Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таўстун пазіраў на нас разгублена. Ён страціў самаўпэўненасць і, відаць, не ведаў, што цяпер рабіць.

— Біндзінг, — нарэшце сказаў ён з паўпаклонам, быццам прозвішча магло яго ўратаваць.

Дзяўчына падышла ўжо блізка. Мы зрабіліся яшчэ ветлівейшыя.

— Дык пакажы машыну, Ота, — сказаў Ленц, кідаючы хуткі позірк на Кёстэра.

— Чаму ж не, — весела ўсміхнуўшыся, адгукнуўся Ота.

— Я і праўда паглядзеў бы яе, — сказаў Біндзінг больш міралюбна. — Відаць, хуткая, як чорт. Так мяне абставіла.

Яны ўдвух пайшлі на стаянку, і Кёстэр падняў капот «Карла».

Дзяўчына не пайшла з імі. Статная, яна моўчкі стаяла ў змроку паміж мной і Ленцам. Я чакаў, што Готфрыд скарыстае выпадак і «завядзецца». Ён быў створаны на такія сітуацыі. Але, здавалася, у яго адняло мову. Звычайна ён такаваў, як глушэц, а тут стаяў, як маўклівы манах на адпачынку, і не варушыўся.

— Прабачце, калі ласка, — сказаў я нарэшце. — Мы не заўважылі вас у машыне. Інакш мы не паводзілі б сябе так непрыстойна.

Дзяўчына зірнула на мяне.

— Але чаму ж? — запярэчыла яна спакойна. У яе быў нечакана нізкі голас. — Нічога дрэннага не здарылася.

— Не дрэнна, але і не зусім прыстойна. Гэтая машына развівае хуткасць да двухсот кіламетраў.

Яна крыху прыгнулася і ўсунула рукі ў кішэні паліто.

— Дзвесце кіламетраў?

— Дакладна — 189,2, афіцыйна зафіксавана, — горда заявіў Ленц, нібы выстраліў з пісталета.

Яна засмяялася.

— А мы падумалі — шэсцьдзесят — семдзесят.

— Бачыце… — сказаў я, — вы ж не ведалі…

— Не, — адказала яна. — Мы сапраўды не ведалі. Мы падумалі, што «б'юік» бяжыць у два разы хутчэй за вашу машыну.

— Ну вось… — Я нагой адфутболіў адламаны сучок. — У нас была занадта вялікая перавага. А пан Біндзінг, мусіць, добра раззлаваўся на нас.

Яна засмяялася.

— Вядома, у нейкі момант. Але ж трэба ўмець і прайграваць. А інакш — як жыць?

— Вядома…

Утварылася паўза. Я зірнуў на Ленца. Але апошні рамантык толькі пасміхаўся, торгаў носам, не падаючы рукі дапамогі. Шапацелі бярозы. За домам закудахтала курыца.

— Цудоўнае надвор'е, — нарэшце прамовіў я, каб парушыць маўчанне.

— Так, выдатнае, — адказала дзяўчына.

— І такое пяшчотнае, — дадаў Ленц.

— Нават незвычайна пяшчотнае, — дапоўніў я.

Зноў павісла паўза. Дзяўчына, пэўна, палічыла нас ёлупнямі. Але як я ні намагаўся, нічога разумнага не прыходзіла ў галаву. Ленц абнюхваў наваколле.

— Печаныя яблыкі, — прамовіў ён чулліва, — тут, здаецца, да пячонкі падаюць печаныя яблыкі. Далікатэс.

— Несумненна, — пагадзіўся я, праклінаючы нас абодвух.

Вярнуліся Кёстэр і Біндзінг. Біндзінг за гэтыя некалькі хвілін зусім перамяніўся. Ён, відаць, быў адзін з тых аўтадзівакоў, хто, сустрэўшы дзе-небудзь спецыяліста, з якім можна пагутарыць, расцвітае душой.

— Павячэраем разам? — спытаў ён.

— А як жа, — адказаў Ленц.

Мы ўвайшлі ў памяшканне. Каля дзвярэй Готфрыд падміргнуў мне, паказваючы на дзяўчыну.

— Слухай, яна табе ўраўнаважыць старую кабету, якая танцавала сёння раніцай.

Я паціснуў плячыма.

— Магчыма, але чаму ты змусіў аддувацца мяне аднаго?

Ён засмяяўся.

— Трэба ж вучыцца, хлопчык!

— Няма ў мяне больш ахвоты да вучобы, — сказаў я.

Мы пайшлі да астальных. Яны ўжо сядзелі за сталом. Гаспадыня якраз прынесла пячонку і смажаную бульбу. На разгонку яна прынесла яшчэ вялікую бутэльку гарэлкі.

Біндзінг аказаўся гаваруном, бурным, як горны ручай. Проста дзіўна было, чаго толькі ён не ведаў пра аўтамашыны. Калі ён пачуў, што Ота таксама ўдзельнічаў у гонках, яго прыхільнасць перайшла ўсе межы.

Я прыгледзеўся да яго больш уважліва. Ён быў мажны, высокі мужчына з густымі бровамі над чырвоным тварам; крыху хвалько, крыху шумны і, магчыма, спагадлівы, як людзі, якім звычайна шанцуе ў жыцці. Я мог сабе ўявіць, што вечарам, перш чым класціся спаць, ён сур'ёзна, з гонарам і павагай разглядае сябе ў люстэрка.

Дзяўчына сядзела паміж Ленцам і мной. Яна скінула паліто. На ёй быў шэры ангельскі касцюм. Вакол шыі была павязана белая хусцінка, падобная да гальштука жакея. Яе валасы былі рудавата-шаўкавістыя, у святле лямпы яны пераліваліся янтарным бляскам. Плечы былі вельмі прамыя, але крыху нахіленыя, рукі — вузкія, доўгія, хутчэй кашчавыя, чым мяккія. Твар быў вузкі і бледны, але вялікія вочы надавалі яму палкую сілу. Яна была вельмі прыгожая, на маю думку… але больш нічога такога я не падумаў.

Ленц жа ўвесь загарэўся. Ён цалкам перамяніўся. Яго жоўты чуб палаў, як хмель. Ён выдаў цэлы феерверк ідэй і разам з Біндзінгам завалодаў сталом. Я сядзеў ціха, нічым не прыцягваючы да сябе ўвагі — перадаваў каму-небудзь міску ці прапаноўваў запаліць. Чокаўся з Біндзінгам. Гэта я рабіў даволі часта. Ленц раптам стукнуў сябе па лбе:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x