Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І што паны будуць есці недзе ў нейкага там наваградскага Шабса? Гэта ж, дальбо, і не іудзей. Гэта ж чорт ведае што такое! Беланогая падла, і носіцца са сваім… як… Ну, я не буду лаяцца. Але ж у яго не куры, а ціхія па старасці нябожчыкі. І хіба ў яго гарэлка? Божа мой! Ваш Люцыпар мыў ногі — то і тое вада крапчэйшая была. А заўтра паны будуць мець амаль тое, што і сёння, і за тыя самыя грошы. А я вам яшчэ сена на падлогу…

Пасмяяліся дый згадзіліся. Куды спяшацца?

І вось сядзелі і елі. Якуб адзін даядаў палову барана. Астатнія наеліся ўжо, глядзелі на людзей.

Палаў вялізны камін. Круціліся ў ім на пожагу, шыпелі ў агні кроплямі тлушчу куры. Карчмар стаяў за загародкай у атачэнні куфляў, мерак, бочак; наліваў, мераў, кідаў на гліняныя місы. Прытрымліваючы хусткай, адразаў ад вісячай шынкі. Любата было глядзець — здаецца, удзесяцёх не ўправіўся б за аднаго.

Людзей было ўжо не так і многа. Позна было.

Ян, прыадкрыўшы па-юродску рот, разглядаў на паліцах, што цягнуліся па ўсіх сценках, для прыгажосці пастаўленыя алавяныя і гліняныя распісаныя місы. Іуда пісаў нешта на краёчку стала.

— Ты… гэна… што гэта? — спытаў Піліп.

— А евангелле пра нас… Трэба ж камусьці.

— Добра табе, пісьменны.

Усім было добра. У галаве прыемны туман. Шум. Сядзіць са шлюхай манах-дамініканец. Смяюцца чагосьці. А унь у куце п'е кампанія шляхціцаў. Адзін ужо ляжыць галавою ў місе… Самы сярод іх паджылы, з пасечаным тварам і пачварнымі сівымі вусамі, бурчыць:

— Не, не тое ўжо, што было. Чорт яго ведае, куды коціцца свет! А бывала… Ой, бывала!… Бывала, ежа была лёгкая. Паеў — праз гадзіну зноў есці хочацца… А жанчыны якія былі! Дваццаць узапар цалаваў бы. А цяпер? І на адну не глядзеў бы… Вы ўсе тут шчанюкі. Бывала, віно, дык гэта віно — усе б, як вось ён, ляжалі б… І вечная слава ў людзей цягну-у-лася, цягнулася. А сёння — то-олькі аб'явілі вечную славу — бац, памёр; бац, заўтра ніхто ні храна яго не помніць.

Паступова, аднак, карчма пусцела, і яны засталіся адны. Нават карчмар пайшоў да сябе. Сёй-той ужо драмаў, паклаўшы галаву на стол, або на падлозе, на сене. Не спаў з Хрыстом Пятро. Было душна, і Юрась адчыніў акно. І вось тады, адчыніўшы, яшчэ далёка пачуў ён у перадранішняй цішыні, прыглушаны адлегласцю, тупат шматлікіх капытоў.

— Здаецца, дасціглі, — сказаў ён. — Ну вось, маеш, Пятро.

З'явіліся агні паходняў.

— Хлопцы, пагоня!!! — крыкнуў Хрыстос.

Усе замітусіліся па карчме. Толькі адзін Іуда, здаецца, нікуды не спяшаўся. Некаторыя скочылі за дзверы. Андрэй пачаў ліхаманкава ціснуцца ў падпечча.

…Іліяш, выскачыўшы, пабег гародам, капуснымі градкамі, блытаючыся ў гарбузінні, якое, здаецца, лавіла яго за ногі.

…Хрыстос уздзеў рукі:

— Петрэ-Петрэ, набліжаецца ўжо да мяне келіх мой. Маем праз цябе ўзяці. — І раптам выставіў акно, скеміў: — Хіба што пакуту акном адсюль вымкнуць?

Пятро кінуўся за Братчыкам, які ўжо ціскаўся ў акно:

— І я, пане, па сіле маёй не адпушчу цябе. Але дзе ты будзеш, і я за табою пайду. Куды ты, Божа, туды і я.

Яны ўцяклі акном і пабеглі гародамі. І тут за іхнімі спінамі пачуўся звон шкла і крыкі — коннікі ўварваліся ў карчму.

За стойкаю гасцінна стаяў Раввуні:

— Можа, яснавяльможныя паны выпілі б? Такіх каплуноў, такога мёду!

— Дзе махляры, карчмар?! — зароў муж.

— Якія махляры?… Э-э… Ну… тут, разумееце, я, а ў бакоўцы — жонка, а ў падпечку, разумееце, куры.

— К-куры?

— Я ж не кажу, што львы.

Андрэй у падпечку пачаў квахтаць, раздзімаючы тоўстую морду. Гроб салому і квахтаў, нібы яйка знёс. Вельмі натуральна.

— На двор, — сказаў муж. — Там яны! Н-ну, мы ім!

Магдаліна паднялася ад печкі і выйшла за імі ў сенцы.

— Слухай, — сказала яна мужу. — Ты ведаеш, што на гэтых людзях?

— Здохнуць, каб яшчэ не ведаць?… Заб'ю падлаў!

— На гэтых людзях справа і прэнг самога кардынала. Іх вось-вось павінны ўзяць. Уцяміў?

Шляхцюк атарапеў.

— Д-добра, — урэшце сказаў ён. — Забіваць не буду. Але ўжо д-дам-дам! За мной, хлопцы!

…Апосталы ўцякалі як маглі. А за імі адусюль, даганяючы, валілі коннікі і пешыя з кіёвым крапілам.

Іліяш — Сымон, на шчасце, паспеў схавацца ў вадзе ля бабровай хаты ды сядзеў там, пускаючы бурбалкі.

Коннікі гналіся за Тумашам. Ён круціўся з шабляй, адганяючы ўсіх, хакаў, а пасля з кашэчым спрытам амаль узбег на бярозу. Бярозу пачалі трэсці.

— Я дваранін! — крычаў ён зверху.

Астатнія ж спаўна выпілі келіх свой. За імі гналіся да шляху самога і яшчэ далей і, трэплючы, пыталі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x