• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-7880-0898-0, издательство: Юнацтва, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопцы сядзелi ля яго ног, Юрась i Янька ляжалi з двух бакоў, грэлi жыватамi прызбу, але стары Кагут нiкога ўжо не заўважаў. Зусiм цiха пачаў гучаць старэчы i таму слабаваты, але надзiва чысты голас:

Над зямлёю Дняпроўскай i Сожскай
Праляталi янгалы смерцi.
Дзе лятуць – там вымерла вёска,
Дзе прыселi – там горад вымер,
Там жыццё папам i далакопам.

У Янькi шырока акруглiлiся вочы.

Так нарэшце край абязлюдзеў,
Што i янгалам страшна стала:
“Чым пражыць, як памрэ апошнi?”
І галоўны сказаў: “Хопiць лётаць,
Трэба нам на зямлi пасялiцца”.
Збудавалi яны палацы,
Збудавалi муры з каменняў,
Увесь Дняпро мiж сабой падзялiлi,
Ўсiх людзей ад краю да краю...

Дзед змоўк на хвiлiну, быццам прапусцiўшы некалькi асаблiва хвосткiх радкоў, але струны скардзiлiся, можа, нават не менш выразна за словы...

...Збудавалi цэрквы i касцёлы,
Па малiтву ладанам кураць,
Задымiлi, як лазню, неба.

Твар старога стаў паважным, амаль велiчным.

Бог гадамi сядзеў i нюхаў,
А пасля сказаў сабе Юр’ю:
“Многа дыму да нас далятае,
Вельмi мала шчырай малiтвы.
Твой народ па Дняпры i далей.
Што рабiць з тваiм удзелам, Юры?”
I сказаў яму Юры-пераможца:
“Ты пашлi на зямлю Мiколу.
Ён з сялян, ён добра рассудзiць”.
Грозна бог свае бровы нахмурыў:
“Добра ведаю я людзей вясковых,
Вечна яны скардзяцца, ныюць,
Хiтрасцю ж аплятуць i чорта.
Я пашлю з Мiколам Касьяна.
Ён з паноў, ён другое заўважыць”.
Цiха Юры адказвае богу:
“Знаецца Касьян з нячыстай сiлай,
Сэрца злоснае ў твайго Касьяна”.

Дзед перастаў граць. Толькi голас, засмучаны і журботны, вельмi цiха вёў песню.

Бог салдата свайго не паслухаў,
Даў загад Мiколу i Касьяну.
Вось абодва спусцiлiся з неба
I пайшлi па сёлах i вёсках.
Быў Мiкола ў кужэльнай свiтцы,
А Касьян у парчы залацiстай.

Струны раптам так застагналi, што стала страшна. Гэта былi ўсё тыя ж чатыры-пяць нот, але, здаецца, большай роспачы i болю не было яшчэ на зямлi.

Ходзяць, ходзяць. Ад болю i жалю
У Мiколы заходзiцца сэрца:
Панства горш за цароў турэцкiх,
Басурманы не так лютуюць...

Алесь нясмела ўзняў вейкi i ўбачыў, што пальцы малога Юрася, сцiснутыя ў кулачкi, аж збялелi на суглобах. Убачыў жорсткi вялiкi рот Паўла. Ён i сам адчуваў, што ў яго перарывiста ўздымаюцца грудзi i гарачыя робяцца шчокi...

Раззлаваўся нарэшце Мiкола:
“Хопiць iх шкадаваць, сыраядцаў.
Пойдзем, браде Касьяне на неба, –
Хай заб’е iх бог блiскавiцай”.
Адказаў Касьян чорнавалосы:
“До, Мiкола, пароць гарачку.
Хлопы лепшых паноў не варты,
П’юць гарэлку, бярвеннi крадуць,
На мяжы б’юцъ вiламi брата.
Кожны заслужыў свайго пана.
А калi паноў паб’еш маланкай –
Хто тады нам храмы збудуе?
Хто тады нам ладан запалiць?
Здохнем з голаду, дурань, на небе”.

На нейкi асаблiва ганарысты i жорсткi твар дзеда падалi апошнiя праменнi сонца. Цiха гулi струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабiўся мяккi i спеўны:

Пакiваў Мікола галавою,
I пайшлi яны моўчкi на неба...
Вечар крадзецца над зямлёю,
Недзе у пупrчы ваўкi завылi.
Чуе у дрэвах хрыпы Мiкола,
Чуе ён няпэўныя рухi.

Янька з круглымі ад жаху вачыма забiлася памiж плячом дзеда i сцяной, i дзед толькi на адно iмгненне адарваўся ад струн, каб накiнуць ёй на плечы крысо дзiравай свiткi. Алесь убачыў гэта i сцiснуў далонямi скронi, так шкада яму стала сябе i ўсiх.

“Хто такi? – спытаў Касьян Мiколу. –
Цi не мiшка, баранi нас божа?”
“Не, не Мiшка, – проста кабыла”, –
Адказаў Мiкола спакойна...
Памiж хвояў стаiць кабыла, –
Не кабыла, а здань без цела.
Страшна рэбры стырчаць, як латы
З абадранай страхi сялянскай.
Карак збiты, бяльмо на воку...
I... жарэбiцца тая кабыла!

Голас дзеда сарваўся.

Пацягнулася да святога,
Як дзiцёнак хворы, зiрнула:
“Можа, гэты мне дапаможа?”
Стаў Мiкола, макаўку пачухаў:
“Брат Касьян, давай дапаможам”.
Тут, як чорт, Касьян раззлаваўся:
“Гэтай падле найлепей здохнуць,
Чым цягаць барану i бярвеннi
Ды жывiцца гнiлою саломай.
Канавал я, цi што, нарэшце?
Хочаш – пэцкай мужыцкiя рукі.
Я прыйду на неба незайманым,
Чыстым стану прад божыя вочы”.

Юрась з жахам глядзеў на дзеда. I дзед спаймаў яго позiрк, усмiхнуўся i без музыкi, – струны яшчэ замiралi, – амаль скорагаворкай, пaвёў песню далей.

Тут Мiкола склаў сваю свiтку,
Вогнiшча развёў мiж лаўжамi.
Сеў Касьян да цяпла, рукi грэе,
А Мiкола стаiць ля кабылы,
Мацае ёй бруха рукамi,
Па крыжы далонямi гладзiць...
Каб ля Оршы ён быў канавалам
Паўрубля яму б заплацiлi,
Завалiўся б грашыма Мiкола.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.