Джордж Оруэлл - Ферма

Здесь есть возможность читать онлайн «Джордж Оруэлл - Ферма» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ферма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ферма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ферма — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ферма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жывёлы былі агаломшаныя. Гэта было злачынства, якое зламыснасцю сваёй шмат перавышала разбурэнне ветрака! Але прайшло колькі хвілін, перш чым яны здолелі цалкам асэнсаваць гэта. Усе яны памяталі або думалі, што памятаюць, як яны бачылі Сняжка на чале жывёлаў у Бітве пры Хляве, як ён іх падтрымліваў і падбадаёрваў, як ён не даваў сабе перадыху ні на хвіліну, нават калі шраціны з Джоўнзавай стрэльбы паранілі яму спіну. Спачатку было няпроста зразумець, як усё гэта стасавалася да паведамлення, што ён змагаўся на баку Джоўнза. Нават Баксёр, які рэдка задаваў пытанні, быў збіты з панталыку. Ён лёг, падклаў пад сябе пярэднія ногі, заплюшчыў вочы і цяжкім намаганнем паспрабаваў спарадкаваць свае думкі.

— Я не веру гэтаму, — сказаў ён. — Сняжок мужна змагаўся ў Бітве пры Хляве. Я сам яго бачыў. Ці ж не ўзнагародзілі мы яго адразу пасля бітвы медалём «Жывёла-Герой» першага класа?

— Гэта была наша памылка, таварышы. Бо цяпер мы ведаем — усё гэта напісана ў сакрэтных дакументах, якія мы знайшлі, — што ў сапраўднасці ён хацеў завабіць нас на загубу.

— Але ён быў паранены, — сказаў Баксёр. — Мы ўсе бачылі, як цякла кроў.

— Пра гэта было загадзя дамоўлена! — закрычаў Віскун. — Джоўнзаў стрэл толькі трошкі яго зачапіў. Я мог бы паказаць табе адпаведную мясціну ягоных запісаў, калі б ты ўмеў чытаць. Задума была ў тым, што Сняжок у сама крытычны момант дасць сігнал да ўцёкаў і адступіць перад ворагам. І яму гэта амаль удалося — я скажу нават, таварышы, што яму гэта ўдалося б, калі б не наш бясстрашны Правадыр, таварыш Напалеон. Памятаеце, як у той самы момант, калі Джоўнз і яго людзі ўбеглі на наш двор, Сняжок раптам павярнуўся і пачаў уцякаць, і большасць жывёлаў кінулася за ім? А памятаеце, што якраз у той самы момант, калі ўсіх ахапіла паніка і ўсё здавалася загубленым, таварыш Напалеон выскачыў наперад з воклічам «Смерць чалавецтву!» і ўкусіў Джоўнза за нагу? Вы ж памятаеце гэта, таварышы? — закрычаў Віскун, падскокваючы на месцы.

Цяпер, калі Віскун апісаў тыя падзеі гэтак відавочна, жывёлам здалося, што яны сапраўды памятаюць гэта. Ва ўсялякім разе, яны памяталі, што ў сама крытычны момант бітвы Сняжок павярнуўся і пабег. Але Баксёр усё яшчэ быў крыху збянтэжаны.

— Я не веру, што Сняжок быў здраднікам на самым пачатку, — нарэшце сказаў ён. — Што ён рабіў пасля — гэта ўжо іншая справа. Але я веру, што пад час Бітвы пры Хляве ён быў добрым таварышам.

— Наш Правадыр таварыш Напалеон, — заявіў Віскун, гаворачы вельмі павольна і выразна, — катэгарычна сцвярджае — катэгарычна, таварыш, — што Сняжок быў агентам Джоўнза ад самага пачатку — так, і нават задоўга да таго, як было задумана само Паўстанне.

— А, ну гэта іншая справа! — сказаў Баксёр. — Калі гэтак кажа таварыш Напалеон, значыць, так яно і ёсць.

— Вось гэта правільныя словы, таварыш, — закрычаў Віскун, але ўсе заўважылі, што ён неяк вельмі нядобра паглядзеў на Баксёра сваімі мірглівымі вочкамі. Ён павярнуўся, каб пайсці, пасля спыніўся і дадаў шматзначна: — Папярэджваю ўсіх жывёлаў на гэтай ферме: будзьце пільныя. Бо ў нас ёсць усе прычыны меркаваць, што хтосьці з сакрэтных агентаў Сняжка хаваецца ў гэты момант сярод нас!

Праз чатыры дні, надвячоркам, Напалеон загадаў усім жывёлам сабрацца ў двары. Калі яны ўсе сышліся разам, Напалеон выйшаў з сядзібы, аздоблены абодвума сваімі медалямі (бо незадоўга перад тым ён узнагародзіў сябе медалямі «Жывёла-Герой» першага класа і «Жывёла-Герой» другога класа), з сваімі вялізнымі сабакамі, што круціліся вакол яго і гыркалі так, што ў жывёлаў дрыжыкі беглі па спінах. Яны маўкліва скурчыліся на сваіх месцах, нібы загадзя адчуваючы, што зараз адбудзецца нешта страшнае.

Напалеон стаяў і сурова разглядаў прысутных, пасля раптам пранізліва завішчаў. Сабакі зараз жа кінуліся наперад, схапілі чатырох свінняў за вушы і пацягнулі іх да ног Напалеона, не зважаючы на іх страшны віск ад болю і страху. З свіных вушэй цякла кроў, сабакі адчулі яе смак і на нейкі момант зусім ашалелі. Раптам, усім на здзіўленне, трое сабак накінуліся на Баксёра. Убачыўшы іх, Баксёр выставіў наперад свой вялізны капыт, збіў аднаго сабаку з лёту і прыціснуў яго да зямлі. Сабака заенчыў аб літасці, і два другія ўцяклі, падціснуўшы хвасты. Баксёр паглядзеў на Напалеона, каб ведаць, што яму рабіць: раздушыць сабаку насмерць ці адпусціць. Напалеон, як здалося, змяніўся з твару і рэзка загадаў Баксёру адпусціць сабаку, на што той падняў капыт, і сабака, скалечаны, пабег прэч, жалосна скуголячы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ферма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ферма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ферма»

Обсуждение, отзывы о книге «Ферма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x