Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З другога боку, уцячы — гэта значыць уцвярдзіць Пятронія ў перакананні, што Вініція здрадзілі й замардавалі патайною змоваю. Адыж Пятроні быў чалавек магутны, на загад якога гатова была паліцыя цэлай дзяржавы і які бессумніўна пастараўся б знайсці вінаватых хоць бы на краі свету. Аднак жа прыйшло ў голаў, ці не паспяшацца проста да яго ды ці б не звясціць яму, што сталася. Так!

Гэта быў найлепшы спосаб. Пятроні быў чалавекам апанованым, і Хілон прынамсь мог мець надзею, што хоць выслухае яго да канца. Пятроні, які ведаў справу ад пачатку, хутчэй уверыў бы ў нявіннасць Хілона, чым прэфекты.

Але перш чым ісці да яго, трэба было б даведацца напэўна, што сталася з Вініціем. Хілон жа гэтага не ведаў. Бачыў, праўда, ліга, скрадаючагася да рэчкі з целам Кратона, але і ўсяго толькі. Вініць мог быць забітым, але мог быць і раненым або схопленым. Цяпер вось толькі прыйшло ў голаў Хілону, мо хрысціяне пэўна не адважыліся б забіць так дастойнага чалавека, аўгустыяніна і высокага ўрадаўца вайсковага, бо такі праступак мог бы выклікаць на іх пераслед. Было праўдападобнейшым, што яны затрымалі яго гвалтам, каб даць час Лігіі зноў схавацца ў новым мейсцы.

Думка гэта крыху ўліла Хілону ў душу льгі.

— Калі той лігійскі смок не раздзёр яго ў першым парыве, тады жыве, а калі жыве, тады сам пасведчыць, што не было ніякае здрады, а тады нічагусенька мне не пагражае, толькі — о, Гермесе, спадзявайся зноў дзвёх ялавіц! — адкрываецца перада мною новае поле… Магу даць знаць аднаму з вызвольнікаў, дзе мае шукаць гаспадара, а ці ён пойдзе да прэфекту, ці не, гэта ўжо ягоная справа, каб толькі мне не трэ было да яго йсці… Магу таксама пайсці да Пятронія і спадзявацца ўзнагароды… Шукаў Лігію, цяпер шукаціму Вініція, а пасля зноў Лігію. Трэба, аднак, спярша даведацца, ці жыве, ці забіты.

Тут прыйшло яму ў голаў, што ён жа ўначы мог бы пайсці да Дэмаса, пекара, і спытаць пра гэта Урсуса. Але думку гэту як бач адагнаў. Лепей быць далей ад Урсуса. Мог слушна думаць, калі Урсус не забіў Глаўка, дык, відаць, перасцераглі яго хрысціянскія старшыны, якім выявіў свой намер, што гэна справа нячыстая і што маніўся яго набухторыць да гэтага які-небудзь здраднік. Дый самы ўспамін аб Урсусе выклікаў дрыготы ў Хілона. Пастанавіў вечарам падаслаць туды Эўрыцыя, дзе здарыўся гэны выпадак. Тым часам трэ было пажывіцца, выкупацца й адпачыць. Бяссонная ноч, дарога да Острыянума і ўцёкі з Затыбра стурбавалі яго сапраўды.

Адна рэч пацяшала яго ўвесь час: менавіта, два тыя капшукі ад Вініція, што дастаў у ягоным доме і ў дарозе з магільніка. Дык з увагі на гэную пацяшаючую акалічнасць ды на нядаўнія перажыванні пастанавіў болей пад’есці і выпіць лепшага віна, чым заўсёды.

І дачакаўшыся ўрэшце пары адчынення вінярняў, выканаў пастанову так акуратна, што забыўся й пра ванну. Больш за ўсё хацелася яму спаць, і сон змарыў яго да таго, што ледзь валокся да свайго памешкання на Субуры, дзе чакала яго купленая на Вініціевы грошы нявольніца. Там, увайшоўшы да цёмнага, бы лісава нара, кубікулюма, рынуўся на пасцель і заснуў адразу як камень.

Прачнуўся аж толькі вечарам, а вярней, збудзіла яго нявольніца, клічучы, каб уставаў, нехта бо яго шукае і хоча з ім бачыцца ў неадкладнай справе.

Чуйны Хілон апрытамнеў у адной хвіліне, накінуў хутка сярмягу з каптуром і, загадаўшы нявольніцы ўстараніцца, вызірнуў перш асцярожна навонкі.

І аслупянеў! Бо праз дзверы кубікулюма ўгледзеў вялігура Урсуса. На гэта гледзячы, чуе, ногі й галава ягоныя робяцца як лёд, сэрца млее ў грудзях, а за скураю бегае рой мурашак… Праз момант не мог слова вымавіць, пачакаўшы, аднак, выенчыў, звонячы зубамі: — Сыра! Няма мяне… не ведаю таго… добрага чалавека… — Я сказала яму, што ты дома, спадару, што спіш, — патлумачыла дзяўчына, — а ён прасіў цябе збудзіць… — О, богі!.. Бадай цябе!..

А Урсус, як бы не могучы чакаць, падыйшоў да дзвярэй кубікулюма і, нагнуўшыся, усадзіў усярэдзіну голаў.

— Хілон Хіланід! — адазваўся. — Pax tecum! Pax, pax! [39] Мір з табою! (лац.). — адказвае Хілон. — О, найлепшы мой хрысціяніне! Так, я Хілон, але гэта абмылка… Не ведаю цябе!

— Хілон Хіланідзе! — паўтарыў Урсус. — Твой спадар, Вініць, кліча цябе, каб ішоў да яго разам са мною.

XXIII

Вініція разбудзіў дакучны боль. У першай хвіліне не мог зразумець, дзе ён ды што з ім дзеецца. У галаве шум, уваччу туман. Паволі, аднак, вярталася прытомнасць, і ўрэшце праз той туман бачыць над сабою трое людзей. Двух пазнаў: Урсуса і таго старца, якога паваліў, выносячы Лігію. Трэці, незнаёмы, трымаў ягоную левую руку і, абмацваючы яе ўздоўж локця аж да плечука, выклікаў такі страшны боль, што Вініцію здалося, быццам робяць над ім якую мсту, дык выцадзіў праз заціснутыя зубы: — Даб’еце мяне?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x