Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён бы хутчэй зрабіў штось на тваю просьбу, чым на маю. Не спадзявайся, аднак, на гэта. Выдабудзь яе з вязніцы і ўцякай! Няма іншае рады. Калі гэта не ўдасца, тады будзе час на іншыя спосабы. Тым часам ведай, што Лігію пасадзілі не толькі за веру ў Хрыста. На ёй і на табе спаганяе помсту Папея.

Ці ты памятаеш, як абразіў аўгусту, адпіхаючы ад сябе? А яна ж ведае, што зрабіў ты гэта дзеля Лігіі, якую й так ненавідзела ўжо ад першага спаткання.

Адыж і ўпярод манілася яе згубіць, абвінаваціўшы за тое, што быццам уракла дзіця. У тым усім, што сталася, відаць рука Папеі! Чым бо вытлумачыць тое, што Лігію першую арыштавалі? Хто мог паказаць дом Ліна? Я табе кажу, вывяды даўно за ёю хадзілі! Ведаю, што раздзіраю табе душу ды адыймаю апошнюю надзею, але кажу гэта знарок дзеля таго, што калі не выцягнеш яе, пакуль не здагадаюцца аб тваіх спробах, дык згінеце абое.

— Так! Разумею! — адказаў прыгноблены Вініць.

Вуліцы былі пустыя, бо было ўжо позна, далейшую гутарку перарваў ім п’яны гладыятар, які паваліўся на Пятронія, апіраючыся даланёю на ягоным плячы ды крычачы ахрыплым смуродлівым голасам: — Хрысціяне — львом!

— Мірмілон ты, — адазваўся Пятроні, — паслухай добрае рады й спяшы ў свой бок.

Тады п’яны схапіў яго й другою рукою за плячо: — Крычы разам са мною, а то скручу табе голаў: хрысціяне — львом на тлушч!

Нервы Пятронія даволі ўжо мелі гэнае варкатні. Ад тае пары, як выйшаў з Палатыну, душыла яна яго, бы страшная кроза, і раздзірала яму вушы, дык, калі ўгледзеў над сабою кулак, скончылася мера ягонай цярплівасці.

— Адступі, дружа! — гукнуў. — Смярдзіш і перашкаджаеш мне.

Так кажучы, усадзіў яму аж па трымальна ў грудзі стылет, які ўзяў з сабою, выходзячы з дому, і, аблапіўшы пад руку Вініція, гаварыў далей, як бы нічога такога не сталася: — Цэзар кажа мне сяння: «Не забудзь нагадаць Вініцію, каб абавязкова быў на йгрышчах, на якіх выступяць хрысціяне». Цяміш, што гэта абазначае? Вось жа, хочуць зладзіць сабе відовішча з твайго болю. Гэта ўжо рэч упланаваная. Дзеля таго мо й не закратавалі да гэнае пары цябе й мяне. Калі не ўдасца яе хутка выдабыць, тады… не ведаю!.. Твая сіцылійская маёмасць магла б таксама спакусіць Тыгэліна… Спрабуй.

— Аддам ім усё, што маю, — адказаў Вініць.

З Карынаў на Форум было не надта далёка, дык хутка прыйшлі. Першы золак бяліў ужо сцены замку.

Нараз, як толькі павярнуліся да Мамэртынскай вязніцы, Пятроні затрымаўся й кажа: — Прэторыяне!.. Запозна!..

Вязніца абстаўлена была падвойным ланцугом ваяроў. Золак серабрыў іхнія жалезныя шаломы і вастрыё дзідаў. Вініць збялеў, бы мармур.

— Хадзем! — кажа.

Падыйшлі да шэрагоў старожы. Пятроні меў незвычайную памяць, ведаў не толькі старшын, але і амаль усіх радавых прэторыі, дык хутка пазнаў знаёмага старшыну кагорты ды кіўнуў на яго.

— Што гэта, Нігер? — адазваўся. — Загадана вам пільнаваць вязніцы?

— Так, крывічэсны Пятроні! Прэфект баяўся, каб не спрабаваў хто адбіваць падпальвачоў.

— Ці маеш загад не ўпушчаць нікога? — спытаў Вініць.

— Не, спадару. Знаёмыя адведвацімуць вязняў, і такім чынам вылавім больш хрысціян.

— Ну, дык упусці мяне, — кажа Вініць. І, сціснуўшы далонь Пятронію, кажа яму: — Пагавары з Актэ, а я прыйду даведацца, які табе дала адказ… — І прыходзь! — гавора Пятроні.

У гэнай хвіліне пад зямлёю й за грубымі сценамі адазвалася песня. Яна, адразу глухая й прыцішная, штораз мацнела. Мужчынскія галасы, жаночыя й дзіцячыя зліваліся ў адзін сугалосны хор. Цэлая вязніца пачала ў заранічнай цішы пяяць, бы гарфа. Але не былі гэта галасы журбы ні роспачы. Наадварот, грымела ў іх радасць і трыумф.

Ваяры пераглядаліся здумленна.

На небе ружавілася й залацілася ранняя зарніца.

LII

Вокліч «Хрысціяне — львом!» разлягаўся бесперастанку па ўсіх кварталах гораду. Спершку не толькі ніхто не сумняваўся, што яны былі вінаватымі, але й не хацеў ніхто сумнявацца, бо кара на іх мела быць разам з забаваю для народу. Але таксама шырылася думка, што не дайшла б бяда да такіх страшэнных памераў, каб не гнеў багоў, дык загадана па святынях «піякула», або перапрашальныя ахвяры. Сенат на падставе Сыбілійскіх кніг зладзіў урачыстасці й публічныя мольбы да Вулкана, да Цэрэры, да Празэрпіны. Матроны складалі ахвяры Юноне — ішлі яны ў працэсіі аж на бераг мора, каб зачэрпаць там вады й скрапіць ёю фігуру багіні. Жанкі ладзілі багом пачосткі і начныя гадзіны [71] Сэлістэрніі й лектыстэрніі (заўвага аўтара) . . Увесь Рым ачышчаўся з грахоў, складаў ахвяры й перапрашаў несмяротных. Прымеж таго на пажарышчы стаўбавана новыя шырокія вуліцы. Тут і там заснавана ўжо фундаменты стройных дамоў, палацаў і святынь. Перад усім, аднак, з нечуваным паспехам будавана велізарныя драўляныя амфітэатры, у якіх мелі канаць хрысціяне. Зараз па сходзе ў доме Тыбэрыя разаслана да праконсулаў загады, каб дастаўлялі дзікія звяры. Тыгэлін апустошыў віварыі ўсіх італьянскіх гарадоў, нат меншых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x