Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваенны лётчык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваенны лётчык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ваенны лётчык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваенны лётчык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ўжо датыкаюся да першых пасмаў туману. Вакол нас яшчэ ўскідваюцца залатыя дзіды, якія распорваюць знізу вантробы хмар. Апошні раз я бачу дол у апошні прагал, калі мяне ўжо ахінае хмара. На імгненне перада мной узнікае полымны Арас, запалены нанач, як лампада ў глыбіні царкоўнага нефа. Яна служыць нейкай рэлігіі, але каштуе надта дорага. Заўтра яна знішчыць і паглыне ўсё. Сведчанне я забіраю разам з сабой — вобраз полымнага Араса.

— Ну як, Дзютэртр?

— Нармальна, пан капітан. Курс дзвесце сорак. Праз дваццаць хвілін спусцімся пад хмары. Сарыентуемся дзе-небудзь на Сене…

— Ну як, стралок?

— Гм… ага… пан капітан… нармальна.

— Ну што, запарыліся?

— Гм… не… Ага.

Ён і сам не ведае. Ён задаволены. Я ўспамінаю стралка з экіпажа Гавуаля. Неяк уночы на Рэйне восемдзесят пражэктараў узялі Гавуаля ў абцугі сваіх промняў. Яны ўзвялі вакол яго гіганцкі храм. Пачынаецца абстрэл. I Гавуаль чуе, як ягоны стралок паціху размаўляе з сабой: «Ну што, стары?.. Га?„Хіба на гражданцы ўбачыш такое?..» Ён быў задаволены, гэты стралок.

А я паволі пераводжу дух. Набіраю поўныя грудзі паветра. Як цудоўна дыхаць. Цяпер я здолею зразумець процьму ўсялякай усялячыны… Але перш за ўсё я думаю пра Аліяса. Не. Перш за ўсё я думаю пра свайго фермера. Значыць, я ўсё-такі спытаюся ў яго, колькі ў мяне прыбораў… Абавязкова спытаюся! Я не адмовіўся ад гэтага намеру. Іх сто тры. Дарэчы, як там мае паказчыкі гаручага, ціску масла?.. Калі бакі прабіты, лепей не спускаць вока з гэтага прычындалля. I я сачу за ім. Гумавыя пратэктары трошкі стрымліваюць цечу. Выключнае ўдасканаленне! Сачу і за гідрапрыборамі: гэтая хмара не дужа прыветлівая. Навальнічная хмара. Нас моцна патрэсвае.

— Ну што? Не пара зніжацца?

— Дзесяць хвілін… Давайце лепей счакаем яшчэ хвілін дзесяць.

Ну што ж, я пачакаю яшчэ дзесяць хвілін. Але ж я думаў пра Аліяса. Ці верыць ён, што мы вернемся? Неяк мы спазніліся на паўгадзіны. Паўгадзіны, дарэчы, даволі сур'ёзнае спазненне. Я спяшаюся да таварышаў, яны абедаюць. Расчыняю дзверы, сядаю на сваё месца поруч з Аліясам. Акурат у гэты момант маёр падняў відэлец, аздоблены жмукам локшыны. Ён ужо збіраўся адправіць яе ў рот. Але ён падскоквае, застывае з разяўленым ротам, глядзіць на мяне. Локшына нерухома павісла на відэльцы.

— А!.. Вось добра, рады бачыць вас…

І ён запіхвае локшыну ў рот.

Па-мойму, у яго ёсць сур'ёзны недахоп, у маёра. Ён упарта дапытваецца ў лётчыкаў пра вынікі палёту. Ён будзе распытваць і мяне. 3 назойлістай цярплівасцю ён будзе глядзець на мяне і чакаць, што я адкрыю яму нейкія новыя ісціны. Ён узброіцца лістком паперы і самапіскай, каб не ўпусціць ніводнай кроплі гэтага эліксіру. Мне прыгадваецца юнацтва: «Кандыдат Сэнт-Экзюперы, як вы праінтэгрыруеце ўраўненне Бернулі?»

— Гм…

Бернулі… Бернулі… I ты дранцвееш ад позірку экзаменатара, як кузурка, узятая на шпільку.

Вынікі палёту — справа Дзютэртра. Ён назірае за зямлёй. Ён бачыць процьму ўсяго ўсялякага. Грузавікі, баржы, танкі, салдат, гарматы, коней, чыгуначныя станцыі, цягнікі на станцыях, начальнікаў станцый. Я ж гляджу трошкі пад вуглом. Я бачу воблакі, мора, рэкі, горы, сонца. Я не бачу падрабязнасцей. У мяне ствараецца толькі агульнае ўражанне.

— Вы ж ведаеце, пан маёр, што пілот…

— Кіньце! Кіньце! Заўсёды можна заўважыць сёе-тое.

— Я… Ну, так! Пажары! Я бачыў пажары. Гэта вельмі цікава…

— Не вельмі. Усё гарыць. Ну, а апрача пажараў? Чаму Аліяс такі жорсткі?

XXII

Няўжо і на гэты раз ён будзе распытваць мяне?

Тое, што я выношу з задання, нельга выкласці ў дакладзе. Я буду «сохнуць», як школьнік ля класнай дошкі. У мяне будзе вельмі няшчасны выгляд, але я не буду няшчасны. 3 няшчасцем пакончана. Яно знікла, як толькі заззялі першыя кулі. Варта мне было зрабіць разварот назад на секунду раней, і я ўжо нічога не даведаўся б пра сябе.

Я не даведаўся б пра дзівосную пяшчоту, якая амывае мне сэрца. Я вяртаюся да сваіх. Дадому. Я нагадваю гаспадыню, якая, абегаўшы рынак, прастуе дадому і думае, чым смачным яна парадуе сёння сваю сям'ю. Кошык з харчамі пагойдваецца ў яе руцэ. Час ад часу яна прыўзнімае газету, якой прыкрыты пакупкі: тут усё, што трэба. Яна нічога не забыла. I яна ўсміхаецца пры думцы пра свой сюрпрыз і няспешна ідзе дадому. I па дарозе кідае вокам на выстаўленыя ў вітрынах тавары.

Я таксама з задавальненнем кінуў бы вокам на выстаўленыя тавары, калі б Дзютэртр дазволіў мне выйсці з гэтай шэрай турмы. Я глядзеў бы, як міма праплываюць палі. Зрэшты, сапраўды, лепей пацярпець яшчэ трошкі: ваколле атручана. Там усё ў змове супраць нас. Нават невялічкія правінцыяльныя вілы з іхнімі смешнаватымі лужкамі і тузінам прыручаных дрэў, што нагадваюць няхітрыя куфэркі наіўных дзяўчат, — нават яны могуць аказацца пасткай. Паспрабуй спусціцца ніжэй, і замест таварыскай прыязнасці цябе пачастуюць артылерыйскім агнём.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваенны лётчык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваенны лётчык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваенны лётчык»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваенны лётчык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x