Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пат, — сказаў я, — мне трэба спусціцца ўніз. Там Кёстэр. Трэба знайсці сабе жытло.

— Кёстэр? А дзе Ленц?

— Ленц, — адказаў я, — застаўся дома.

Яна ні пра што не здагадалася.

— Табе потым можна будзе сысці ўніз? — спытаў я. — Ці нам падняцца?

— Мне можна ўсё. Цяпер мне можна ўсё. Мы спусцімся ўніз і чаго-небудзь вып'ем. Я пагляджу на вас, як вы будзеце піць.

— Добра. Мы будзем чакаць цябе ўнізе.

Яна падышла да шафы, каб узяць сукенку. Я выкарыстаў момант, падняў і схаваў тэмпературны лісток.

— Пакуль што, Пат.

— Робі!

Яна падышла да мяне ззаду і абняла за шыю.

— А я так шмат хацела сказаць табе.

— А я — табе, Пат. Але цяпер у нас будзе час. Мы будзем увесь дзень штосьці расказваць адно аднаму. Заўтра. Спачатку адразу не разгаворышся.

— Праўда, давай усё раскажам адно аднаму. Тады ўвесь час, што мы не бачыліся, не будзе для нас расстаннем. Тады мы будзем ведаць усё, быццам былі ўвесь час разам.

— Мы і так былі, — сказаў я.

— Я не была з табой. У мяне няма столькі сілы. Мне было цяжэй. Я не магу ўсцешыць сябе марамі, калі я адна. Тады я думаю толькі пра сваю адзіноту. Калі не любіш, тады лягчэй быць аднаму.

Яна ўсё яшчэ ўсміхалася. Яна трымалася, але было бачна, што гэта ўсмешка праз слёзы.

— Пат, — сказаў я, — стары адважны сябра.

— Гэтага я даўно не чула, — сказала яна, і яе вочы напоўніліся слязьмі.

Я спусціўся ўніз да Кёстэра. Ён ужо выгрузіў чамаданы. Нам адвялі два суседнія пакоі ў флігелі.

— Паглядзі, — сказаў я і паказаў яму скамячаны лісток. — Як скача тэмпература.

Мы пайшлі па лесвіцы ў флігель. Снег рыпеў пад нагамі.

— Раніцай спытай у лекара, — сказаў Кёстэр, — па тэмпературы цяжка што вызначыць.

— Для мяне дастаткова, — адказаў я, склаў лісток і схаваў у кішэнь.

Мы ўмыліся. Потым Кёстэр прыйшоў да мяне ў пакой. Ён быў свежы, быццам добра выспаўся.

— Табе трэба апрануцца, Робі, — сказаў ён.

— Добра. — Я ачнуўся ад сваіх думак і распакаваў чамадан.

Мы пайшлі да будынка санаторыя. «Карл» стаяў яшчэ на вуліцы. Кёстэр накрыў яго радыятар коўдрай.

— Ота, калі мы паедзем назад? — спытаў я.

— Я думаю, што паеду заўтра вечарам ці паслязаўтра раніцай. Ты ж застанешся…

— Але як? — спытаў я ў адчаі. — Маіх грошай хопіць не больш чым на дзесяць дзён. А за Пат санаторый аплочаны таксама толькі да пятнаццатага. Мне трэба вяртацца і зарабляць. Тут, пэўна, ім такі слабы піяніст не патрэбны.

Кёстэр нахіліўся над машынай і падняў капот.

— Я дам табе грошай, — сказаў ён, выпростваючыся. — Пра грошы можаш не турбавацца і спакойна заставацца тут.

— Ота, — сказаў я, — я ж ведаю, колькі ў цябе засталося ад усёй распрадажы. Менш чым трыста марак.

— Я не пра тыя грошы. Я дастану. Не хвалюйся. Праз восем дзён ты іх атрымаеш.

— Атрымаеш спадчыну? — спытаў я з горкай іроніяй.

— Амаль адгадаў. Павер мне. Ты ж не можаш цяпер зноў паехаць адсюль.

— Не, — сказаў я. — Я не ведаў, як ёй усё растлумачыць.

Кёстэр зноў накрыў радыятар коўдрай. Ён лёгка правёў рукой па капоце. Потым мы пайшлі ў вестыбюль.

— А колькі зараз часу? — спытаў я.

— Палова сёмай.

— Дзіўна, — сказаў я. — Мне здалося, што ўжо пазней.

Па лесвіцы спускалася Пат. Яна была ў футравай куртцы. Яна хутка наблізілася да Кёстэра, каб павітаць яго. Толькі цяпер я заўважыў, якая яна загарэлая. Чырванавата-бронзавы загар рабіў яе падобнай да маладой светлай індыянкі. Але твар яе выцягнуўся, вочы занадта блішчалі.

— У цябе тэмпература? — спытаў я.

— Крыху павышаная, — хутка сказала яна, ухіляючыся ад размовы на гэтую тэму. — Вечарам тут ва ўсіх тэмпература. А ў мяне толькі ад таго, што вы прыехалі. Змарыліся?

— Ад чаго?

— Тады пойдзем у бар, добра? Вы ж мае першыя наведнікі тут…

— А тут ёсць бар?

— Ёсць маленькі. Ва ўсякім разе куточак, абсталяваны пад бар. Таксама лячэнне. Нічога не павінна напамінаць пра бальніцу. Чаго нельга, таго ўсё роўна не дадуць.

Бар быў перапоўнены. Пат з тым-сім павіталася. Я звярнуў увагу на італьянца. Мы знайшлі свабодны столік.

— Што табе заказаць? — спытаў я.

— Кактэйль з ромам. Такі, які вы заўсёды пілі ў бары. Ты ведаеш рэцэпт?

— Вельмі проста, — сказаў я дзяўчыне, якая абслугоўвала. — Палова партвейну, палова ямайскага рому.

— Два, — сказала Пат. — А адзін «спецыяльны».

Дзяўчына прынесла два «порта-ронка» і ружовы напітак.

— Гэта мне, — сказала Пат. Яна падсунула да нас шклянкі з ромам. — Салют!

Яна паставіла сваю шклянку, не пакаштаваўшы, азірнулася, хуценька схапіла маю шклянку і выпіла да дна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x