Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Табун спусцiўся з адхону, i конi па калена зайшлi ў ваду, а яна закалыхалася, расплылася кругамі ад iхнiх ног, зрабiла зоркi дрыготкiмi i вельмi вялiкiмi.

Цiсавая кабылка зайшла ў ваду глыбей за ўсiх i працягнула мяккую храпу да вячэрняй зоркi ў вадзе. Зорка замiтусiлася ў трывозе.

— Зараз праглыне, — шэптам сказаў Алесю Андрэй, i Алесь усмiхнуўся ўдзячна.

Андрэй разумеў яго.

Конi пiлi доўга, усмак, часам адрываючыся ад вады. Чуйна слухалi вецер з зарэчных паплавоў, адпачывалi, а потым зноў прагна прыпадалi да зорак, да кругоў, якiя бясконца беглi ў змрок.

— Досыць вам, воўчае мяса, — буркнуў нарэшце Кандрат.

Падымалiся на адхон, i чуваць было, як булькоча ў пакруглелых конскiх жыватах вада.

…На лузе Алесь з Паўлам спуталi коней. Старэйшыя хлопцы нацягалi сушняку. Зыркае полымя рвалася ўжо кудысьцi ў ноч.

Яны сядзелi на шырокай касе, што ўдавалася ў Дняпро. На ёй былi там-сям раскiданы дубы з рэдкай яшчэ лiстотай. Толькi вузкi перашыек памiж касой i высокiм мацерыковым берагам быў сухi. Астатнюю частку поймы займаў мокры луг, якi цягнуўся вярсты за дзве. За iм былi, невыразныя цяпер у цемры, шаты парку, а над шатамi гарэў яшчэ, як амаль нябачная iскра, далёкi агеньчык.

— У Раўбiчавым маёнтку нехта не спiць, — сказаў Павал.

— I наша вогнiшча бачыць, — дадаў Алесь.

— Напэўна бачыць, — сказаў Кандрат, — адсюль да Раўбiчавага дому вярсты тры якiх.

Замаўчалi, гледзячы на агонь.

Полымя шугала высока. Конi даўно разышлiся ад яго па касе. Толькi страляла часам у агнi вiльготная галiнка, ды ўтрапёна сакаталi жабы ў далёкай затоцы, ды на другiм беразе, у лугах, раз-пораз крычаў драч. Як палатно дзёр.

Хлопцы ляжалi вакол агню на кажухах i свiтках, ляжалi нерухома, з шырокiмi ад задуменнасцi вачыма. Толькi Кандрат не мог супакоiцца. Ды i той клаў бульбу ў прысак асцярожна i амаль бязгучна.

Маленькi, меншы за самую маленькую iскру, свяцiўся ў цемры далёкi-далёкi агеньчык. Бабухнула недзе: вiдаць, абвалiўся ў ваду бераг.

— А памятаеш, Кандрат, як бацька нас упершыню на начлег узяў? — спытаў Андрэй.

— Анягож. I собiла ж яму якраз у тую ноч.

— А што такое? — спытаў Павал.

— Ноч была, — цiха сказаў ён, — такая ж, як сёння, цёмная. I якраз на пачатку мая. Берагi ў такi час заўсёды бурацца. Мы, малыя, ляжалi на кажусе. I раптам бабухнула. Далёка, глуха, страшна. Зусiм не як бераг… I потым звон аднекуль здалёк. Узгоркi i дрэвы яго глытаюць, i таму звон рэдкi. Як на хаўтурах.

Памаўчаў.

— У тую ноч старэйшая дачка Раўбiчава нарадзiлася. Дык гэта Раўбiч з гарматы стрэлiў. Там, пэўна, весела было, а тут страшна. Надта ўжо цёмная ноч была.

Маўчалi. Вадкая барва трапятала на тварах, i тварам было горача, а патылiцы ласкава сцiскаў начны халадок.

— А цi праўду гэта кажуць, Андрэйка, што Раўбiч той — чараўнiк? — спытаў Кандрат.

— Чаму гэта? — упершыню за ўвесь вечар спытаў Алесь.

— Не ведаю, — сказаў Кандрат.

— I я чуў, — упэўнена сказаў Павал. — Бо ён вунiятам быў.

— Цю на цябе, — сказаў Кандрат. — Гэтак выходзiць, што i наша мацi чарадзейка. Яна ж таксама з вунiятаў была, аж пакуль iх ад вунii не адвялi. Сiлком адводзiлi. Каб гэта яшчэ поп убачыў, што яна дагэтуль смуткуючага [6] Смуткуючы — статуэтка Хрыста ў паставе роздуму. ў каморы хавае, дык звону было б, як на сабачае вяселле.

— Наша мацi — iншае, — сказаў Андрэй. — Ну забаранiлi малiцца як хочацца, дык яна i кiнула.

— А Раўбiч, кажуць, сапраўды чараўнiк. Бо нi з чым не змiрыўся, як унiю знiшчылi, i, кажуць, у першую ж ноч прадаў д'яблу душу, абы толькi не па-iхняму выйшла…

— Хто гэта бачыў? — вальнадумна спытаў Алесь.

— Я то не бачыў, — уздыхнуў Андрэй. — Магчыма, i брэшуць… Але нешта ўсё ж ёсць. Начамi ён, кажуць, не спiць. I агнёў ужо нiдзе няма, а iскра ўсё свецiць. Аднойчы наш Кастусь Боўда праходзiў апоўначы паўз ягоныя клецi, дык так, казаў, серай з подпалу цягне! I потым, ноччу раптам у яго людзi. Толькi поначы. Невядома як з'яўляюцца, невядома, куды знiкаюць. Дый цi людзi яшчэ?

— А можа, яны там фальшывыя грошы робяць? — засмяяўся Кандрат.

— Не, — памаўчаўшы, упэўнена сказаў Андрэй. — Нешта там усё ж няладна. Во i зараз, глядзi, агонь.

Усе мiмаволi павярнулiся i доўга глядзелi ў змрок, на далёкую iскрачку, амаль нябачную адсюль i такую кволую, што нават камар мог загасiць яе.

Агонь трохi сцiшыўся, стаў нiжэйшы, цемра з-за купiн усё часцей лiзала цёмнымi языкамі пляму святла ля вогнiшча, а гэты далёкi агонь, вельмi самотны ў цемры, усё гарэў i гарэў.

Кандрат падкiнуў у цяпло сушняку. Сядзеў нерухома. Усе астатнiя таксама як анямелi. Алесь глядзеў на iх i адчуваў, што любiць iх, што няма для яго цяпер на зямлi даражэйшых твараў, чым грубавата-суровы твар Паўлюка, чым мяккае і пяшчотнае аблiчча Андрэя, чым твар Кандрата, на якiм цяпер блукала хiтраватая ўсмешка, быццам ён успамiнаў нешта вясёлае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x