• Пожаловаться

Томас Ман: Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман: Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0068-9, издательство: Юнацтва, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Томас Ман Навелы

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942). Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак. Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Томас Ман: другие книги автора


Кто написал Навелы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта ён сказаў так проста, што я ні на хвіліну не ўсумніўся ў шчырасці ягоных слоў. Але ўсё-такі я не мог не запярэчыць яму, бо мяне ўразіла дакладнасць, з якою ён спасылаўся на самыя дробныя дэталі партый, згуляных рознымі чэмпіёнамі; мусіць, ён шмат часу прысвяціў вывучэнню тэорыі шахматнай гульні. Доктар Б. зноў усміхнуўся сваёю незразумелаю ўсмешкаю.

— Шмат часу? Бачыць бог, гэта праўда. Шахматам я прысвяціў шмат часу. Але ўсё адбылося ў незвычайных, я б сказаў, выключных абставінах. Гэта даволі заблытаная гісторыя; яна можа служыць ілюстрацыяй да расказу аб нашай цудоўнай эпосе. Можа, вы наберацеся цярпення на паўгадзіны?..

Ён паказаў на суседні шэзлонг. Я ахвотна прыняў яго прапанову. Паблізу нікога не было. Доктар Б. зняў акуляры, паклаў іх побач і пачаў:

— Вы мелі ласку заўважыць, што маё прозвішча вам, жыхару Вены, знаёмае. Але мне здаецца, што вы наўрад ці чулі пра юрыдычную кантору, якую ўзначальвалі спачатку мы з бацькам, а потым я адзін. Мы не вялі спраў, якія суправаджаліся шумам у газетах, і прынцыпова пазбягалі браць новых кліентаў. Мы наогул не займаліся звычайнаю юрыдычнаю практыкаю, а абмяжоўваліся тым, што давалі юрыдычныя парады і распараджаліся маёмасцю багатых манастыроў, з якімі быў блізка звязаны мой бацька, у мінулым дэпутат клерыкальнай партыі. Акрамя таго — цяпер, калі манархія ўжо стала здабыткам гісторыі, пра гэта можна гаварыць адкрыта, — нам было даручана распараджацца і капіталамі некаторых членаў імператарскага дому. Сувязі нашай сям’і з дваром і царквою (адзін мой дзядзька быў лейб-медыкам імператара, а другі — абатам у Зайтэнштэцене) пачаліся яшчэ два пакаленні таму назад; нам заставалася толькі захоўваць і падтрымліваць гэтыя сувязі. Давер кліентаў перайшоў да нас як спадчына, і разам з даверам перайшлі і спакойныя, някідкія абавязкі — ад нас патрабаваліся галоўным чынам сціпласць і надзейнасць — дзве якасці, у поўнай меры ўласцівыя нябожчыку бацьку. Толькі дзякуючы яго асцярожнасці нашы кліенты збераглі значныя каштоўнасці ў гады інфляцыі і пасля перавароту. Потым, калі ўладу ў Германіі захапіў Гітлер і пачалася канфіскацыя маёмасці цэркваў і манастыроў, з-за мяжы былі зроблены некаторыя захады, каб выратаваць хоць частку рухомай маёмасці. Перагаворы вяліся цераз нас, і пра здзелкі паміж імператарскім домам і Ватыканам, якія ніколі не стануць здабыткам грамадскасці, ведалі толькі мы абодва. Кантора наша была зусім непрыкметная, у нас не было нават шыльды на дзвярах, мы наўмысна трымаліся воддаль ад манархічных колаў, і гэта была самая надзейная ахова ад няпрошанай цікаўнасці. Ніводная аўстрыйская інстанцыя і не падазравала, што ўсе гэтыя гады таемныя кур’еры імператарскай сям’і дастаўлялі ў нашу сціплую кантору на чацвёртым паверсе надзвычайнай важнасці лісты і везлі адтуль адказы на іх.

Вядома, што яшчэ задоўга да таго, як нацысты рушылі свае арміі супраць усяго свету, яны пачалі ствараць у суседніх з Германіяй краінах яшчэ адну не менш небяспечную і добра вымуштраваную армію — легіёны з людзей, пакрыўджаных, абыдзеных і абдзеленых лёсам. У кожнай канторы, на кожным прадпрыемстве існавалі іхнія так званыя ячэйкі; у іх былі шпіёны і выведнікі ўсюды, уключна да асабістых рэзідэнцый Дольфуса і Шушніга. Быў іхні агент і ў нашай несамавітай канторы, пра што я, на жаль, даведаўся занадта позна, — нікчэмны бяздарны канцылярыст, якога я ўзяў па рэкамендацыі аднаго святара, каб надаць нашай канторы выгляд сапраўднай дзелавой установы. Давалі мы яму толькі самыя нявінныя даручэнні: ён адказваў на тэлефонныя званкі, насіў пошту, падшываў паперы — зразумела, паперы, якія не мелі сур’ёзнага значэння. Яму ніколі не дазвалялася распячатваць карэспандэнцыю, усе важныя лісты пісаў я сам на машынцы і толькі ў адным экземпляры, усе істотныя дакументы я трымаў у сябе дома, а тайныя перагаворы вёў толькі ў пакоі прыёра ў манастыры ці ва ўрачэбным кабінеце майго дзядзькі. Дзякуючы гэтым мерам засцярогі выведнік не мог даведацца нічога істотнага; але, мусіць, няшчасная выпадковасць дазволіла ўбачыць славалюбіваму і фанабэрыстаму чалавеку, што яму не давяраюць і што за яго спінаю адбываюцца цікавыя рэчы. А можа, у маю адсутнасць адзін з кур’ераў неасцярожна сказаў «яго вялікасць» замест умоўленага «барон Берн», ці, можа, нягоднік распячатваў тайком лісты — як бы там ні было, яшчэ да таго, як я пачаў падазраваць што-небудзь, ён ужо атрымаў загад з Мюнхена ці Берліна сачыць за намі. Ужо значна пазней, пасля майго арышту, я ўспомніў, як ён, спачатку лянівы на службе, стаў праяўляць раптам у апошнія месяцы незвычайную стараннасць, шмат разоў настойліва прапаноўваў мне свае паслугі, каб занесці на пошту карэспандэнцыю. Мушу прызнацца, што я праявіў пэўную неасцярожнасць, але ж ці не здолеў Гітлер каварна абысці і перахітрыць буйнейшых дыпламатаў і генералаў? Гестапа сачыла за кожным маім крокам, — гэта наглядна пацвярджае той факт, што эсэсаўцы арыштавалі мяне ўвечары таго ж самага дня, калі адрокся Шушніг, і за дзень да таго, як Гітлер увайшоў у Вену. На шчасце, пачуўшы па радыё развітальную прамову Шушніга, я паспеў спаліць усе найбольш важныя дакументы, а другія, у тым ліку распіскі на каштоўныя паперы, якія былі за мяжою і належалі манастырам і двум эрц-герцагам, схаваў у кош з бруднаю бялізнаю і даручыў вернай аканомцы занесці ў дзядзькаў дом. Усё гэта было зроблена літаральна ў апошнюю хвіліну, калі нацысты ўжо грукалі ў дзверы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Праспэр Мерымэ: Навелы
Навелы
Праспэр Мерымэ
Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца
Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.