Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Ваенны лётчык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваенны лётчык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваенны лётчык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ваенны лётчык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваенны лётчык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я сапраўды не ўяўляю, як ім удасца выжыць. Чалавек не можа прахарчавацца веццем. Людзі і самі падсвядома разумеюць гэта, але іх не апаноўвае жах. Выбітыя з каляіны, адарваныя ад сваёй працы, ад сваіх абавязкаў, яны страцілі ўсё сваё значэнне. Самая іх асоба — і то сцерлася. У іх амаль нічога не засталося ад іх саміх. Яны амаль не існуюць. Потым, пасля, пазней яны навыдумляюць сабе болей узвышаных пакут, але зараз яны пакутуюць галоўным чынам ад таго, што ў іх занямела сярэдзіна ад занадта цяжкага грузу, ад занадта шматлікіх клункаў, якія парастрэсваліся, і з посцілак выпадае ўсё дарэшты, ад таго, што занадта часта даводзіцца пхаць машыну, каб яна завялася.

Пра паражэнне — ні слова. Яно і так навідавоку. Вы не маеце патрэбы гаварыць пра тое, што складае вашу сутнасць. Гэтыя людзі і ёсць само паражэнне.

Перада мной раптоўна ўзнікае жахлівы вобраз Францыі, з якой вывальваюцца вантробы. Трэба неадкладна зашываць. Нельга траціць ні секунды: гэтыя людзі асуджаныя…

Вось яно, пачалося ўжо. Яны ўжо задыхаюцца, як рыба, выкінутая з вады:

— Ці не знойдзецца ў вас малака?..

Памрэш са смеху ад такога пытання!

— Мой сынок нічога не піў ад учарашняга дня…

I гэта шасцімесячнае немаўлятка, якое пакуль яшчэ моцна крычыць. Але гэты крык працягнецца нядоўга: рыбка, выкінутая з вады… Тут няма малака. Тут няма нічога, апрача жалезнага ламачча. Нічога — толькі безліч гэтага непатрэбнага жалезнага ламачча, якое, рассыпаючыся на кожным кіламетры, сеючы гайкі, вінты, кавалкі бляхі, падштурхоўвае цэлы народ да гэтага жахлівага перасялення і валачэ яго ў нябыт.

Ходзяць чуткі, што трохі паўднёвей дарогу абстрэльваюць самалёты. Пагаворваюць нават пра бомбы. Мы сапраўды чуем глухія выбухі. Значыць, гавораць недарма.

Але гэта не палохае натоўп. Здаецца, ён нават трошкі пажвавеў. Гэтая рэальная небяспека здаецца яму меней страшнаю, чым пагроза захраснуць у жалезным ламаччы.

Ах, якую цудоуную схему намалююць пазней гісторыкі! Якіх толькі высяў не панавыдумляюць, каб надаць сэнс гэтаму вэрхалу! Яны ўхопяцца за выказванне якога-небудзь міністра, за рашэнне якога-небудзь генерала, за нараду якой-небудзь камісіі! I з гэтага параду прывідаў створаць гістарычныя паседжанні, на некага ўскладзецца адказнасць, некага абвесцяць даволі празорлівым… Яны прыдумаюць, што нехта згаджаўся, нехта пярэчыў, адзін гаварыў прамову ў стылі Карнэля, другі ўчыняў здраду. Я выдатна ведаю, што такое эвакуіраванае міністэрства. Неяк мне давялося наведаць адно з іх. Я адразу зразумеў, што ўрад, які пакінуў сваю рэзідэнцыю, перастае быць урадам. Гэта як з чалавечым целам. Калі пачаць перасоўваць жывот туды, печань сюды, вантробы яшчэ некуды — то ўсё гэта ўжо не будзе складаць арганізма. Я прабыў дваццаць хвілін у міністэрстве авіяцыі. Гэта праўда, міністр можа ўздзейнічаць на свайго сакратара. Уздзейнічаць проста цудадзейным чынам! Бо міністра з сакратаром яшчэ звязвае провад званка. Непашкоджаны провад званка. Міністр націскае на кнопку, і сакратар з'яўляецца.

А гэта ўжо вялікая ўдача.

— Машыну, — загадвае міністр.

На гэтым ягоная ўлада канчаецца. Сакратар выходзіць. Але сакратар не ведае, ці існуе на свеце аўтамабіль міністра. Электрычны провад не звязвае сакратара з шафёрам аўтамабіля. Шафёр загубіўся дзесьці ў сусвеце. Што могуць яны, урадаўцы, ведаць пра вайну? Сувязь настолькі разладзілася, што нават нам — і то спатрэбіўся б цэлы тыдзень, каб выслаць бамбардзіроўшчыкаў на выяўленую намі танкавую дывізію. I якія звесткі могуць атрымаць кіраўнікі пра гэтую краіну, з якой вывальваюцца вантробы? Данясенні распаўсюджваюцца з хуткасцю дваццаці кіламетраў у дзень. Тэлефоны перагружаны або сапсаваны і не могуць перадаць ва ўсёй паўнаце Сутнасць, якая ў гэты момант развальваецца на шматкі. Урад вісіць у пустэчы, у палярнай пустэчы. Час ад часу да яго даходзіць адчайны лямант аб паратунку, аднак гэты лямант абстрактны, ён зведзены да трох радкоў. Скуль кіраўнікам ведаць, ці не памерлі ўжо з голаду дзесяць мільёнаў французаў? А лямант дзесяці мільёнаў чалавек умяшчаецца ў адну фразу. Патрэбна фраза, каб нешта сказаць:

— Прыйдзіце а чацвёртай гадзіне да X.

Або:

— Кажуць, загінула дзесяць мільёнаў чалавек.

Або:

— Блуа палае.

Або:

— Нарэшце адшукалі вашага шафёра.

I ўсё гэта адным і тым жа тонам. Без выключэння. Дзесяць мільёнаў чалавек. Машына. Усходняя армія. Еўрапейская цывілізацыя. Адшукалі шафёра. Англія. Хлеб. Якая гадзіна?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваенны лётчык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваенны лётчык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваенны лётчык»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваенны лётчык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x