Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта вымавіўшы, палажыў ёй руку на галованьцы, і, хоць намагаўся быць спакойным, то ўсё ж, калі падняла на яго заплаканыя вочы Лігія і пачала прыціскаць да вуснаў яго руку, задрыжаў бацькаўскі голас ягоны.

— Бывай, сэрцайка наша, золатца наша, — сказаў.

І хутка вярнуўся ў атрыюм, каб не дапусціць да сябе нясвомага рымлянам узварушэння.

Тым часам Пампонія, завёўшы Лігію ў кубікулюм, пачала супакойваць яе, пацяшаць, будзіць надзеі і выказваць словы — дзіўныя ў гэтым доме, у якім побач у святліцы стаялі шчэ лярарыюм і агмень, на якім Плаўт, верны даўным звычаям, клаў ахвяры дамовым багом. І вось прыйшло гора. Калісь Віргіній прабіў грудзі свае дачкі, каб вызваліць яе з рук Апія; а перад тым Лукрэцыя прыплаціла ганьбу жыццём. Дом цэзара ёсць пропасцяй ганьбы, злыбяды, злачынства. «Але ж мы, Лігія, ведаем, чаму не маем права налажыць на сябе рукі!..» Так! Гэта права, пад якім абедзве жывуць, ёсць іншае, вялікшае, свяцейшае, дазваляе, аднак, бараніцца ад благога й ганьбы, хоць гэну абарону жыццём трэ было б прыплаціць. Хто чыстым выходзіць з гнязда распусты, тым большая ягоная заслуга. Зямля ёсць такім гняздом, але, на шчасце, жыццё ёсць адной хвілінай, а ўстаецца толькі з такога гробу, за каторым не ўладае Нэрон, толькі Міласэрнасць, — і замест болю ёсць радасць, замест слёз — весялосць.

Пасля гэтага зачала гаварыць аб сабе. Так! Яна спакойная — але і ў ейным сэрцы ёсць балючыя раны. Вось на вачах ейнага мужа ляжыць яшчэ бяльмо, яшчэ не засвяціла над ім святло. Не можна ёй таксама выхоўваць сына ў праўдзе. Дык як падумае, што гэтак можа быць да канца жыцця, і што можа стацца хвіліна разлукі з імі ў сто раз большай і горшай, чым гэтая часовая, ад якое плачуць цяпер вось абедзве — не можа нат уявіць, як патрапіць быць без іх аж у небе шчаслівай. І многа начэй ужо праплакала, многа прамалілася, просячы змілавання й ласкі. Але боль Богу паручае — і чакае, і спадзяецца. А калі цяпер прыходзіць новае гора, калі загад людаеда забірае ад яе дарагую галованьку — тую, якую Аўл назваў святлом вачэй, — мае шчэ надзею, веручы, што ёсць магутнасць большая, чым Нэронава, і міласэрнасць мацнейшая за ягоную злосць.

І яшчэ мацней прыціснула да грудзей галованьку дзяўчаці, а тая зараз асунулася да ейных каленяў і, схаваўшы вочы ў хвандах ейнага пеплюма, доўга маўчала і, калі ўрэшце ўстала, выглядала ўжо крыху спакайнейшай.

— Шкада мне цябе, мамка. І таты, і брата. Але ведаю, што супраціў нічога не паможа, толькі мог бы згубіць нас усіх. Затое прыракаю табе, што слоў тваіх не забуду ніколі ў доме цэзара.

Яшчэ раз абняла яе, а пасля, як абедзве выйшлі ў экум, пачала развітвацца з малым Плаўтам, з старым грэкам — іхнім настаўнікам, з сваёю ўбіральніцай, што калісь яе няньчыла, ды з усімі нявольнікамі.

Адзін з іх, высокі й плячысты ліг, якога дома называлі Урсус і які сваім часам разам з маткай Лігіі ды з ёю прыйшоў у рымскі лагер з іншай службай, ён упаў цяпер да ейных ног, пасля скланіўся да калень Пампоніі, кажучы: — О доміна! Дазвольце мне йсці з маёю князёўнаю, буду служыць ёй і пільнаваць у доме цэзара.

— Ты не наш, толькі Лігін слуга, — адказала Пампонія Грэцына, — але ці ж цябе дапусцяць да дзвярэй цэзара? Ды як жа пільнавацімеш яе?

— Не ведаю, доміна. Ведаю толькі, што жалеза ломіцца ў маіх руках, бы шчэпка.

Аўл Плаўт, які падыйшоў у гэтым моманце, даведаўшыся, пра што расходзіцца, не толькі не спрацівіўся намерам Урсуса, але сказаў, што не маюць нат права яго затрымліваць. Адсылаюць Лігію як закладніцу, якое дамагаецца цэзар. дык абавязаны адаслаць і ейную світу, якая пераходзіць разам з ёю пад апеку цэзара. Тут шапнуў Пампоніі, што пад відам світы можа ёй дадаць столькі нявольніц, колькі захоча — цэнтурыён бо не можа іх не прыняць.

Для Лігіі была ў гэтым пэўная пацеха, дый Пампонія была рада, што можа яе забяспечыць службаю ўласнага выбару. Дык апрача Урсуса вызначыла ёй старую ўбіральніцу, дзве цыпрыйкі-часальніцы ды дзве купальніцы-германкі.

Выбрала толькі вызнавальнікаў новае навукі, а калі і Урсус вызнаваў яе ўжо некалькі год, Пампонія магла спадзявацца на вернасць гэтае службы дый пацяшацца адначасна думкай, што зерне праўды будзе пасеяна і ў цэзаравым доме.

Напісала таксама пару слоў Нэронавай вызвольніцы Актэ, паручаючы ейнай апецы Лігію. Пампонія не спатыкала яе, праўда, на зборышчах новае навукі, чула, аднак, ад іх, што Актэ ім спрыяе й чытае прагавіта лісты Паўла з Тарсу. Адыж ведамым ёй было, што маладая вызвольніца заўсёды сумуе, што ёсць асобай іншай, чым усе жанчыны Нэрона, і што наагул ёсць добрым духам палацу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x