Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вялікдзень, — сказаў нехта з цемры.

…Хрыстос між тым дагнаў сваіх. Усе ўтраіх яны ішлі вуліцамі соннага горада. Ноч выдалася нечакана гарачая, можа, апошняя такая перад прыходам восені. Таму людзі спалі не толькі ў хатах, але і ў садках пад грушамі, і на галерэях, і проста, выцягнуўшы з хаты пасцілку, ля вадамётаў, якія парушалі цішыню няўмоўчным плёскатам вады.

— Яны ўдома? — спытаў Хрыстос.

— Удома, — сказаў Фама. — Піва з гарэлкай жлукцяць. Вячэра.

— У іх, скажу я вам, тая вячэра… яна-ткі з самай раніцы, — сказаў Іуда.

Крокі будзілі цішыню.

— І нешта цяжка мне, хлопцы. Непамысна мне нешта. Не хачу я ісці да іх.

— А трэба, — сказаў Фама. — Па лычах ім надаваць трэба. Імя толькі ганьбяць. Пальцам аб палец на ўмацаваннях не стукнулі. Зброяю валодаць не вучацца. Адно п'юць, ды за бабамі… ды кепікі з тых, хто працуе, строяць. Збіць іх на горкі яблык ды сказаць, каб вымяталіся з горада, калі не хочуць.

— Згода, — сказаў Хрыстос. — Так і зробім.

Іуда зарагатаў:

— Слухай, што мне сёння сівавусы сказаў. Я, кажа, стары, ты не зразумееш гэтага так, нібыта я падлашчваюся да Хрыста. Якая ўжо тут ліслівасць, калі ў кожнае імгненне можам на адзін эшафот трапіць. Дык вось, кажа, здаецца мне, што ніякі ён не Хрыстос. І д'ябал з ім, мы яго і так любім. Чаму, пытаю, засумняваўся? Гэ, кажа, ды ён паноў замест каб павесіць — у Нёман загнаў. Не смейся, кажа. У Бога гумару няма. Ён чалавек сур'ёзны. Іначай, чым да сотага калена, не помсціць.

Сябры зарагаталі.

…Апосталы размясціліся асобна ад Хрыста з Анеяй, наводшыбе, аж у слабадзе за Каложскай царквою. Так было зручней і з жанчынамі, і з пітвом. Прынамсі, не трэба цягацца праз увесь горад, на вачах у людзей. Яны ўзялі сабе кінуты нейкім багатым уцекачом будынак, драўляны, белены знадворку і знутры, крыты моцным, навек, шчапяным дахам. Было ў ім нешта з дзесятак пакояў, і размясціліся ўсе раскошна.

Урэшце, Тумаш з Іудам рэдка калі і начавалі там, увесь час прападалі на мурах, у складах, на прыстані або на пляцы.

У гэты позні час усе дзесяць чалавек сядзелі ў пакоі з голымі сценамі. Шырокія лавы ля сцен, сталы, якія аж стагналі ад ежы, гарцаў з гарэлкай, бачонка з півам і цяжкіх гліняных куфляў.

Гарэла некалькі свечак. Вокны былі адчынены ў глухі цяністы сад, і адтуль павявала водарам лістоты, спелых антонаў і валовых мордачак, ваўчкамі і прахалоднай расою.

Размова, нягледзячы на вялікую колькасць выпітага, не клеілася.

— А я ўсё ж гляджу — паленым пахне, — баязліва сказаў Андрэй.

— Пабойваешся? — Піліп з неймавернай хуткасцю абгрызаў, абсмоктваў смажаную гусь, аж свіст стаяў.

— Эге ж. Нібыта падбіраецца нехта, ды як дасць-дасць.

— Гэта можна, — сказаў Ян Зеведзееў. — Лепей ад пана за нераты ў шыю атрымаць, чым дарэмна прапасці.

— А я ж жыў, — летуценна сказаў Мацей. — Грошы табе, жонка, ежа. Збан дурны, яшчэ некуды шчаміўся, дзіваў хацеў.

Навісла маўчанне.

— Уцячы? — спытаў Баўтрамей.

— Ну і дурань будзеш. Зноў дарогі, — сказаў Пятро. — Ведаю я іх. Ногі збітыя. У роце мох. Азадак павуціннем заткала. Трапілі як сучка ў кола — давайце бегчы.

Усе задумаліся. І раптам Пётр ускінуў галаву. Акрамя яго ніхто не пачуў, як адчыніліся дзверы.

— Ты як тут?

Няўлоўная ўсмешка блукала на вуснах госця. Шэрыя, плоскія, трохі ў зелень, бы ў яшчаркі, вочы аглядалі апосталаў.

— Т-ты? — спытаў Іліяш. — Як прыйшоў?

— Спяць людзі, — сказаў пёс Божы. — Розныя людзі. У дамах, у садках. Варта ля брамы спіць. Мужыкі спяць у раднай зале, і зброя ля сценак стаіць. Вартавыя на мурах і вежах не спяць, ды мне гэта…

— Ты?…

— Ну я, — Басяцкі падышоў да стала, сеў, наліў сабе на донца піва, прагна выпіў. — Не чакалі?

— А як варту гукнем? — зарыпеў Баўтрамей.

— Не гукнеце. Тады заўтра не бізуны па вас гуляць будуць, а клешчы.

— Савул ты, — сказаў Якуб Алфееў.

— Ну-ну, вы разумныя людзі. — Езуіт памаўчаў. — Вось што, хлопцы. Мне шкада вас. Выдадзіце мяне — вас на дне марскім знойдуць. Думалі вы пра гэта?

— Н-ну, — падступныя Пятровы вочы бегалі.

— Дык вось, — жорстка сказаў іезуіт. — Кідайце яго. Заўтра ў горадзе горача будзе. Таму ідзіце ўначы. Зараз. Калі дарагая вам шкура.

— Не ўцямлю, чаго гэта ты нам?… — працягваў Пятро.

Мяккі, незвычайна багаты інтанацыямі голас нібы зачароўваў, нібы душу цягнуў з вачэй:

— Што вы? Нам важнейшую рыбу забарболіць трэба, а не вас, махляроў.

— Тады нашто? — спытаў Пятро.

— Праўду? Ну, добра. Я ведаю, і вас ужо даняла. І вы, як на старой сасновай шышцы, седзіцё. І самі б вы яго кінулі. Ды толькі маглі б спазніцца і трапілі б незнарок з ім. І павесілі б вас. А ўсе крычалі б аб вернасці, з якой не кінулі вы настаўніка. А трэба, каб ён, каб усе ведалі: в е р н ы х н я м а. Бо не павінен верыць ні сусед суседу, ані бацька сыну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x