Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гетман — за меч. І было б тут два Іліяшы, ды я раптам… убачыў… паказваю рукой:

— Бацюхны, глядзіце!

На Іліяшавым твары быў такі нясцерпны жах, што сінедрыён увесь нібы сціснуўся, гледзячы туды, куды ён паказваў. У наступны момант усе пачулі, як Карніла ціха сказаў: «Гэ-э, брэшаш…» Усе зноў павярнуліся. Сотнік ля дзвярэй трымаў Іліяша за шкірку.

— Ды не ўцякаю я. Гэта я вам проста паказаць хацеў, як я тады ўцёк. Яны ўсе азірнуліся, а я скочыў цераз плот і кінуўся бегчы, як ніводны ніколі не бегаў. Яны за мной. Я ад іх. Лесам. Да Віллі.

…Скочыў я са стромы да ракі і пакаціўся. І тут убачыў човен, а ў ім дванаццаць чалавек.

— Браткі, ратуйце!

…Коннікі выскачылі на крутаяр… Але човен з намі ўжо закруціла, панесла сястрычка Вілля.

Пасля хвіліны маўчання Лотр сказаў ціха:

— Што ж. Самазванства, спроба выдаць сябе Бог ведае за каго. Твая, Братчык, ерэтычная дабрыня да іншаземцаў, твае сумненні ў веры… І тое, што ты разам з іудзеем начальнікаў у народзе тваім зласловіў, і адкупшчыкаў асуджаў.

— І тое, што совы лёталі над галавою, — сказаў Басяцкі. — І мача, якой зубы паласкаў.

— І тое, што падбілі чатырох прыгонных уцячы ад пана і заклікалі Біблію і Евангелле самім, без папа чытаць, — сказаў Балвановіч.

— І тое, што папсавалі панскую маёмасць, — сказаў Жаба. — І ганьбілі нябожчыка караля, хлусліва сцвярджаючы ману.

— І казалі ерась аб шчупаку, — сказаў Камар. — І праз гэтага шляхцюка абражалі магнатаў і суд, называючы іх хамамі.

— За дуб, што ўпаў на зборшчыка, — сказаў Лотр.

— За тое, што знакаў чакалі нябесных, калі іх саміх чакала мытарская служба, — сказаў Балвановіч.

— За блюзнерства і апаганьванне брыдкімі фокусамі імя Божага і тое, што арфы нябеснага Ерусаліма гралі ў яго ў непадыходзячым месцы, — сказаў Балвановіч. — І за абразу гетману… Па ўсіх грахах вашых адно вам пакаранне.

Хаўруснікі апускалі галовы ніжэй і ніжэй. Усё было ясна.

— Смерць, — сказаў Лотр. — Страта. Заўтра. На світанні.

РАЗДЗЕЛ Х ХРЫСТОС ПРЫЙШОЎ У ГАРОДНЮ

І вялікі жах апанаваў усю царкву.

Дзеянні, гл.5, ст.11

І тады сэр Хуг і яго капелан,
Пачуўшы, што латнікі ў дзверы б'юць,
Згаварыліся на вялікі падман -
Не для Бога, а ў славу сваю.

Старажытная балада

У моры агню валіла да Замкавай гары гурма. Шчацінілася нажамі, косамі, пожагамі, старымі фузіямі, друкамі. Пусцелі дарогаю дамы, будынкі цэхаў. Выпаўзалі з зямлянак, падобных на норы, жабракі, у валасах іхніх была салома і сухое лісце, а ў руках вострыя кіі.

Скакала над галовамі мора агню.

— Хрыстос прыйшоў у Гародню!

— Багатыя Хрыста забіваюць!

Як шырокая рака ў цясніну, натоўп лінуў на мост. Варта не чакала нападу такой колькасці народу і спехам пабегла ў замак. Ратавацца.

Нібы вострая сківіца, упалі за імі краты. Тыя, што нападалі, пачалі пускаць праз іх стрэлы, але ўжо за кратамі павольна сталі змыкацца цяжкія, акутыя бронзавай луской, двухсотпудовыя палавінкі брамы.

Яшчэ праз хвіліну, адразаючы брамныя краты, глуха — бо на жывое — ляснулася зверху суцэльная брама — заслон.

Зянону здзерла скуру з пляча. З-пад ніжняга краю заслона цяклі стогны і змаўкалі па меры таго, як заслон апускаўся пад уласнай вагой.

— Бервяно! — нема крыкнуў мужык. — Бервяно, бервяно сюды!

І яно з'явілася. Нечыя рукі падсунулі яго пад ніжні абрэз заслона, спынілі ягоны павольны спуск. Сяк-так, падклаўшы яшчэ пару бярвенняў, удалося выцягнуць чалавек шэсць, напалову мёртвых, напалову знявечаных. Толькі тут Зянон зразумеў, адкуль бярвенні. Мяшчане і рамеснікі разнеслі па бервяну перадмостную вартоўню. Цягнулі бярвенні на мост.

І тут сярэдзіна моста — спознена — пачала была ўздымацца. Рыпелі ў брамнай вежы вароты, ляскалі ланцугі. Але варта ўзялася за гэта позна. Пад цяжарам людзей, што стаялі на ім, пад'ёмная частка моста толькі ўздыхала: падымалася трохі і ляскалася на месца пад акампанемент глухога «р-р-р» у вежы. Гэта калаўроты, не ў змозе трымаць цяжар, спускалі з сябе ланцугі.

Некалькі чалавек звалілася ў роў. Астатнія па загаду майстра на ўсе рукі, Гіава Турая, паклалі некалькі бярвенняў упоперак моста і ўвагналі іх канцамі ў схілы рова. Цяпер мост нельга было ўзняць.

Кірык Вястун махнуў рукою. У шчыліну пад заслонай пачалі торкаць бярвенні, складаць сістэму падважнікаў, павольна ўздымаць жалезную пліту, кастром падкладаючы пад яе плаху за плахай. Урэшце заслону ўдалося ўзняць на такую вышыню, каб спакойна прайшоў чалавек з дзідай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x