Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альберт замоўк. Яму здавалася, што ён лыжкай чэрпае смерць з кацялка. Навошта? Навошта ўсё гэта зноў расказваць? Трэба ж было гэтаму надарыцца, зноў невядома адкуль усплыў чалавек з прозвішчам Гезелер, да якога Бразгот прыраўнаваў Нэлу.

— Гэты адказ, — праз сілу працягваў ён, — вырашыў лёс Рая. Гезелер паслаў нас у разведку. На такую справу мы былі абсалютна няздатныя. Усе гэта разумелі. Наш фельдфебель, які добра нас ведаў, спрабаваў адгаварыць Гезелера, і нават капітан, наш ротны, умяшаўся і спрабаваў давесці яму, што наўрад ці ўдасца нам такая рызыкоўная вылазка. Вёска быццам вымерла, і ніхто не ведаў, ці ёсць там рускія. Усе наперабой стараліся пераканаць Гезелера, але ён нікога не слухаў і толькі крычаў: «Я вас пытаю, выконваюць тут загады афіцэра або не?» Ротны і сам ужо не ведаў, як выблытацца з гэтай гісторыі.

Альберт стаміўся, яму не хацелася ўспамінаць усе падрабязнасці.

— Капітан, ведаеш, сам пабойваўся Гезелера і пачаў угаворваць нас. Ён сказаў, што, калі Гезелер паведаміць пра ўсё ў штаб батальёна, нас за невыкананне загаду пэўна паставяць да сценкі, а калі мы ўсё ж пойдзем у разведку, то, магчыма, усё яшчэ абыдзецца. I мы паддаліся на ўгаворы — гэта і было самае жахлівае. Мы не павінны былі саступаць; але ўсё ж саступілі. Усе аказаліся раптам наймілейшымі людзьмі — надавалі нам гару слушных парад; усе — і унтэры, і салдаты. I, мабыць, упершыню мы адчулі, што ўсе не гэтак ужо і кепска ставяцца да нас. Менавіта гэта і было самае жахлівае: усе ўгаворвалі нас, і мы саступілі і пайшлі ў разведку. А праз паўгадзіны больш чым палова роты было забіта або палонена. Гэтая праклятая Калінаўка была бітком набіта рускімі, і нам давялося даваць драла хто як мог. I знайшоў жа я час даць Гезелеру па мордзе! Пасля гэта здалося вше недарэчнасцю — як быццам можна аплявухай адпомсціць за смерць Рая. Яна мне дорага абышлася, гэтая аплявуха, — я паўгода прасядзеў у ваеннай турме. Зразумеў цяпер, як усё гэта здарылася?

— Так, зразумеў, сказаў Бразгот. — Гэта вельмі на яго падобна.

— Не павінны мы былі саступаць, — сказаў Альберт. — Да гэтага часу не магу сабе дараваць. Ты зразумей, — гэта ж была асабістая нянавісць, якая не мела аніякага дачынення да вайны. Ён узненавідзеў Рая адразу ж, як толькі пачуў словы: «Мы ж на брудэршафт з вамі не пілі». А Рай, у сваю чаргу, яго не выносіў.

— Ты ведаеш, — Альберт злёгку ажывіўся, — у нас з Раймундам на фронце ўжо так павялося — усіх новых камандзіраў мы класіфікавалі з гранічнай дакладнасцю. Рабіў гэта, уласна кажучы, Рай. Вось якую характарыстыку ён даў Гезелеру: «З адзнакай скончыў гімназію. Заўзяты католік. Намерваўся вывучаць права, акрамя таго, лічыць сябе знаўцам мастацтва. Перапісваецца з палітыканствуючымі манахамі. Хваравіта прагны да славы».

— Вось дык так! — усклікнуў Бразгот. — Ведаеш, я адчуваю, што час ад часу трэба чытаць вершы. Характарыстыка вычарпальная, павер мне. Гэта можа быць толькі ён! Ніякай фотакарткі нам не трэба.

— Так, мабыць, не трэба, а вершы Рая табе і сапраўды не шкодзіла б прачытаць. Ён спадзяваўся ацалець і саступіў менавіта таму, што хацеў жыць. Яму цяжка было паміраць, бо ён саступіў такому чалавеку, як Гезелер… Паўсюль параскіданыя бляшанкі з-пад мармеладу з ягонай рыфмаванай рэкламай… Нацысцкія газеты расхвальвалі яго.

— Пачакай, якія бляшанкі, пры чым тут нацысцкія газеты?

— У тысяча дзевяцьсот трыццаць пятым годзе імя Рая пачало набываць папулярнасць у Германіі. У яго знайшлося многа апекуноў: бо спрыяць Раю было зусім бяспечна. У сваіх вершах ён пазбягаў непасрэдна гаварыць пра палітыку, але той, хто ўмеў іх чытаць, здагадваўся, пра што ў іх гаворка. Рая «адкрыў» Шурбігель, і нацысты адразу ўчулі, што яго вершы для іх смачны кавалак. Яны ж былі такія непадобныя на смярдзючыя віршыкі іхніх пісак. Вершы Рая можна было зрабіць ходкім таварам і даказаць такім чынам уласную шырыню поглядаў. Рай трапіў у жахлівае становішча: нацысты нахвальвалі яго. Ён перастаў публікаваць свае вершы, ды і пісаць амаль што кінуў. У хуткім часе ён паступіў на фабрыку да свайго цесця. У поўнай адзіноце чарціў дыяграмы, што адлюстроўвалі, якія гатункі мармеладу спажываюць у пэўных мясцовасцях, хто іх спажывае і ў якой колькасці. Ён з галавой зашыўся ў гэтую работу, вывучаючы статыстыку спажывання. Даныя, якія паступалі з аддзела збыту, ён адлюстроўваў у дыяграмах, выкарыстоўваючы пры гэтым усе адценні чырвонага. Калі праходзіў чарговы партайтаг у Нюрнбергу або яшчэ якое нацысцкае зборышча, у Рая не хапала карміну. Калі я вярнуўся з Англіі, мы пачалі працаваць разам — малявалі плакаты і аб’явы, складалі рэкламныя вершыкі і лозунгі. Іх штампавалі на бляшанках з мармеладам, і мы пасля, у час вайны, раз-пораз натраплялі на іх. А Рай міжволі рабіўся знакамітасцю, — яны паўсюль вышуквалі ягоныя вершы і выдавалі іх, хоць ён і пісаў ім, што не жадае гэтага. Рай быў не ў сабе. Ён проста шалеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x