Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вы дазволіце мне не расказваць, што адбылося ў тым пакоі ў тую ноч; я ўсё помню і нічога не хачу забываць. У тую ноч я змагалася з чалавекам за яго жыццё; паўтараю — справа ішла пра жыццё і смерць. Вельмі выразна я адчувала, што гэты чужы, ужо амаль асуджаны на смерць чалавек прагна і палка хапаецца за мяне, як тапелец за саломінку. Ужо падаючы ў бяздонне, ён чапляўся за мяне з усёю ўтрапёнасцю роспачы. Я ж усімі сіламі, усім, што мне было дадзена, змагалася за яго выратаванне. Такія гадзіны выпадаюць на долю чалавека толькі раз у жыцці, дый то аднаму з мільёнаў; каб не гэты жахлівы выпадак, і я б ніколі не даведалася, як палка, з якою шалёнаю і неўтаймаванаю прагнасцю апошні, прапашчы чалавек упіваецца апошняю кропляю жывога гарачага жыцця; апошнія дваццаць гадоў я жыла ў поўным няведанні цёмных сіл быцця і ніколі б не зразумела, якая магутная і вычварная прырода ў адным дыханні пераплятае спёку і холад, жыццё і смерць, захапленне і роспач. Гэтая ноч была так насычана барацьбою і словамі, палкім пачуццём, гневам і нянавісцю, слёзамі ўпрошвання і ап’янення, што яна здалася мне тысячагоддзем. І мы, у злітным парыве кідаліся ў бяздонне, адзін — раз’юшана, другі — неўсвядомлена, і выйшлі з гэтага смяротнага паядынку другімі, змененымі, з новымі думкамі, з новымі пачуццямі.

Але я не хачу гаварыць пра гэта. Я не магу і не буду нічога апісваць. Скажу толькі пра першую хвіліну свайго абуджэння. Я прачнулася ад свінцовага сну, скінула з сябе аковы такой бяздоннай ночы, якой ніколі раней не ведала. Я доўга не магла расплюшчыць вочы, і першае, што ўбачыла, была чужая столь у мяне над галавою, потым абрысы чужога, незнаёмага, агіднага пакоя, у якім я невядома як апынулася. Спачатку я пераконвала сябе, што гэта сон, толькі больш лёгкі, больш празрысты, у якім я забылася пасля таго ўдушлівага сумбурнага кашмару; але за вокнамі было яркае, рэзкае сонечнае святло, святло раніцы, знізу даносіўся вулічны шум, грукат колаў, трамвайныя званкі і чалавечыя галасы. І тут я зразумела, што не сплю, што гэта ява. Міжволі я прыўзнялася, спрабуючы ўспомніць, дзе я, і раптам ўбачыла — мне ніколі не перадаць вам жаху, які ахапіў мяне, — чужога чалавека, ён спаў са мною на шырокім ложку… чужога, чужога, чужога, паўголага, незнаёмага чалавека…

Не, гэты жах не паддаецца апісанню; ён так нечакана зваліўся на мяне, што я бяссільна апусцілася на падушку. Але гэта была не выратавальная непрытомнасць, не страта прытомнасці, наадварот — я імгненна ўспомніла ўсё страшнае, розуму недаступнае, што здарылася са мною; у мяне было адно жаданне — памерці ад сораму і агіды. Як магла я апынуцца ў нейкай падазронай трушчобе, на чужым ложку, з абсалютна незнаёмым чалавекам! Я выразна помню, як у мяне перастала біцца сэрца: я затрымлівала дыханне, быццам гэтым магла спыніць жыццё і пагасіць памяць, гэтую ясную, страшна ясную памяць, якая ўсё разумела, але нічога не магла асэнсаваць.

Я ніколі не даведаюся, ці доўга я гэтак праляжала анямелая — мабыць, вось так ляжаць нябожчыкі ў труне; ведаю толькі, што я заплюшчыла вочы і малілася богу, нябесным сілам, прасіла, каб гэта было няпраўда, выдумка. Але мае абвостраныя пачуцці ўжо не дапускалі падману, я чула ў суседнім пакоі чалавечыя галасы і плёскат вады, у калідоры шорганне крокаў, і тыя гукі гаварылі, што ўсё — праўда, жорсткая, няўмольная праўда.

Цяжка сказаць, колькі часу працягвалася гэтае невыноснае становішча: такія імгненні маюць другую працягласць, чым спакойныя адрэзкі часу. Але раптам мною авалодаў іншага роду страх, пранізлівы, халодны страх; а раптам гэты чалавек, імя якога я не ведала, прачнецца і загаворыць са мною! І я адразу ж зразумела, што мне застаецца толькі адно: адзецца і ўцякаць, пакуль ён не прачнуўся, больш ніколі не трапляцца яму на вочы, не гаварыць з ім, ратавацца ўцёкамі, пакуль не позна. Хутчэй прэч адсюль, у сваю жыццёвую каляіну, у свой гатэль, і з першым цягніком прэч з гэтага праклятага месца, з гэтай краіны! Больш ніколі не сустракацца з ім, не глядзець яму ў вочы, не мець сведкі, абвінаваўцы і саўдзельніка! Гэтая думка дала мне сілы: вельмі асцярожна, крадком, як злодзей, цаля за цаляю (толькі б не шумець) прабіралася я ад ложка да сваёй адзежы. Вельмі асцярожна я адзелася; я дрыжала ўсім целам і кожную хвіліну чакала, што ён прачнецца, — але ўсё ўдалося, я ўжо гатова ісці. Толькі капялюш мой ляжаў з другога боку, у нагах ложка, і калі я падыходзіла на дыбачках, каб узяць яго, тут… я проста не магла зрабіць інакш; я мусіла яшчэ раз зірнуць на твар гэтага чужога чалавека, які зваліўся ў маё жыццё, як камень з карніза; толькі адзін раз хацела я зірнуць на яго; і што болей за ўсё мяне здзівіла: гэты малады чалавек, паглыблены ў сон, быў сапраўды чужы; у першы момант я нават не пазнала яго твару. Быццам сцерліся ўчарашнія, перакрыўленыя пачуццём, зведзеныя сутаргаю рысы смяротна ўзбуджанага чалавека, — у гэтага юнака быў зусім другі, зусім дзіцячы, хлапечы твар, які ззяў яснасцю і чысцінёю. Вусны, учора закушаныя і сціснутыя, былі пяшчотна, летуценна раскрытыя і, здавалася, усміхаліся; хвалістыя бялявыя пасмы мякка падалі на разгладжаны лоб, і роўнае дыханне лёгкімі хвалямі ўзнімала грудзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x