Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваенны лётчык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваенны лётчык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ваенны лётчык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваенны лётчык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можаце ўзяць курс дзевяноста чатыры.

Дзютэртр толькі што сарыентаваўся па Сене. Я знізіўся да ста метраў. Зямля з хуткасцю пяцьсот трыццаць кіламетраў у гадзіну коціць на нас вялікія прамавугольнікі канюшыны або пшаніцы і трохвугольнікі лясоў. Я адчуваю дзіўнае фізічнае задавальненне назіраць, як нос майго самалёта нястомна расхінае іх, быццам крыгі. Унізе з'яўляецца Сена. Калі я пралятаю над ёй пад вуглом, яна адступае, быццам паварочваецца вакол сваёй восі. Гэты рух выклікае ўва мне такую ж асалоду, як плаўны ўзмах касы на лузе. Сядзець мне ёмка. Я гаспадар на борце сваёй машыны. Бакі не працякаюць. Я згуляю ў покер з Пеніко, выйграю ў яго чарку каньяку, потым пастаўлю мат Лакардэру. Вось які я, калі я пераможца!

— Пан капітан… страляюць, мы ў забароненай зоне!..

Курс вылічвае ён. Я тут ні пры чым.

— Моцна страляюць?

— 3 чаго толькі можна…

— Павернем прэч?

— Ну, не!..

Тон у яго пагардлівы. Мы ведаем, што такое патоп. Агонь нашых зенітак — проста як вясновы дожджык.

— Дзютэртр… Паслухайце, гэта ж ідыёцтва — быць збітымі сваімі!

— Нічога… Не саб'юць… Хай папрактыкуюцца.

Голас Дзютэртра з'едлівы.

А ў мяне няма ахвоты да з'едлівасці. Я шчаслівы. Мне прыемна пагаварыць са сваімі людзьмі.

— Ну й праўда, страляюць, як…

Глянь, ён яшчэ жывы, наш стралок! Я заўважыў, што па ўласнай ініцыятыве ён яшчэ ні разу не абвяшчаў пра сваю прысутнасць. Ён пераварыў усю прыгоду моўчкі, не адчуваючы патрэбы мець зносіны з людзьмі. Зрэшты, адзін раз ён, здаецца, вымавіў: «Ну і ну!» — у самы разгар абстрэлу. Ва ўсякім разе, плыні прызнанняў не было.

Але зараз закранута яго спецыяльнасць: кулямёт. А калі закранецца спецыяльнасць, тут ужо спецыялістаў не стрымаць.

Я міжволі супрацьпастаўляю гэтыя два светы. Свет самалёта і свет зямлі. Толькі што я ўцягнуў Дзютэртра і майго стралка па-за дазволеныя межы. Мы бачылі, як палае Францыя. Мы бачылі, як ззяе мора. Мы састарэлі на вялікай вышыні. Мы схіляліся над далёкай зямлёй, як над музейнай вітрынай. Мы гулялі ў сонцы з пылінкамі варожых знішчальнікаў. Потым мы знізіліся зноў. Мы кінуліся ў касцёр. Мы ахвяравалі ўсім. I там мы даведаліся пра саміх сябе болей, чым змаглі б зразумець за дзесяць гадоў роздуму. Нарэшце, мы выйшлі з гэтага дзесяцігадовага пустэльніцтва…

А караван бежанцаў, які мы, магчыма, ужо бачылі, калі ляцелі да Араса, прасунуўся самае большае на паўкіламетра.

За той час, што яны будуць адцягваць у роў зламаны аўтамабіль, мяняць колы ці проста сядзець і барабаніць па баранцы ў чаканні, пакуль скрыжаванне вызваляць ад разбітых машын, мы паспеем ужо вярнуцца на базу.

Мы пераступілі цераз усё паражэнне. Мы нагадваем паломнікаў, якія лёгка зносяць пакуты ў пустыні, бо сэрцам яны ўжо ў свяшчэнным горадзе.

Вось-вось апусціцца глыбокая ноч і ахіне гэты бязладны натоўп сваімі горкімі крыламі. Статак збіваецца да купы. У каго яму вымольваць паратунак? А нам падорана шчасце спяшацца да таварышаў, і ў мяне такое ўражанне, што мы спяшаемся на свята. Гэтак звычайная халупа, калі яе здалёк асвеціць нам агеньчык, ператварае самую суровую зімовую ноч у ноч перад калядамі. Там, куды мы ляцім, нас чакае прыязны прытулак. Там, куды мы ляцім, мы далучымся да вячэрняй трапезы.

На сёння досыць прыгод: я шчаслівы і стомлены. Я перадам механікам свой самалёт, аздоблены новымі прабоінамі. Я скіну цяжкі лётны камбінезон, і так як згуляць з Пеніко на чарку каньяку будзе ўжо занадта позна, я проста сяду вячэраць разам з таварышамі…

Мы познімся. Таварышы, якія позняцца, звычайна не вяртаюцца. Яны спазніліся? Не, ужо ўвогуле запозна. Трудная рада! Ноч саштурхоўвае іх у вечнасць. За вячэрай група падлічвае свае страты.

Тыя, хто не вярнуўся, становяцца ва ўспамінах яшчэ мілей. Цяпер ім вечна ўсміхацца самай светлай усмешкай. Мы адпрэчым гэтую перавагу. Мы з'явімся неспадзявана, як злыя духі ці браканьеры. Маёр не паспее адкусіць кавалак хлеба. Ён будзе глядзець на нас. I, магчыма, скажа: «Ах!.. Вось і вы…» Таварышы будуць маўчаць. Яны ледзь глянуць на нас.

Некалі ў мяне было няшмат пашаны да дарослых. I дарэмна. Чалавек ніколі не старэе. Маёр Аліяс! Калі дарослыя вяртаюцца дадому, яны — як дзеці. «Вось ты, наш таварыш!..» I цнатліва змаўкаюць.

Маёр Аліяс, маёр Аліяс!.. Гэтай лучнасцю з усімі вамі я цешуся, як сляпы цешыцца агнём. Сляпко сядае і працягвае рукі, але ён не ведае, што прыносіць яму асалоду. 3 баявога задання мы вяртаемся з прагай узнагароды, якая завецца — любоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваенны лётчык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваенны лётчык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваенны лётчык»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваенны лётчык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x