Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваенны лётчык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваенны лётчык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ваенны лётчык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваенны лётчык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ні на хвілю не сумняваюся ў выратаванні. Цяпер я лепей разумею сляпога, які прастуе да агню. Калі сляпы прастуе да агню, значыць, у ім узнікла патрэба ў агні. Агонь ужо кіруе ім. Калі сляпы шукае агонь, значыць, ён ужо знайшоў яго. Скульптар ужо стварыў свой твор, раз ён пацягнуўся да гліны. Гэтаксама і мы. Нас грэе цяпло нашых повязяў — вось чаму мы ўжо пераможцы.

Наша супольнасць ужо адчуваецца намі. Каб згуртавацца ў ёй, нам спатрэбіцца знайсці ёй моўнае ўвасабленне. А гэта ўжо запатрабуе намаганняў свядомасці і мовы. Але, каб зберагчы непарушнай аснову нашай супольнасці, мы павінны стаць глухія да шантажу, да пастаянна зменлівых слоўных пастак. I найперш за ўсё мы не павінны выракацца таго, што неаддзельна ад нас.

Вось чаму, вярнуўшыся з палёту над Арасам і, як мне здаецца, шмат што ў палёце зразумеўшы, я самотнічаю ў начной цішыні, прыпёршыся да плота, і выкладаю сабе элементарныя правілы, якім ніколі не здраджу.

Бо калі я неаддзельны ад сваіх, я ніколі не адракуся ад іх, што б яны ні ўчынілі. Я ніколі не стану вінаваціць іх перад пабочнымі асобамі. Калі я змагу ўзяць іх пад абарону, я буду абараняць іх. Калі яны абняславяць мяне, я затаю гэта ў самым сэрцы і прамаўчу. Што б я ні думаў тады пра іх, я ніколі не выступлю сведкам абвінавачання. Муж не пойдзе з хаты ў хату расказваць суседзям, што яго жонка распусніца. Гэткім чынам ён не ўратуе свой гонар. Бо жонка ягоная неаддзельна ад ягонага дома. Няславячы яе, сабе ён не прыдбае пашаны. I толькі аднойчы прыйшоўшы дадому, ён мае права даць выйсце свайму гневу.

Вось чаму я не знімаю з сябе адказнасці за паражэнне, якое не раз яшчэ змусіць мяне адчуць сябе ў паніжэнні. Я неаддзельны ад Францыі. Францыя выхавала Рэнуараў, Паскаляў, Пастэраў, Гіёмэ, Ашэдэ. Яна выхавала адначасова і тупіц, і палітыканаў, і здраднікаў. Але, мне здаецца, было б занадта ёмка — абвяшчаць сваю салідарнасць з аднымі і адмаўляць усялякае дачыненне да іншых.

Паражэнне расколвае. Паражэнне руйнуе выпеставанае адзінства. Нам гэта пагражае смерцю: я не буду садзейнічаць такому расколу, ускладваючы адказнасць за разгром на тых маіх суайчыннікаў, якія думаюць іначай, чым я. Падобныя спрэчкі без суддзяў ні да чаго не вядуць. Мы ўсе былі пераможаны. Я быў пераможаны. Ашэдэ быў пераможаны. Ашэдэ не ўскладвае адказнасць за паражэнне на іншых. Ён мяркуе так: «Я, Ашэдэ, неаддзельны ад Францыі, я быў слабы. Францыя, неаддзельная ад мяне, Ашэдэ, была слабая. Яе слабасць была маёй слабасцю». Ашэдэ выдатна разумее, што, калі ён адарве сябе ад сваіх, ён уславіць толькі аднаго сябе. Але тады ён перастане быць Ашэдэ, неаддзельным ад свайго дома, ад сваёй сям'і, ад сваёй групы, ад сваёй айчыны. Ён будзе ўсяго толькі Ашэдэ, блукаючы ў пустыні.

Калі я падзяляю ганьбу майго дома, я магу падзейнічаць на яго лёс. Ён неаддзельны ад мяне, як я неаддзельны ад яго. Але, калі я не прыму на сябе ягонай ганьбы, мой дом, кінуты на волю лёсу, загіне, а я пайду адзін, укаранаваны славай, але яшчэ болей непатрэбны, чым мярцвяк.

Каб быць, трэба спачатку ўзяць на сябе адказнасць. Усяго некалькі гадзін таму я быў сляпы. Мне было горка. Але цяпер я разважаю больш цвяроза. Я адмаўляюся вінаваціць іншых французаў, раз я адчуваю сябе неаддзельным ад Францыі, і я не разумею, як Францыю можа вінаваціць свет. Кожны нясе адказнасць за ўсіх. Францыя была адказная за ўвесь свет. Францыя магла б паказаць свету прыклад, які з'яднаў бы яго. Францыя магла б паслужыць сувязным звяном для ўсяго свету. Калі б Францыя зберагла водар Францыі, праменнасць Францыі, яна стала б усяму свету аплотам супраціўлення. 3 цяперашняга дня я адмаўляюся ад сваіх папрокаў у адрас свету. Калі ў яго бракавала душы, ягонай душой павінна была стаць Францыя — гэта быў яе доўг перад самой сабой.

Францыя магла б аб'яднаць вакол сябе астатнія краіны. Мая група 2/33 гатова была змагацца спачатку на баку Нарвегіі, потым на баку Фінляндыі. Што ўяўляла сабой Нарвегія і Фінляндыя для нашых салдат, нашых унтэр-афіцэраў? Мне заўсёды здавалася, што, самі таго не ўсведамляючы, яны згаджаліся памерці за нейкі водар каляднага свята. Ім мроілася, што за ўратаванне гэтага водару варта ахвяраваць жыццём. Калі б мы сталі калядамі для ўсяго свету, свет мог бы знайсці ў нас свой паратунак.

Нам не ўдалося ўвасобіць у сабе духоўную еднасць людзей усяго свету. Калі б мы зрабілі гэта, мы выратавалі б і свет, і саміх сябе. Мы не пасілілі гэтага. Кожны ў адказе за ўсіх. Адказвае толькі кожны ў паасобку. Толькі кожны ў паасобку адказвае за ўсіх. Да мяне ўпершыню пачынае даходзіць адна з таямніц рэлігіі, што спарадзіла духоўную культуру, якую я лічу сваёй: «Ускласці на сябе груз грахоў чалавека…» I кожны ўскладае на сябе груз усіх грахоў усіх людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваенны лётчык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваенны лётчык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваенны лётчык»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваенны лётчык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x