Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стары чалавек і мора: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стары чалавек і мора»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стары чалавек і мора — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стары чалавек і мора», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стары чалавек стаў караскацца зноў, але каля вяршыні ўзгорка ўпаў і колькі часу ляжаў, з мачтай на плячы. Ён намагаўся ўстаць, але гэта было яму не па сіле, і ён сядзеў тамака, трымаючы мачту на плячы, ды пазіраў на дарогу. Кот шмыгнуў на далёкім схіле ўзгорка, спяшаючыся па нейкіх сваіх справах, стары чалавек паназіраў за ім. А потым вочы ягоныя глядзелі на дарогу.

Урэшце стары чалавек паклаў мачту на дол і ўстаў. Падняў мачту, узваліў на плячо і папхнуўся па дарозе ўгору. Ён мусіў пяць разоў сядаць аддыхвацца, пакуль дабраўся да свайго жытла.

У халупе ён прыставіў мачту да сцяны, у цемры адшукаў бутэльку з вадой і трохі глынуў з яе. Пасля ўлёгся на ложак. Стары чалавек нацягнуў коўдру на сябе і заснуў, лежачы тварам на газетах, выпрастаўшы рукі далонямі ўгору.

Ён спаў, калі хлопчык зазірнуў раніцою ў дзверы. Дзьмула гэтак моцна, што на дрэйфуючых лодках [41] Лодкі з адмысловымі сеткамі, у якія падчас прыліву заплывае рыба. нельга было выходзіць у мора, і хлопчык позна спаў, а пасля прыйшоў, як і кожнае раніцы, у хаціну старога чалавека.

Увачавідкі пераканаўшыся, што стары чалавек дыхае, хлопчык убачыў ягоныя рукі і заплакаў. Ён асцярожна выйшаў з халупы, каб прынесці старому чалавеку трохі кавы, і ўсю дарогу, ідучы, плакаў.

Багата рыбакоў стоўпілася вакол чоўна, разглядаючы тое, што было да яго прывязана. Адзін, закасаўшы порткі, залез у ваду і мераў шкілет кавалкам шнура.

Хлопчык не спусціўся ўніз. Ён пабываў там раней, і адзін з рыбакоў па ягонай просьбе глядзеў за лодкай.

— Як ён маецца? — нехта з гурту гукнуў хлопчыку.

— Спіць, — абазваўся той. Хлопчык не саромеўся, што людзі бачаць, як ён плача. — Хай ніхто яго не турбуе.

— Ейная даўжыня ад носа да хваста была васемнаццаць футаў, — апавясціў рыбак, які мераў шкілет.

— Пэўна ж, — адказаў хлопчык. Ён прыйшоў да «Тэрасы» і папрасіў бляшанку кавы.

— Гарачай, і каб у ёй было многа малака і цукру.

— Што-небудзь яшчэ?

— Не. Потым пабачым, што ён мог бы з'есці.

— Якая была рыбіна! — сказаў карчмар. — Свет гэткае не бачыў. Тыя дзве, што ты злавіў учора, таксама нічога.

— Да д'ябла мае рыбы! — сказаў хлопчык і зноў пачаў плакаць.

— Можа, вып'еш якога трунку?

— Не, — адмовіўся хлопчык. — Скажы, каб не турбавалі Сант'яга. Я яшчэ прыйду.

— Перадай, я вельмі яму спачуваю.

— Дзякуй, — адказаў хлопчык.

Ён занёс гарачую бляшанку кавы ў халупу старога чалавека і сядзеў там, каля яго, пакуль той не прачнуўся. Аднаго разу хлопчыку здалося, што стары чалавек прачынаецца. Але ён зноў упаў у цяжкі сон, і хлопчык хадзіў цераз дарогу пазычыць трохі дроў, каб падагрэць каву.

Нарэшце стары чалавек прачнуўся.

— Не, не сядай, — сказаў хлопчык. — Выпі гэта. — Ён наліў крыху кавы ў шклянку.

Стары чалавек узяў шклянку і выпіў.

— Яны пабілі мяне, Маналін, — сказаў ён. — Ушчэнт пабілі мяне.

— Не ён пабіў цябе. Не марлін.

— Не. Сапраўды не. Гэта здарылася потым.

— Педрыка глядзіць за лодкай і начыннем. Што ты мяркуеш зрабіць з галавою?

— Хай Педрыка пасячэ яе ды скарыстае ў пастках на рыбу.

— А кап'ё?

— Вазьмі сабе, калі хочаш.

— Хачу, — сказаў хлопчык. — А зараз нам трэба яшчэ сёе-тое вырашыць.

— Ці шукалі мяне?

— Шукалі. Берагавая варта і самалёты.

— Акіян — ён надта вялікі, а човен — малы, яго цяжка ўгледзець, — сказаў стары чалавек. Ён заўважыў, як гэта прыемна мець суразмоўцу, а не проста гаварыць сам з сабою ды з морам. — Мне бракавала цябе, — сказаў ён. — А што ты ўлавіў?

— Адну першага дня. Яшчэ адну другога і дзве трэцяга.

— Вельмі добра.

— Цяпер мы зноў будзем разам рыбачыць.

— Не. Я няўдачнік. Шанцаванне пакінула мяне.

— Д'ябал з ім, з шанцаваннем, — сказаў хлопчык. — Я прынясу шанцаванне з сабою.

— А што твае скажуць?

— Мяне гэта не абыходзіць. Учора я злавіў аж дзве. Мы будзем рыбачыць разам, бо мне яшчэ шмат чаго трэба ўведаць.

— Мы павінны займець добрыя восці, каб выняць дух з любой рыбіны, і хай яны заўсёды будуць пад рукой на борце. Ты можаш зрабіць лязо з рэсорнай планкі старога форда. Набрусуем яе ў Гуанабакоа. Яно мусіць быць вострае, аднак загартоўваць не трэба, бо зломіцца. Мой нож зламаўся.

— Я дастану другі нож і набрусую рэсору. Колькі дзён яшчэ будзе ўладарыць brisа?

— Можа, тры. Можа, болей.

— Я ўсё зраблю найлепшым чынам, — сказаў хлопчык. — А ты, старэча, дагледзь свае рукі.

— Я ведаю, як іх падгаіць. Уночы я выплюнуў штось нязвыклае і адчуў: нешта ў маіх грудзях зламалася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стары чалавек і мора»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стары чалавек і мора» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стары чалавек і мора»

Обсуждение, отзывы о книге «Стары чалавек і мора» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x