Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваенны лётчык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваенны лётчык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ваенны лётчык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваенны лётчык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я хацеў бы пагаварыць з табой перад смерцю. Я хутка памру.

Твар яго перасмыкае сутарга, і ён змаўкае. I адмоўна махае рукой. I я не разумею гэтага ягонага руху. Мне здаецца, што хлопчык адганяе прэч смерць. Але, супакоіўшыся, ён тлумачыць:

— Не лякайся… Я не пакутую. Мне не баліць. Але я не магу ўтрымацца. Гэта ўжо не маё цела.

Ягонае цела — чужая тэрыторыя, яно ўжо не належыць яму.

Але ён хоча гаварыць сур'ёзна, мой маленькі брат, які праз дваццаць хвілін памрэ. Ён мае пільную патрэбу перадаць камусьці ў спадчыну часцінку сябе. Ён кажа: «Я б хацеў пакінуць запавет…» I чырванее, вядома, горды тым, што дзейнічае, як дарослы мужчына. Калі б ён быў будаўніком вежы, ён завяшчаў бы мне дабудаваць сваю вежу. Калі б ён быў бацькам, ён завяшчаў бы мне выхаваць сваіх сыноў. Калі б ён быў ваенным лётчыкам, ён завяшчаў бы мне бартавыя паперы. Але ён толькі дзіця. Ён завяшчае мне паравы рухавік, веласіпед і ружжо.

Чалавек не памірае. I гэта выдумкі, што чалавек баіцца смерці: баяцца неспадзяванасці, выбуху, баяцца самога сябе. Страх смерці? Не. Калі сутыкаешся са смерцю, яе ўжо не існуе. Брат сказаў мне: «Не забудзь запісаць усё гэта…» Калі цела разбураецца, выяўляецца ягоная сутнасць. Чалавек — гэта вузел повязяў. I адзіна повязі нешта значаць для чалавека.

Мы пакідаем цела, гэтага старога каняку. Хто пры смерці думае пра сябе самога? Я такога яшчэ не сустракаў!..

— Капітан!

— Што?

— Проста неверагодна!

— Стралок…

— Гм… Ага…

— Як?!.

Маё пытанне абрываецца штуршком.

— Дзютэртр!

— …тан?

— Зачапіла?

— Не.

— Стралок…

— Ага?

— За…

Такое ўражанне, што я ўрэзаўся ў жалезную сцяну. Да мяне даносіцца:

— Ну і ну!..

Я ўзнімаю вочы ўгору, прыкідваю адлегласць да хмар. Чым пад большым вуглом я гляджу, тым шчыльней грувасцяцца чорныя кучы. Калі ж глядзець па вертыкалі, яны здаюцца радзейшымі. I я бачу грандыезную карону з чорнымі разеткамі, якая ўзнікла над нашымі галовамі.

У мускулах ног тоіцца надзвычайная сіла. Я цісну на педалі так, быццам хачу пратараніць сцяну. Кідаю самалёт убок. Ён робіць рэзкі рывок улева, скрыгоча і калоціцца. Карона выбухаў саслізгнула ўправа. Я збіў яе са сваёй галавы. Я ашукаў гарматы, яны пуляюць цяпер міма. Я бачу, як справа гусцеюць ужо няшкодныя для мяне выбухі. Але раней чым я націснуў другой нагой, каб шмыгнуць у процілеглы бок, нада мной ужо зноў узнікае карона. 3 зямлі зноў прыстраляліся. Самалёт з вухканнем зноў рынуўся ў прорву. Але я зноў усім цяжарам свайго цела навальваюся на педаль. Я кінуў, ці, дакладней, ірвануў самалёт у процілеглы бок (да д'ябла каардынацыю!). I карона з'ехала ўлева.

А раптам пратрымаемся? Але доўга гэтая гульня працягвацца не можа. Як бы рэзка я ні рухаў педалямі, на мяне зноў насоўваецца лівень смертаносных коп'яў. Карона зноў навісае нада мною. Усё маё нутро зноў скаланаецца ад штуршкоў, і калі я гляджу ўніз, я зноў бачу гэтае галавакружна маруднае ўзнясенне скіраваных проста ў мяне бурбалачак. Проста неверагодна, што мы яшчэ цэлыя. I ўсё-такі я пераконваюся, што я непаражальны. Я адчуваю сябе пераможцам! Штосекунды — я пераможца!

— Зачапіла?

— Не…

Іх не зачапіла. Яны непаражальныя. Яны — пераможцы. Я камандую экіпажам пераможцаў…

Цяпер кожны чарговы выбух ужо не пагражае нам: ён загартоўвае нас. Пры кожным чарговым выбуху дзесятую долю секунды я думаю, што мая машына ператворана ў друз. Але яна ўсё яшчэ паддаецца кіраванню, і я стаўлю яе на дыбкі, як каня, і мяне агортвае патаемная невымоўная радасць. Я не паспяваю адчуць страх, я адчуваю толькі фізічнае скалананне, як ад моцнага грукату, — і адразу ж мне дорыцца ўздых палёгкі. Я павінен быў адчуць спачатку штуршок ад удару, потым страх, затым палёгку. Дзіва што! На гэта няма часу! Я адчуваю штуршок, потым палёгку. Штуршок, палёгку. Не хапае аднаго этапа: няма страху. I я жыву не чаканнем смерці ў кожную бліжэйшую секунду: я жыву ўваскрэсеннем, якое наступае адразу ж па секундзе папярэдняй. Я жыву ў нейкай плыні радасці. У няспыннай плыні невымоўнай радасці. I неспадзявана мне робіцца незвычайна хораша. Быццам кожную секунду мне дорыцца жыццё. Быццам з кожнай секундай я адчуваю яго ўсё паўней. Я жыву. Я жывы. Я яшчэ жывы. Я ўсё яшчэ жывы. Я ператвараюся ў крыніцу жыцця. Мяне апаноўвае ап'яненне жыццём. Кажуць: «Ап'яненне боем…" Але гэта і ёсць ап'яненне жыццём! О, ці ведаюць тыя, хто страляе ў нас знізу, ці ведаюць яны, што яны выкоўваюць нас?

Маслабакі, бакі з гаручым — усё папрабівана. Дзютэртр кажа: «Закончыў! Набірайце вышыню!» Яшчэ раз на вока прыкідваю адлегласць, якая аддзяляе мяне ад хмар, і кабрырую. Яшчэ раз кідаю самалёт улева, затым управа. Яшчэ раз кідаю позірк на зямлю. Мне ніколі не забыць гэтага відовішча. Уся даліна мігціць кароткімі вогненнымі кнатамі. Зеніткі, безумоўна. 3 глыбіні вялізнага сіняватага акварыума ўсё яшчэ ўзнімаюцца бурбалкі. Полымя Араса лье змрочнае барвовае святло, як жалеза на кавадле; яго шчодра сілкуюць падземныя запасы, і пот чалавека, розум чалавека, майстэрства чалавека, яго ўспаміны і спробы узнімаючыся ўгору, сплятаюцца ў калматым полымі і ператвараюцца ў чад, які разносіцца ветрам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваенны лётчык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваенны лётчык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваенны лётчык»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваенны лётчык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x