Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна прадоўжыла яго пакуты, памаўчаўшы яшчэ некалькі хвілін. Гэта былі хвіліны, калі ён чуў бой гадзінніка, дзіцячы смех на дварэ і гучны стук свайго сэрца. Але і яна, відаць, не была ўпэўнена ў сабе, бо загаварыла, не гледзячы на яго, павярнуўшыся да яго спінаю.

— Я не буду гаварыць пра твае ўчарашнія паводзіны. Гэта было нечувана, і мне сорамна ўспамінаць іх. За вынікі наракай на самога сябе. Толькі я табе скажу — апошні раз ты быў адзін сярод дарослых. Я толькі што напісала твайму тату, што табе трэба выхавацель або цябе трэба аддаць у пансіён, каб ты навучыўся прыстойна паводзіць сябе. Я болей не хачу пакутаваць з табою.

Эдгар стаяў, апусціўшы галаву. Ён адчуваў, што гэта толькі ўводзіны, і з трывогаю чакаў самага галоўнага.

— А зараз ты папросіш прабачэння ў барона.

Эдгар страпянуўся, але яна не дазволіла яму перабіць сябе.

— Барон сёння паехаў, і ты напішаш яму ліст, які я табе прадыктую.

Эдгар хацеў запярэчыць, але маці была няўмольная.

— Ніякіх пярэчанняў. Вось папера і пяро. Садзіся.

Эдгар падняў вочы. Яе позірк выдаваў непахісную рашучасць. Такою ён яшчэ ніколі не бачыў мамы — такою суроваю і спакойнаю. Яму стала страшна. Ён сеў, узяў пяро і нізка схіліў галаву над сталом.

— Наверсе дату. Напісаў? Перад зваротам прапусці радок. Вось так. Глыбокапаважаны барон! Клічнік. Зноў прапусці радок. Я толькі што з жалем даведаўся, — напісаў? — з жалем даведаўся, што вы ўжо пакінулі Зэмерынг. — Зэмерынг з адным «м», — і я мушу зрабіць у пісьмовай форме тое, што хацеў зрабіць асабіста, а іменна, — пішы хутчэй, каліграфіі тут не трэба! — папрасіць прабачэння за свае ўчарашнія паводзіны. Як вы, мусіць, ведаеце з маміных слоў, я яшчэ не паправіўся пасля цяжкай хваробы і вельмі раздражняльны. Шмат што ўяўляецца мне ў перабольшаным выглядзе, і я праз хвіліну раскайваюся ў тым, што…

Сагнутая над сталом спіна выпрамілася. Эдгар насупіўся: упартасць вярнулася да яго.

— Гэтага я не напішу, гэта няпраўда!

— Эдгар!

У яе голасе чуваць была пагроза.

— Гэта няпраўда. Я нічога не зрабіў, у чым павінен раскайвацца. Я не зрабіў нічога дрэннага, і мне няма за што прасіць прабачэння. Я толькі пабег да цябе, калі ты паклікала на дапамогу.

Яе губы пабялелі, ноздры задрыжалі.

— Я клікала на дапамогу? Ты з глузду з’ехаў!

Эдгар раззлаваўся. Ён парывіста ўскочыў.

— Так, ты клікала на дапамогу, там, у калідоры, учора ноччу, калі ён цябе схапіў. Ты крыкнула. «Пакіньце, пакіньце мяне!» І так гучна, што я пачуў гэта ў сябе ў пакоі.

— Ты маніш, я не была ніколі з баронам тут, у калідоры. Ён мяне праводзіў толькі да лесвіцы…

У Эдгара сэрца замерла ад гэтай бессаромнай хлусні. Шырока адкрытымі, ашклянелымі вачамі глядзеў ён на маці.

— Ты… — сказаў ён зрывістым голасам, — не была… у калідоры? І ён… ён не схапіў цябе? Не трымаў сілаю?

Яна засмяялася сухім, халодным смехам.

— Табе прыснілася.

Гэта было ўжо занадта для Эдгара. Праўда, ён ведаў цяпер, што дарослыя хлусяць, што яны спрытна ўжываюць дробязнае ашуканства, празрысты падман і хітрыя двухсэнсоўнасці, але гэтае нахабнае, абыякавае адпіранне з вока на вока прыводзіла яго ў шаленства.

— А гуз на лбе мне таксама прысніўся?

— Адкуль я ведаю, з кім ты пабіўся? Але я не збіраюся з табою спрачацца. Ты павінен слухацца, і ўсё. Садзіся і пішы!

Яна была вельмі бледная і напружвала апошнія сілы, каб захаваць самавалоданне.

Але ў Эдгара быццам штосьці абарвалася, згасла апошняя іскра веры. Да яго ніяк не даходзіла, што можна вось так проста растаптаць нагамі праўду, нібы запаленую сярнічку. Сэрца сціснула нечым халодным, і словы вырваліся з’едлівыя, злосныя, здзеклівыя:

— Вось як? Усё гэта мне прыснілася? Усё, што было ў калідоры, і гэты гуз? І што вы ўчора гулялі ў месячным святле і што ён хацеў павесці цябе па цёмнай сцяжынцы — і гэта таксама прыснілася? Ты думаеш, мяне можна замкнуць у пакоі, як маленькага? Не, я не такі дурны, як вы думаеце. Я ведаю, што ведаю.

Ён дзёрзка глядзеў ёй у вочы; бачыць перад сабою гэтак блізка твар свайго сына, перакрыўлены нянавісцю, было звыш яе сілы. Ужо не валодаючы сабою, яна крыкнула:

— Марш! Пішы зараз жа! Або…

— Або што?.. — з выклікам спытаўся ён.

— Або я адлупцую цябе, як маленькае дзіця!

Эдгар, насмешліва ўсміхаючыся, зрабіў крок ёй насустрач. І тут жа адчуў, што яго ўдарылі па твары. Эдгар ускрыкнуў. І, як тапелец, які сутаргава б’е рукамі, ён, нічога не ўсведамляючы, акрамя глухога шуму ў вушах і чырвоных кругоў перад вачыма, кінуўся на яе з кулакамі. Ён адчуў, што б’е ў нешта мяккае, вось цяпер у яе твар, пачуў крык…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x