, здавалася, падалі, то сонныя будынкі і нямыя ўскрайкі лясоў. У недасяжнай вышыні, абсыпаны тысячамі зорак, над намі плыў светлы дым Млечнага Шляху.

Хуткасць расла. Я ўхутаў Пат нашымі паліто. Яна ўсміхнулася мне.

— Ці любіш ты мяне? — спытаў я.

Яна пахітала галавой.

— А ты мяне?

— Не. Гэта шчасце, праўда?

— Вялізнае шчасце.

— Тады з намі нічога не здарыцца…

— Нічога… — адказала яна і пад паліто ўзяла маю руку.

Шаша пабегла ўніз да чыгункі, утвараючы дугу. Блішчалі рэйкі. Далёка перад намі мігцеў чырвоны агеньчык. «Карл» зароў і рвануўся наперад. Мы дагналі хуткі цягнік са спальнымі вагонамі і ярка асветленым вагонам-рэстаранам. Мы паехалі побач з ім. З вокан махалі людзі. Мы не адказвалі. Мы праімчаліся міма. Я азірнуўся. Паравоз пляваўся дымам і іскрамі. Ён чорнай плямай таптаўся ў сіняй ночы. Мы яго перагналі… але ж мы вярталіся ў горад да таксі, да рамонтных майстэрань, у мэбляваныя пакоі. А ён няспешна рухаўся міма лясоў і палёў, перасякаючы рэкі і горы, — удалячынь, да вольных прыгод.

Набліжаліся гарадскія дамы. «Карл» паспакайнеў, але гул яго матора ўсё яшчэ быў падобны да рыку дзікага звера.

Кёстэр спыніўся недалёка ад могілак. Ён не паехаў ні да майго дома, ні да Пат, ён проста спыніўся непадалёк, відаць, падумаўшы, што мы хочам пабыць адны. Мы вылезлі з машыны. Сябры адразу ж ірванулі, не азірнуўшыся. Я паглядзеў ім услед. На момант мне здалося, што гэта ненармальна. Яны паехалі, а я застаўся. Я застаўся без сяброў…

Я прагнаў гэтую думку.

— Хадзем, — сказаў я Пат, якая пазірала на мяне, быццам пра нешта здагадваючыся.

— Едзь з імі, — сказала яна.

— Не, — адказаў я.

— Але ж табе хацелася паехаць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x