Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альберт усміхнуўся. Ён падумаў пра тое, што ён вельмі прывязаны да Нэлы і з радасцю чакае яе вяртання.

— Добра табе ўсміхацца, — пачуўся ад акна голас Бразгота, — а я месца сабе не знаходжу. Я, мабыць, пагадзіўся б з роляй безнадзейна закаханага, калі б не сустрэў яе сёння раніцай…

— Ты бачыў, як яна ад’язджала?

— Так, з адным тыпам, якога я не выношу. Я ўзненавідзеў яго яшчэ да таго, як сустрэў іх разам.

— Хто ён? — машынальна запытаў Альберт, адчуваючы, што Бразгот не можа абысціся без суразмоўніка.

— Гэта нейкі Гезелер, — са злосцю сказаў Бразгот. — Ты яго ведаеш?

— He.

Раней адно гэтае імя выклікала ў Альберта лютую нянавісць. Але цяпер ён толькі ўздрыгнуў… Яму раптам зрабілася зразумелым, на што намякала Нэла, калі гаварыла пра «задуманую справу».

— He, ты ўсё ж ведаеш яго, — сказаў Бразгот і зноў падышоў да стала.

Па ягоным твары Альберт зразумеў, як выглядаў ён сам, калі пачуў імя Гезелера.

— He зусім так. У свой час я ведаў аднаго Гезелера — жудасная свалата.

— У тым, што ён свалата, у мяне няма сумнення, — сказаў Бразгот.

— Чым ён займаецца? — спытаў Альберт.

— Нейкая скаціна з католікаў. Прамышляе ў галіне культуры. Вось ужо тры тыдні, як ён працуе ў рэдакцыі «Весніка».

— Дзякуй за камплімент, — сказаў Альберт, — я, між іншым, таксама католік.

— Вельмі шкадую, — сказаў Бразгот, — я хацеў сказаць, цябе шкадую, канешне. Свае словы я назад не бяру. Так ці іначай — ён скаціна. А той Гезелер, якога ты ведаў, што ён табе зрабіў?

Альберт устаў. Яны памяняліся ролямі. Зараз ужо Альберту, які спыніўся каля акна, трэба было іграць ролю бадзягі або абаяльнага героя, што, не губляючы вытрымкі, збіраецца адкрыць душу. Заставалася толькі зняць яго буйным планам.

Зрэшты, Альберт сапраўды спачуваў Бразготу, які меланхалічна корпаўся запалкай у зубах, але думка пра хлопчыка, які усё яшчэ не вяртаўся, не пакідала яго ў спакоі. Для яго было пакутай зноў расказваць гэту гісторыю, столькі разоў ужо расказаную. Яму здавалася, што ад частага паўтарэння яна сцерлася, вынасілася да непазнавальнасці. Ён расказваў яе маці Нэлы, самой Нэлі, а ў першыя гады пасля вайны і маленькаму Марціну. Але апошнім часам хлопчык чамусьці не прасіў яго пра гэта.

— Ну, выкладвай, — сказаў Бразгот.

— Забіты муж Нэлы на сумленні таго Гезелера, якога я ведаў. Ён забіў яго самым законным спосабам, на фронце, так што нельга прыдрацца: паслаў яго на смерць. Раней я з лёгкай душой гаварыў: «Забіў» — цяпер я проста не магу падабраць іншае слова. Але які сэнс расказваць табе ў сё гэта? Мы ж не ўпэўнены ў тым, што гэта той жа Гезелер.

— Не міне і гадзіны, як мы даведаемся пра гэта: у суботнім нумары «Весніка» змешчаны ягоны фотаздымак. Не надта ўжо многа на свеце свалаты з прозвішчам Гезелер.

— Ды табе-то што ён зрабіў?

— Ах ты, Божа, — нічога, — саркастычна ўсміхнуўся Бразгот. — Хіба такія што зробяць?

— Ты ўпэўнены, што яна паехала з гэтым Гезелерам?

— Я бачыў, як яны садзіліся ў машыну.

— Як ён выглядае?

— Да чаго гэта? Я ж табе кажу: варта толькі пазваніць, і праз гадзіну газета з ягоным фотаздымкам будзе ў нас на стале.

Альберт баяўся, што гэта будзе той самы Гезелер. Ён адмоўна пахітаў галавой, але Бразгот ужо набіраў нумар. Альберт зняў адводную трубку і, пачуўшы далёкі голас: «„Суботні вечар“ слухае», адразу зразумеў, што адказала дзяўчына, якая стаяла каля люстэрка. Але тут жа ён пачуў фразу, прамоўленую голасам другой тэлефаністкі: «Ты мела рацыю: пудынг — брыдота!»

— Вы што, як мае быць уключыць не можаце? — раз’юшыўся Бразгот. — Я чую ўсё, што гавораць у вас на камутатары.

Альберт паклаў адводную трубку.

— Дастаўце мне суботні нумар «Весніка». Каб праз гадзіну быў тут. Няхай Велі на матацыкле прывязе. Ды не, не дадому, а сюды, на кватэру да Мухава. Запішыце адрас і тэлефон. Калі хто будзе пытаць, няхай пазвоняць сюды. Калі буду адыходзіць, я сам вам пазваню. — Ён паклаў трубку і, звяртаючыся да Альберта, сказаў: — Ну, давай расказвай.

Было ўжо палова трэцяй. Хлопчык яшчэ не прыходзіў. Гэта хвалявала Альберта.

— Летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года здарылася гэта. Была раніца. Мы акапаліся на подступах да сяла Калінаўка. Наш узвод якраз прыняў новы лейтэнант. Ён перапаўзаў з акопа ў акоп, знаёміўся з людзьмі. Гэта і быў Гезелер. У нашай ячэйцы ён затрымаўся даўжэй, чым у іншых. Вакол цішыня.

«Я шукаю двух талковых хлопцаў», — сказаў ён нам. Мы прамаўчалі. «Двух талковых хлопцаў, зразумелі?» — паўтарыў ён. «Мы бесталковыя», — сказаў Рай. «Ты, як бачна, талковы», — засмяяўся Гезелер. «Мы ж з вамі на брудэршафт не пілі», — адказаў Рай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x