Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але бульба, смачная бульба, даставалася яму вельмі рэдка: бульба, толькі што звараная ў мундзірах або аблупленая, дымячая, жоўтая, з маслам і з соллю. Бульбу ён вельмі любіў, але ніхто не ведаў пра гэта: нават Альберт і дзядзька Віль не ведалі. Часам яму ўдавалася пераканаць Больду зварыць бульбы: тады на стале з’яўлялася поўная міса гарачай бульбы, зверху кавалак масла, які вельмі павольна раставаў, ён пальцамі браў шчапоць сухой тоўчанай солі, белай як снег, і нетаропка пасыпаў бульбу. Іншыя людзі маглі есці бульбу штодня, і ён зайздросціў ім. Генрых штодня варыў бульбу на вячэру, часам Марцін дапамагаў Генрыху і атрымліваў узнагароду з некалькіх гарачых бульбін. У другіх людзей — ён гэта добра ведаў — усё было па-іншаму; там гатавалі заўсёды ў адзін час і для ўсіх тое ж самае: гародніна, бульба, падліва. Усе елі адно і тое ж: бабулі, маці, бацькі і дзядзькі. I халадзільнікаў у іх не было, дзе кожны мог бы захоўваць свае дзіўныя стравы, і не было вялікіх кухняў, дзе кожны мог бы прыгатаваць для сябе ўсё, што ўздумаецца. У людзей раніцай на стале стаяў вялікі кафейнік, маргарын, хлеб і павідла, і ўсе елі разам, і для ўсіх рабілі бутэрброды і давалі іх з сабой у школу, на службу, на заводы, а яйкі там елі рэдка, дый то толькі дзядзькі і бацькі; і толькі гэта адрознівала іх сняданак ад сняданка астатніх членаў сям’і.

У другіх хлопчыкаў маці варылі, шылі, рабілі бутэрброды — нават распусныя маці, а ягоная маці гатавала вельмі рэдка, ніколі не шыла і не рабіла бутэрбродаў. Пра тое, што ў школу неабходна браць бутэрброды, успамінаў заўсёды толькі дзядзька Альберт.

Здаралася, што і Больда зміласцівіцца і суне яму ў ранец некалькі бутэрбродаў; на шчасце, калі ён адыходзіў у школу, бабуля звычайна спала, яна ж усяляк старалася прыахвоціць яго да мяса, давала яму тоўстыя ружовыя кавалкі смажаніны, вырваныя з коранем парасячыя ножкі, халоднае, барвяна-чырвонае мяса.

На яго вялікую радасць, бабуля, здаралася, з’язджала на цэлы месяц, і тады ўсё атрымлівалася вельмі здорава. Вялікія карзіны, чамаданы, пакеты адпраўляліся на вакзал, выклікалі два таксі, бабуля ўзначальвала калону і ехала ў першым таксі; летам і зімой яна з’язджала на цэлы месяц, і ад яе прыходзіла паштоўка. Горы, рэкі, азёры і «Тысячу разоў цалую хлопчыка і ўсіх астатніх, нават беглую манашку». Тут Больда пырскала і гаварыла: «У дзяцінстве ёй нябось ніхто не спяваў, што ёй суджана ездзіць на воды». Размашыстыя каракулі пакрывалі паштоўку, літары былі такія вялікія, як на пачку цыгарэт. Прыходзілі ад яе і пасылачкі — ліпкія, нязвыклыя, склееныя ў духаце паштовых аддзяленняў прысмакі, цацкі, сувеніры і «Тысяча пацалункаў! Твая бабуля».

Калі бабуля ад’язджала, Марцін думаў пра яе з пяшчотай і нават расчулена, таму што не адчуваў над сабой непасрэднай пагрозы: былі дні, калі ён хацеў, каб яна была ўжо дома, — без яе дом здаваўся пустым і сцішаным, і пакой яе быў замкнёны, і ён не мог разглядваць вялікі фотаздымак бацькі, і не было каму крычаць: «Кроў у мачы».

Больда рабілася ціхай і самотнай, калі ад’язджала бабуля, і нават калі прыходзілі шматлікія маміны госці, яму здавалася, што дом не такі поўны, як пры ёй.

Але чым бліжэй быў дзень вяртання, тым мацней хацеў ён, каб яна даўжэй заставалася там. Ён не хацеў, каб яна памерла, хай сабе жыве, толькі дзесьці далёка, ён вельмі баяўся яе наскокаў. Пасля вяртання яна заўсёды старалася нагнаць упушчанае. Наладжвала дома піры, замаўляючы ўсё па тэлефоне: паслужлівыя бледныя хлопчыкі ў белых куртачках праносілі праз пярэднюю срэбраныя судкі, бабуля з прагным бляскам у вачах сачыла за ўсім, кухар на кухні не даваў астыць ужо прынесеным стравам, а бледныя хлопчыкі снавалі паміж кухняй і бабуліным пакоем. Біфштэксы з кроўю, гародніна, салата, смажаніна, а калі прыходзіў час дэсерту, кухар званіў у рэстаран, жвавы крэмавы аўтамабільчык прывозіў каву і марожанае, пірожныя і фрукты ў цукры. У памыйнае вядро ляцелі абгрызеныя косці, і шалясценне вырваных чэкаў сведчыла пра заканчэнне трапезы і пачатак яго пакут, бо, падсілкаваўшыся ежай і раскурыўшы свежую цыгарэту, бабуля клікала Марціна да сябе, каб ліквідаваць прабелы ў ягоным выхаванні.

— Пытанне пяцьдзесят першае. Калі паўстануць мёртвыя?

— Мёртвыя паўстануць у дзень Страшнага суда.

— Твой бацька загінуў, так?

— Так.

— Што азначае «загінуў»?

— Загінуў на вайне — быў забіты.

— Дзе?

— Пад Калінаўкай.

— Калі?

— Сёмага ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак другога года.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x