Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля яна скінула сукню і забралася пад шкуру побач з ім. Дзьмухнула на апошнюю свечку. Наваліўся змрок.

За акном урэшце лінуў дождж. Спорны, часты, густы. У акно і дзверы павеяла прахалодным і прыемным. І ён у сне нібы адчуў гэта і яе цеплыню побач, працягнуў руку і паклаў ёй на грудзі.

Што ён сніў?

Яна ляжала на спіне, адчувала цяжар і цеплыню ягонай рукі на сваіх грудзях, і гэта было добра, і — дзіва — зусім нязвыкла.

Гэты мужчына не імкнуўся да яе. Нават цяпер. І гэта было шкада і адначасова добра.

Апошнія думкі блукалі ў яе галаве:

«Спаў, як дзіця… І ўвогуле, дзіця па думках і помыслах… Усяму паверыў. На табе: пойдзем заўтра… Пойдзем шукаць каханне. Толькі і ў галаве гэта ёй… Як пакутаваў!… Шчанюк… А харошы шчанюк… У многім лепшы, чым тыя… Шкада, што давядзецца яго забіць».

РАЗДЗЕЛ ХVІІ ВЫЙСЦЕ Ў ЮДОЛЬ СЛЁЗ

…Шлі… там прэрачоны Хрыстос з сваімі апосталамі, дзе іх яшчэ знана.

«Кроніка Белай Русі» Мацея Стрыкоўскага

Адходжу да адрынутых сяленняў.
Іду туды, дзе вечны, страшны стогн,
Адходжу да забытых пакаленняў.

Дантэ

Не пад покрывам цемры выходзілі яны з горада, а ўдзень. Але іх таксама шукалі забіць — няхай сабе і не сягоння.

Усе чатырнаццаць былі ў звыклых саматканых хітонах, у скураных моцных поршнях. Ува ўсіх чатырнаццаці за спінамі былі клункі, а ў руках кіі. На шыі ў Іуды вісела грашовая скрынка.

Толькі адна Магдаліна, як то і належыць, адрознівалася ад іх вопраткай: нават самае сціплае з яе адзенняў здавалася побач з хітонамі бадзяг багатым. Але яна таксама збіралася ісці пешшу, і толькі мул, наўючаны саквамі (яго вёў за аброць Роскаш), сведчыў аб тым, што яна ўзяла сёе-тое з свайго майна.

Каля Лідскай брамы, высокай, з дзікага чорнага каменя, моўчкі стаяў народ. На гэты раз не чуваць было крыкаў. Развітвацца было страшнавата: пойдзе і не вернецца, а там розная навалач і возьме за бакі. Аднойчы ўжо так было.

Сядзелі на конях ля самай брамы Лотр, Басяцкі і Рыгор Гародзенскі. Стаяў за іхнімі спінамі кат.

А насупраць іх збіліся ў кутку старыя знаёмыя: да сіняга чорны Гіаў Турай, разьбяр Кляонік са сваёй чарцячай зялепіўшчыцай Фаўстынай, усмешлівы Марка Турай, залатарукі Ціхон Вус, дудар з вечнай дудой і змрочны волат Кірык Вястун.

— Вось і ідуць, — сказаў ён. — Пажылі некалькі дзён, а тут зноў…

— А братачка, — сказаў ласкавы дудар. — А Бог, пэўпа ж, не выдасць. Ну што зробіш? І паўсюль трэба, каб добрым людцам палепшала.

— Людцам палепшае, — сказаў Зянон (на такі выпадак ён прыцёгся з вёскі). — Як бы вось нам не пагоршала.

Марка Турай думаў. Пасля ўзяў Кляоніка за руку:

— Глупства мы зрабілі, што не паспрабавалі з ім дамовіцца, пакуль тут быў.

— Піў, кажуць, — сказаў Вястун.

— Ну і што? А ты не п'еш? — спытаў Кляонік. — Давай хадзем да яго.

Яны падышлі да Хрыста.

— Ану, Божа, адыдзем трохі.

Твар Юрасеў быў трохі бледны і мяты з пахмелля. Ён кіўнуў галавою і адышоў з хлопцамі ўбок.

— Што вам, дзецюкі?

— Каб адразу зразумеў, з кім гаворыш, — сказаў Кляонік, — ведай: вось гэты каваль горад узняў, калі вас у катавальню пацягнулі.

Юрась ускінуў галаву.

— Братка! Чаго ж ты раней не прыйшоў?

— А так, — апусціў вочы Кірык. — Справу сваю зрабілі. Увесь горад вакол таўчэцца. Чаго дужа лезці?

— Вось так мы заўсёды, — сказаў Хрыстос. — Я і не ведаў, ці была там проста гурма, ці вёў яе нехта. А цяпер вось іду. Так і не зведаў харошага чалавека. Завуць як?

— Кірык Вястун.

— Запомню. Добрую ты вестку прынёс мне, Вястун. А мне было дужа самотна ў горадзе.

Дзве рукі, чорная і звычайная, сустрэліся.

— Часу мала, — сказаў Вястун. — Па сваёй ахвоце ідзеш?

— Здаецца… па сваёй.

Лотр не бачыў, з кім там гаворыць самазванец, дый не дужа цікавіўся гэтым. Затое ён атрымаў магчымасць пераглянуцца з Магдалінай. Вочы іхнія сустрэліся. Кардынал ухвальна апусціў веі, нібы падбадзёрыў. На вуснах Магдаліны быў дзіўны іранічны выраз. Як бы малення і, зусім трохі, нейкай пагрозы. Кардынал ужо не глядзеў на яе. Яна ўздыхнула рашуча і стала шукаць вачыма Юрася.

— Ведай і гэтых, — казаў каваль. — Яны ўздымалі канцы горада. Гэты — разьбяр Кляонік. Гэта Марка Турай. А унь там яшчэ нашы стаяць.

Ён называў прозвішчы, а Хрыстос варушыў вуснамі.

— Запамятаў?

— Але. У мяне памяць, як вечная.

— А раз вечная, то навек і ведай. Гэта свае. І ў бойцы, і за чаркай, і на прэнгу. Спатрэбіцца дапамога, будуць цябе нейкія там фарысеі хапаць — па дапамогу толькі да нас. Галавою наложым, а выручым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x