Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваенны лётчык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваенны лётчык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ваенны лётчык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваенны лётчык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць я і ў навальнічнай хмары, я ўсё-такі вяртаюся з рынку. Інтанацыя ў маёра была, канечне, верная: «Дойдзеце да першай вуліцы направа і там, на рагу, купіце мне карабок запалак…» Маё сумленне ў спакоі. Запалкі ў мяне ў кішэні. Ці, дакладней, у кішэні ў майго таварыша, Дзютэртра. Як гэта ён патрапляе запомніць усё, што ён бачыў. Але гэта яго справа. У мяне болей сур'езныя клопаты. Па звароце, калі нас зноў не чакае мітусня перабазіравання, я выклічу Лакардэра на паядынак і пастаўлю яму мат. Ён цярпець не можа прайграваць. Я таксама. Але я выйграю.

Учора Лакардэр напіўся. Зрэшты… не дужа: не хачу яго няславіць. Ён выпіў, каб суцешыцца. Вяртаючыся з палёту, ён забыўся выпусціць шасі і пасадзіў самалёт проста на пуза. Аліяс, які, на няшчасце, быў сведкам гэтага, з сумам агледзеў самалёт, але не прамовіў ні слова. Як цяпер, бачу Лакардэра, вопытнага лётчыка. Ён чакаў ад Аліяса папрокаў. Ён спадзяваўся на папрокі Аліяса. Гнеўныя папрокі аблегчылі б ягоную душу. Іхні выбух даў бы магчымасць выбухнуць і яму. У адказ ён змог бы выліць свой шалёны гнеў. Але Аліяс толькі круціў галавой. Аліяс бедаваў над самалётам; яму начхаць было на Лакардэра. Для маёра гэтае непрыемнае здарэнне было толькі чарговай аварыяй, нечым накшталт непазбежнага падатку на ягоную маёмасць. Усё было толькі ў бязглуздай няўважлівасці, якая часам падводзіць нават самых вопытных лётчыкаў. Але Лакардэра яна падвяла несправядліва. Калі не лічыць сённяшняй абмашкі, Лакардэр быў прафесійна бездакорны. Вось чаму Аліяс, цікавячыся толькі пашкоджаным самалётам, абсалютна машынальна запытаўся ў таго ж Лакардэра, што той думае пра пашкоджанне. I я адчуў, як успыхнула падаўленае шаленства Лакардэра. Вы ціха кладзяце руку на плячо кату і кажаце: «Няшчасная ахвяра… Уяўляю, як яна, гаротніца, пакутуе…» Рухі чалавечага сэрца недаступны розуму. Лагодная рука, замест таго каб абудзіць у душы ката спачуванне, прыводзіць яго ў лютасць. Ён змрочна глядзіць на ахвяру. Ён шкадуе, што адразу не прыкончыў яе.

Ну вось. Я вяртаюся дадому. Група 2/33 — мой дом. I я добра ведаю тых, хто жыве ў маім доме. Я не магу памыліцца ў Лакардэры. Лакардэр не можа памыліцца ўва мне. Я ўсведамляю гэтае адзінства з пачуццём гранічнай яснасці: «Мы — лётчыкі з авіягрупы 2/33!» Вось ужо бязладныя шматкі нітуюцца ў адно цэлае…

Я думаю пра Гавуаля і Ашэдэ. Я ўсведамляю гэтае адзінства, якое нітуе мяне з Гавуалем і Ашэдэ. Гавуаль. Цікава, якога ён паходжання? У ім адчуваецца здаровая сялянская аснова. У маёй памяці нечакана ўсплывае адзін цёплы ўспамін, і водар яго дападае да самага сэрца. Калі мы стаялі ў Арконце, Гавуаль, як і я, жыў на ферме.

Аднойчы ён кажа мне:

— Гаспадыня закалола парсюка. Яна запрашае нас на крывянку.

Мы трое — Ізраэль, Гавуаль і я — з асалодай жавалі цёмную хрумсткую скарыначку. Сялянка пачаставала нас чаркай лёгкага белага віна. Гавуаль сказаў мне: «Глянь, што я купіў. Ёй гэта будзе прыемна. Трэба надпісаць». Гэта была адна з маіх кніг. I я не адчуў ніякай няёмкасці. Я з задавальненнем зрабіў надпіс, каб прынесці ёй задавальненне. Ізраэль напіхаў люльку. Гавуаль чухрыў нагу, гаспадыня, здавалася, была вельмі ўсцешана кнігай з надпісам самога аўтара. Духмянілася крывянка. Я трошкі захмялеў ад лёгкага белага віна і не адчуў сябе чужым, нягледзячы на тое, што надпісаў кнігу, — раней гэта заўсёды здавалася мне нейкай смешнаватай недарэчнасцю. Я адчуваў сябе сваім. Нягледзячы на гэтую кнігу, я не выглядаў ні пісьменнікам, ні сузіральнікам. Я прыйшоў сюды не збоку прыпёку. Ізраэль лагодна глядзеў, як я падпісваю кніжку. Гавуаль усё гэтак жа па-прасцяцку пачухваў лытку. I я адчуваў да іх нейкую цьмяную ўдзячнасць. Гэтая кніга магла надаць мне выгляд старонняга назіральніка. А між тым я не рабіў уражання ні інтэлігента, ні гледача. Я быў свой.

Мне заўсёды была нанавісная роля назіральніка. Што ж я такое, калі я не прымаю ўдзелу? Каб быць я павінен удзельнічаць. Мяне мацуюць вартасці маіх таварышаў, вартасці, пра якія яны і самі не маюць уяўлення, і не з-за ўласнай сціпласці, а таму, што ім на гэта начхаць. Ні Гавуаль, ні Ізраэль не думаюць пра сябе. Яны — вязіва повязяў, повязяў з іхняй працай, з іхняй прафесіяй, з іхнім доўгам. 3 гэтай гарачай, духмянай крывянкай. I я хмялею ад рэальнасці іхняй прысутнасці. Я магу маўчаць. Магу піць лёгкае белае віно. Магу нават надпісаць кнігу і гэтым не расчужаць сябе з імі. Нішто не парушыць нашага братэрства.

Я зусім не збіраюся прыніжаць тут ні поспехаў розуму, ні перамогу мыслення. Я ў захапленні ад светлых галоў. Але чаго варты чалавек, калі ў яго бракуе сутнасці? Калі ён — толькі адна ўява, а не быцце. Гэтую сутнасць я бачу ў Гавуалі і ў Ізраэлі. Як бачыў яе і ў Гіемэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваенны лётчык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваенны лётчык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваенны лётчык»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваенны лётчык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x