• Пожаловаться

Эрих Ремарк: Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк: Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, категория: Классическая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Эрих Ремарк: другие книги автора


Кто написал Тры таварышы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кёстэр усміхнуўся.

— Заблытаная справа. Доўга расказваць. Ты лепш скажы, як сябе адчуваеш? На трыццаць?

Я махнуў рукой.

— На шаснаццаць і пяцьдзесят адначасова. Нічога асаблівага.

— І ты называеш гэта «нічога асаблівага»? — запярэчыў Ленц. — Лепей быць не можа. Ты ж такім чынам уладна перамог час і жывеш два жыцці.

Кёстэр зірнуў на мяне.

— Не чапай яго, Готфрыд, — сказаў ён потым. — Дні нараджэння моцна псуюць самаадчуванне. Асабліва зранку. Ён яшчэ ачомаецца.

Ленц заплюшчыў вочы.

— Чым менш чалавек адчувае сябе, тым большая яму цана, Робі. Ці суцяшае гэта цябе хоць крышку?

— Не, — сказаў я. — Ані. Калі чалавек нечага варты, то ў такім разе ён толькі помнік самому сабе. А гэта, мне здаецца, цяжка і сумна.

— Яго пацягнула на філасофію, Ота, — сказаў Ленц. — Ён — не страчаны. Ён перажыў крызісны момант. Нялёгкі момант дня нараджэння, калі ўглядаешся самому сабе ў зрэнкі і бачыш, які ты бедалага. Цяпер можна спакойна брацца за справу і прашмараваць старому «кадзілаку» вантробы.

Мы працавалі, пакуль не сцямнела. Потым памыліся і пераапрануліся. Ленц прагна зірнуў на бутэлькі.

— Можа, скруцім адной шыю?

— Няхай вырашае Робі, — сказаў Кёстэр. — Нядобра, Готфрыд, так нахабна вымагаць з імянінніка.

— Яшчэ горш марыць смагай тых, хто павіншаваў, — запярэчыў Ленц і адкаркаваў бутэльку.

Пах рому адразу запоўніў майстэрню.

— Святы Майсей! — сказаў Готфрыд.

Мы ўсе прынюхаліся.

— Фантастычна, Ота. Трэба быць вялікім паэтам, каб знайсці адпаведныя эпітэты.

— Піць у гэтай цёмнай будзе! Шкада пітва! — вырашыў Ленц. — Ведаеце што? Мы паедзем адсюль, павячэраем, бутэльку возьмем з сабой. Вып'ем яе дзе-небудзь на волі!

— Бліскуча!

Мы адпіхнулі ўбок «кадзілак», які рамантавалі паполудні. За ім стаяла дзіўная рэч на колах. Гэта была гоначная машына Ота Кёстэра, гонар майстэрні.

Кёстэр у свой час набыў на аўкцыёне амаль задарма гэтую машыну — старую ламачыну з высокім кузавам. Спецыялісты, якія бачылі яе тады, сцвярджалі, што гэта цікавы экспанат для музея. Больвіз, гаспадар фабрыкі па пашыве жаночых паліто і гоншчык-аматар, параіў Ота перарабіць яе на швейную машынку. Але Кёстэра гэта не кранула. Ён разабраў машыну, як кішэнны гадзіннік, і корпаўся ў ёй некалькі месяцаў, бывала, аж да цёмнай ночы. Потым аднойчы ўвечары ён пад'ехаў на ёй да бара, у якім мы звычайна бавілі час. Больвіз ледзь не ўпаў ад смеху, убачыўшы яе зноў — так смешна яна выглядала. Жартам ён прапанаваў Ота заклад. Ён ставіў дзвесце марак супроць дваццаці, калі Кёстэр пагодзіцца на гонку з яго новым спартовым аўтамабілем. Адлегласць — дзесяць кіламетраў, і ён дае Ота кіламетр форы. Кёстэр згадзіўся. Усе смяяліся. Чакалася незвычайная забава. Але Ота пайшоў яшчэ далей: ён адмовіўся ад форы і спакойна прапанаваў павысіць стаўку да тысячы марак супроць тысячы. Больвіз расчаравана спытаў, ці не адвезці яго ў дом вар'ятаў. У адказ Кёстэр завёў матор. Абодва рванулі з месца. Больвіз праз паўгадзіны вярнуўся ў такім дрэнным настроі, быццам пабачыў марскога змея. Ён моўчкі выпісаў чэк, а потым — яшчэ адзін. Ён хацеў адразу ж купіць машыну. Але Кёстэр пасмяяўся з яго. Ён не аддасць яе. Але наколькі бездакорная была машына ўсярэдзіне, настолькі непрыглядны быў яе знешні выгляд. На кожны дзень мы паставілі надзвычай старажытны кузаў — лак выцвіў, крылы пакарабаціліся, верх адслужыў добры дзесятак год. Мы маглі падабраць нешта лепшае, але ў нас былі свае меркаванні. Аўтамабіль зваўся «Карл». «Карл» — прывід шашы.

«Карл», сапучы, цягнуўся па шашы.

— Ота, — сказаў я, — з'явілася ахвяра.

Ззаду нецярпліва сігналіў «б'юік». Ён імкліва даганяў нас. Неўзабаве насы зраўняліся. Чалавек за рулём зняважліва паглядзеў на нас. Яго позірк зверху ўніз абвёў нашага няўклюднага «Карла». Потым ён адвярнуўся і забыўся пра нас.

Праз некалькі секунд ён нечакана пераканаўся, што Карл усё яшчэ ідзе побач з ім. Ён усеўся крыху ямчэй, весела зірнуў на нас і прыбавіў газу. Але «Карл» не здаўся. Як тэр'ер побач з догам, ён неадступна трымаўся каля бліскучага лакаматыва з нікелю і лаку.

Чалавек мацней ухапіўся за руль. Ён яшчэ ні пра што не здагадваўся і кпліва скрывіў губы. Відаць было, што ён нам зараз пакажа, на што здольныя яго сані. Ён з такой сілай ціскануў на газ, што выхлапная труба заспявала, як хор жаўрукоў над летнім полем. Але — дарма. Ён не адарваўся ад нас. Як зачараваны, агідны і непрыглядны «Карл» туліўся да яго. Чалавек здзіўлена вылупіўся на нас. Ён не мог зразумець, як гэта пры хуткасці звыш ста кіламетраў старая скрынка ніяк не адстае ад яго. Ён з недаверам зірнуў на спідометр, ці не сапсаваўся. Потым націснуў да канца.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.