Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мніх усміхнуўся:

— Дзесяць грошай. Бачыш, і цябе праняло. Наш папа гэта табе не папярэднік, не паршывец Юлі Другі. Вялікая розніца.

— Вядома. Абодва хворыя на неапалітанскую хваробу. Адзін ад яе памёр. Другі дзякуючы ёй прыдбаў тыяру.

— Блюзнерыш? — мніхавы вочы зрабіліся вострыя. — А святая служба?

Юрась паказаў яму кавалачак пергаменту.

— Дзеля таго і купіў. Маўчы.

Народ засмяяўся.

— Блюзнеру цяпер колькі хачу, аж пакуль не спынюся… Дзіўна, як гэта ў вас. Паскуднік Баніфацый VІ праклінае мярзотніка Фармоза І, Стафан VІІ праклінае Баніфацыя, а труп Фармоза аддае публічнаму ганьбаванню*, Раман І адмяняе ўказы Стафана наконт Фармоза і бэсціць Стафана… Леў бэсціць Юлія. І кожны аб'яўляе, што ён непагрэшны, а папярэднік — адроддзе Сатанііла, і выкрывае яго ўтрапёна і з жывёльнай нянавісцю. То хто мазурыкі, мы ці яны?… Ёлупы! Сячэце сук, на якім седзіцё. Трэба ж мне навучыць хаця адну тваю дурную галаву. Раз падманулі… два… дзесяць. Аднаму раскрылі твар, другому… сотаму. І яшчэ думаеце, што вам будзе нехта верыць. Ужо і зараз ведаюць людзі, што то за птушка — Леў.

* Папа Стафан загадаў выкапаць згніўшы труп Фармоза (быў пахаваны ўжо сем месяцаў), прыцягнуць за ногі, пасадзіць на трон, надзець на галаву тыяру. Над трупам учынілі суд з адвакатамі, але тыя адмовіліся бараніць яго і пачалі абвінавачваць. Пасля труп адлучылі ад царквы, папа ўдарам нагі скінуў яго з прастола. Труп распранулі, адсеклі тры пальцы правай рукі, пераламалі рукі і ногі, адсеклі галаву, пасля кінулі астанкі ў Тыбр.

Змоўк.

— Скончыў? — спытаў мніх. — Вось і добра. Індульгенцыі!… Індульгенцыі!

— Можаш прадаць яшчэ адну, медналобы?

— Колькі пажадана будзе, — нахабна сказаў Гіменіус.

— Адрэж яшчэ на адзін учынак.

Волесь пачаў арудаваць нажніцамі. Юрась кінуў яму манету.

— К-колькі пажадаеце.

— Вось дзякуй, — сказаў Хрыстос.

І раптам адвесіў манаху пярунападобную поўху. Той вякнуў, адлятаючы. Братчык паматляў рукою ў паветры. Вакол зарагатаў народ.

— Не маеш права падымаць руку на пасланца папы, — захныкаў Гіменіус.

— А на Маці Божую, значыцца, маю, варта толькі паперку купіць? Чуеце, людзі?

Служкі Гіменіуса пачалі былі набліжацца.

— Вось добра, — сказаў Хрыстос. — Гэтым я і без грошай морду наб'ю. Тры чалавекі. Па трыццаць тры з трэццю грошы за рыла. Даволі танна. Увесь век хадзіў бы дый лузаў.

Служкі спыніліся. Манах варушыў сківіцай, але прыходзіў ужо да прытомнасці.

— Спаймаў ты мяне, невядомы, — няшчыра ўсміхаючыся, сказаў манах. — Ну, індульгенцыі! Індульгенцыі!

Хрыстос паклаў руку на рукаяць корда:

— Тады прадай яшчэ на адзін учынак.

Мніхавы вочы забегалі:

— Ну, гэта ўжо занадта. До, людзі! Да заўтра, а мо і на тры дні ятка зачыняецца.

— Ятка толькі адчыняецца, — сказаў Юрась. — Ану, людзі, слухайце. Імем сваім, імем сына Божага кажу, што вам брэшуць. Мне і Айцу майму ўсё гэта патрэбна, як дзесятая дзірка ў целе.

— Ты хто? — спытаў нехта з натоўпу.

— Я — Хрыстос…

Натоўп загуў. У Магдаліны мільгнуў у зрэнках жах. Гурма крычала.

— Ці-ха! Імем сваім вінавачу ўсё гэтае быдла ў хлусні і рабунку, у зневажанні Маці Божай! Калі вы мужы, а не садаміты — шэлег вам кошт, калі не заступіцеся за яе! Імем сваім загадваю — натаўчыце гэтай торбе з гноем у каршэнь, выкіньце з Любчы, а нарабаваныя грошы аддайце на сірот і дзяўчат-беспасажніц…

— Ура! — загуло ў натоўпе. — На беспасажаніц! На сірот!

Народ рынуў наперад.

У тую ж ноч, калі яны ўцякалі з Любчы, над змрочнай зямлёй ляцеў у вышыні асветлены апошнімі промнямі сонца і ружовы ад яго камячок жывой плоці. Ён нёс звестку аб тым, што рачоны Хрыстос узняў руку на майно царквы і загад самога папы, якога, да таго ж, бэсціў несамавіта разам з царквою. Ён нёс вестку аб тым, што рачоны Хрыстос забыў сваё месца і тое, што ён махляр, і падбухторыў натоўп на рынку. Ён нёс вестку аб тым, што вядомы царкве чалавек распусціў чутку аб вядомай жанчыне, якая нібыта знаходзіцца ў наваколлі наваградскім і зараз вядзе Хрыста з апосталамі ў цэнтр ваяводства, дзе і паспрабуе затрымаць іх на тры дні. Вядомы чалавек прасіў, каб сотнік з атрадам паспяшаўся.

Голуб ляцеў, і промні апошняга сонца згасалі на ім, а на перайкі клаўся сіні водсвет ночы.

Калісьці ён нёс Ною вестку аб дараванні і міры. Цяпер ён нёс бразганне мячэй, прэнг і ганебную смерць.

РАЗДЗЕЛ ХХ ГРАШОВАЯ СКРЫНКА ІУДЫ

У Іуды была скрынка.

Іаан, гл. 13, ст. 29

Не ўсім дастаюцца порткі, хто ім жадзён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x