Чарльз Дыкенс - Олівер Твіст

Здесь есть возможность читать онлайн «Чарльз Дыкенс - Олівер Твіст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Олівер Твіст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Олівер Твіст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Олівер Твіст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Олівер Твіст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шчанюк, — сказаў Ноэ, — як маецца твая маці?

— Яна памерла, — адказаў Олівер. — Не кажы мне пра яе болей нічога!

Калі ён гэта прамаўляў, да твару яму прыліла кроў, ён стаў задыхацца, і куткі ягонага рота ды ноздры пачалі нервова рухацца, так што містэр Ноэ Клэйпал падумаў, што неўзабаве хлопчык заплача. Маючы гэткае ўражанне, ён працягваў допыт.

— Ад чаго яна памерла, шчанюк ты прыходскі? — спытаў Ноэ.

— Ад разбітага сэрца. Так казала мне адна старая нянька, — адказаў Олівер, звяртаючыся больш да сябе, чым адказваючы Ноэ. — Здаецца, я ведаю, што значыць памерці ад гэтага.

— Тра-та-та—гоп-ля-ля, шчаня ты прыходскае, — сказаў Ноэ, калі сляза скацілася па Оліверавай шчацэ. — Што ж гэта так дапякло табе?

— Не ты, — адказаў Олівер, паспешліва змахваючы слязу. — Не задавайся.

— Ага, не я, кажаш? — падцвяліў Ноэ.

— Так, не ты, — рэзка адказаў Олівер. — І досыць. Больш не кажы мне нічога пра яе. Лепей не кажы!

— Лепей не кажы! — перакрывіў Ноэ. — Нішто сабе! Лепей не кажы! Шчаня, не трэба быць гэткім нахабным. Твая матухна — то добрая была штучка! Божа святы і адзіны!

Тут Ноэ выразна пакруціў галавой і так моцна зморшчыў свой носік, як гэта дазволіла мускульная сіла.

— Ведаеш што, шчаня прыходскае, — кпліва і ўражана-спачувальна працягваў Ноэ, падбадзёраны Оліверавым маўчаннем. — Ведаеш што, прыходскае шчаня, тут ужо нічога не паробіш, і мне вельмі шкада. Але ты павінен ведаць, прыходскі шчанюк, што твая маці была самай сапраўднай шлюхай.

— Што ты сказаў? — перапытаў, здрыгануўшыся, Олівер.

— Самай сапраўднай шлюхай, шчанюк, — холадна паўтарыў Ноэ. — І вельмі добра, шчаня, што яна памерла тады, калі памерла, а інакш ёй давялося б цяжка працаваць у Брайдуэле, або яе вывезлі б за мяжу ці павесілі б, што найбольш верагодна.

Олівер пачырванеў ад ятры і ўскочыў; перакінуўшы крэсла і стол, ён схапіў Ноэ за горла і раз’юшана пачаў трэсці яго так, што ў таго аж зубы стукалі. Потым, сабраўшы ўсю сваю сілу на адзін цяжкі ўдар, ён паваліў Ноэ на падлогу.

Хвілю таму назад хлопчык здаваўся ціхмянай, рахманай, забітай істотай, якую зрабіла такой жорсткае абыходжанне. Але нарэшце дух ягоны ўзбунтаваўся; страшэнная абраза яго мёртвай маці падпаліла яму кроў. Яго грудзі ўздымаліся, ён выпрастаўся, вочы ў яго раскрыліся і ажылі, ён увесь перамяніўся з выгляду, стоячы тут над сваім баязлівым мучыцелем, ніцым, скурчаным каля ягоных ног, і кідаў свайму супраціўніку выклік з энергіяй, дагэтуль не бачанай.

— Ён заб’е мяне! — залямантаваў Ноэ. — Шарлот! Місіс! Новы вучань забівае мяне! Ратуйце! На дапамогу! Олівер звар’яцеў! Шарлот!

На лямант Ноэ пачуўся адказ — гучны крык Шарлот і яшчэ больш гучны — місіс Саўэрберы; першая прыбегла на кухню праз бакавыя дзверы, апошняя па лесвіцы, прычым яна затрымалася на лесвічным маршы, пакуль не ўпэўнілася, што нічога не пагражае чалавечаму жыццю, і толькі потым сышла долу.

— Ах ты нягоднік, — завіскатала Шарлот, ушчаперыўшыся ў Олівера з усяе сілы, прыблізна роўнай сіле даволі дужага мужчыны, які рэгулярна і ўпарта займаецца сабою. — Ах ты маленькі няўдзячны злосны жахлівы свінюк!

І адпаведна, вымаўляючы кожны склад, Шарлот з усёй сілы наносіла Оліверу ўдары на ўцеху ўсёй кампаніі.

Кулак у Шарлот зусім не быў лёгкім; аднак, баючыся, што яго будзе недастаткова, каб супакоіць узлаванага Олівера, місіс Саўэрберы кінулася на кухню і ўзяла ўдзел у акцыі, адной рукой трымаючы Олівера, а другой драпаючы яму твар. Пры такім спрыяльным да яго збегу абставінаў Ноэ падняўся з падлогі і пачаў дубасіць Олівера кулакамі па спіне.

Практыкаванне было занадта энергічным, каб працягвацца вельмі доўга. Калі ўся тройца знясілілася і не мела болей імпэту кусаць ды біць, яна павалакла Олівера, які змагаўся ды крычаў, але не скараўся, у каморку, у якой яго і зачынілі. Калі справа была скончаная, місіс Саўэрберы абсунулася ў фатэль і расплакалася.

— Божа, Божа, яна памірае! — закрычала Шарлот. — Ноэ, дарагі, шклянку вады! Хутчэй!

— О Шарлот! — місіс Саўэрберы спрабавала артыкуляваць выразна, нягледзячы на недахоп паветра і лішак халоднай вады, якой Ноэ абліў яе галаву і плечы. — О Шарлот, як добра, што мы дагэтуль не былі забітыя ва ўласных пасцелях!

— Але, сапраўды, — пацвердзіла тая. — Я спадзяюся, што гэта будзе ўрокам гаспадару, каб не браў болей гэтых жахлівых стварэнняў, якім з самай калыскі наканавана быць забойцамі і рабаўнікамі. Бедны Ноэ! Калі я ўвайшла, місіс, ён быў ледзьве жывы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Олівер Твіст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Олівер Твіст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Олівер Твіст»

Обсуждение, отзывы о книге «Олівер Твіст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x