Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альберта і Рая пратрымалі ў старой крэпасці ўсяго тры дні. Бацька Нэлы, які пастаўляў мармелад у вялікі летні лагер «Гітлер-югэнд» бліз горада, вызваліў іх адтуль.

Яны зразумелі, што ўсё гэта адбылося з-за Нэлы, але сама яна ніколі не гаварыла пра свае адносіны з Шэрбрудэрам.

I пасля іх вызвалення Шэрбрудэр усё яшчэ не мог забыць Нэлу; неяк яны бачылі яго ў кафе, у марожаншчыка Генэля. Альберт запомніў выраз страснай закаханасці на твары Шэрбрудэра, такі ж, як зараз на твары Бразгота.

— Выпі яшчэ, — сказаў ён Бразготу.

Той наліў сабе кілішак і выпіў.

Шэрбрудэр застрэліўся пад дубам на «Цінгу» ноччу на 22 чэрвеня, пасля святкавання летняга сонцастаяння. Яго знайшлі раніцай два школьнікі. Яны прыйшлі на «Цінг», каб раздзьмуць на тлелых галавешках начнога кастра новае вогнішча і спаліць галлё, якое засталося. Кроў з прастрэленай скроні Шэрбрудэра сцякала на ягоную сінюю форменную гімнасцёрку, і сукно прыняло фіялетавае адценне.

Бразгот трэці раз наліў кілішак.

— Неразумна так улюбляцца ў мае гады! — сказаў ён хрыпла. — Але я вось закахаўся і нічога не магу з сабой зрабіць.

Альберт кіўнуў. Ён думаў зусім пра іншае. Яму

ўспомніўся Авесалом Біліг, якога замучылі ў змрочным каземаце праз некалькі месяцаў пасля самазабойства Шэрбрудэра. I адразу ж яму прыйшло ў голаў, што ён забыўся пра многія рэчы, ён нават не дадумаўся звадзіць хлопчыка ў старую крэпасць, — паказаць яму засценак, дзе тры дні запар катавалі ягонага бацьку.

— Мне хочацца слухаць пра яе, — сказаў Бразгот.

Альберт паціснуў плячамі. Які сэнс расказваць Бразготу пра ўтрапёную, няўстойлівую натуру Нэлы! Пакуль Рай быў жывы, яна трымалася малайцом, але, калі Альберт вярнуўся з фронту, ён быў уражаны тым, як Нэла надломлена. Часам на яе находзілі прыступы набожнай пакоры. Гэта доўжылася месяцамі; яна ўставала на досвітку, каб трапіць на ютрань, праз усю ноч чытала жыццяпісы схімнікаў. Затым раптоўна яна зноў упадала ў апатыю, цэлымі днямі не ўставала з ложка або праводзіла час у пустой балбатні з гасцямі і была надта задаволеная, калі сярод гасцей надараўся хоць крыху прыстойны паклоннік. Яна хадзіла з ім у кіно, у тэатр. Часам Нэла на некалькі дзён з’язджала з мужчынамі. Вярталася падаўленая, разбітая і плакала наўзрыд, запёршыся ў сваім пакоі.

— Адкуль ты даведаўся, што яна з’ехала? — спытаў Альберт.

Бразгот прамаўчаў. Альберт уважліва глядзеў на яго. Бразгот пачынаў раздражняць яго. Ён не выносіў, калі мужчына, расчуліўшыся, пачынае, як кажуць, раскрываць душу. А Бразгот, мяркуючы па ўсім, гатовы пачаць гэта. Ён быў падобны зараз на валацугу з фільма. Буйны план — хаціна ў джунглях, абвітыя ліянамі стваліны. Валацуга сядзіць на ганку. Малпа скача з галіны на галіну і кідае ў валацужніка бананам!. Валацуга кідае ў малпу парожнюю бутэльку з-пад віскі, і малпа з пранізлівым віскатам хаваецца ў густым лісці. Затым дрыжачымі рукамі валацуга адкаркоўвае новую бутэльку віскі і п’е з горлачка. У гэты момант з’яўляецца другая дзейная асоба, і бадзяга пачынае свой роспавяд. Яго суразмоўнік — урач, або місіянер, або паважаны купец — заклікае валацужніка «пачаць новае жыццё». I вось тут, зрабіўшы страшэнны глыток, валацуга раве сіплым голасам: «Новае жыццё?» — і рагоча д'ябальскім смехам. Затым ён усё тым жа сіплым голасам расказвае доўгую гісторыю пра жанчыну, якая «давяла яго да жыцця такога». Сіплы голас, наплыў. Буйным планам — здзіўлены твар урача, місіянера або паважанага купца. I чым меней віскі застаецца ў бутэльцы, тым грубейшым робіцца голас бадзягі, тым бліжэй канец фільма.

Аднак Бразгот усё яшчэ маўчаў, хоць выпіў ужо шэсць кілішкаў запар і добра-такі асіп. Раптам ён устаў, перасек пакой і, спыніўшыся каля акна паміж пісьмовым сталом і ложкам, пачаў задумліва церабіць ружовую занавеску. Цяпер ён ужо не быў падобны на валацугу, гэта быў разумны, абаяльны герой з выдатна знятага, зробленага па выдатным сцэнарыі фільма. Менавіта ў такой позе героі падобных фільмаў у сентыментальным настроі стаяць каля акна, збіраючыся адкрыць некаму душу.

Альберт наліў кілішак і вырашыў скарыцца сваёй долі. Хлопчыка ўсё яшчэ не было, — гэта трывожыла яго. Бразготу непакоіцца няма чаго. Мужчыны такога складу заўсёды падабаліся Нэлі: «разумны і мужны твар», нядбайна апрануты. Праўда, цяпер непадыходзячы момант, але трэба думаць, настрой у яе хутка зменіцца. На Нэлу часам находзіла. Штогод на пэўны час яна захаплялася зносінамі з разумнымі і адукаванымі манахамі, падоўгу гутарыла з імі пра рэлігію. Гэтыя гутаркі, чаруючыя і пачуццёвыя, праходзілі звычайна ў вялікім светлым пакоі ля каміна за бутэлькай добрага віна, да якога падаваліся асаблівыя гатункі пячэння. Добрыя карціны сучасных мастакоў стваралі неабходны фон. Нэла цешылася кампаніяй прыгажуноў манахаў з палаючымі вачыма. У параўнанні з усімі іншымі манахі мелі адну перавагу. У сваіх сутанах яны выглядалі нашмат разумнейшымі і значнымі, чым былі на самай справе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x