Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзень быў шэры і зусім не летні. Званілі званы, бо памёр вялікі пан, але людзі не ехалі.

– Гэта праўда, што вашага пана “двойчы адпетым” клічуць?

Мужык хаваў вочы. Той самы Борка, што прыязджаў у Загоршчыну і тады.

– Кажы, не бойся.

– Адпявалі яго тройчы, – сказаў мужык. – Усё наваколле.

– Ну і як ён?

Борка ехаў на сваім коніку збоку і трохі ззаду, хоць павінен быў весці. Ён маўчаў.

– То як? – паўтарыў пытанне губернатар.

– Нічога, – бязгучна сказаў мужык.

Ісленьеў ехаў і думаў.

“Нічога”. Усё “нічога”. Бог ты мой, як можна зацюкаць народ. А мы памагалі гэтаму сваёй слепатой, немагчымасцю нешта зрабіць, бо гэта – сістэма. Паспрабавалі былі трыццаць пяць год назад – леглі пад карцеччу. I з таго часу толькі і думаем, як бы не зачапіла нас па нашай каштоўнай шкуры. Толькі і ходзім на задніх лапках.

Ісленьеў унутрана застагнаў.

Ён шчыра цікавіўся справамі краю. У яго былі знаёмцы ў цэнзуры, і яны дасылалі яму “для азнаямлення і прыняцця да ведама” матэрыялы сталічных часопісаў, што датычыліся гэтай зямлі, нават калі яны і не праходзілі праз цэнзуру.

Адзін артыкул ляжаў у матэрыялах “Современника” і ў цэнзуры, пэўна, год. Не праходзіў. Напэўна і не пройдзе. Ісленьеў успамінаў. У яго была добрая памяць, зусім як у таго чалавека, што калісьці рассеяў іх карцеччу. Што ўжо што, а ў памяці Мікалаю нельга было адмовіць. Кожнага, хто гаварыў з ім, помніў усё жыццё: імя, імя па бацьку, дзе служыў, калі перайшоў з палка ў полк, як завуць жонку і дзяцей, калі гаварылі пра гэта. Здзіўляў гэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: “Праз дваццаць пяць год успомніў!”

Ён, Ісленьеў, таксама памятаў шмат. Памятаў, напрыклад, як той у следчай камісіі тупатаў на яго нагамі:

– Чаму вы не гаворыце пра сваё знаёмства з Якушкіным і Пестэлем? Мая добразычлівасць да людзей мае межы! Пакуль што я не хачу, каб графіня Еўдакія насіла жалобу і звалася ўдавой.

Ён яшчэ помніў яе імя, расперазаны хам.

Ісленьеў таксама памятаў шмат. Вось і цяпер ён выцягваў словы таго артыкула з нетраў памяці. Так, здаецца: “Цэлы край узялі ды вось так забілі – трымай кішэнь! Італьянцаў таксама... забілі, пазбавілі любові да волі і радзімы!.. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы!”

Імя аўтара ён забыў. Забыў і дакладныя словы. Але сэнс помніў. I не мог не згаджацца з гэтым чалавекам.

Бо ўвесь час, што ён жыў тут, ён ні хвіліны не адчуваў спакою. Увесь час нешта глуха клекатала і варочалася пад зямлёй. Пераважная большасць людзей трымала спіну і глядзела ў вочы проста. Высокую іхнюю годнасць нішто не магло зламаць, і хлусілі тыя, што казалі аб “зацкаваных парыях”, аб людзях з “вузкім чэрапам, што адвыклі ад мовы”, аб людзях “звярынага выгляду”, якія “пайшлі назад ад чалавека да жывёл”. Хлусня гэта была! Дэмагогія або палітыка чыстай вады. Варшаўскім магнатам трэба было скампраметаваць чыноўніцтва і ўлады (і не без падстаў), шавіністам – палякаў, чыноўнікам і жандарам – мясцовых паноў, каб зжэрці іх. І ўсе крычалі аб “народзе, даведзеным тымі, іншымі, да жывёльнага стану”.

А жывёл, якія звар’яцелі ад жаху, галечы і цяжкай працы, амаль не было вакол, і нельга было так паплюжыць гэтых людзей.

Быў просты рахманы і вельмі мужны народ. Добры, верны сябрам і страшны ворагам, вольналюбівы, чысты і горды.

Ісленьеў успамінаў. Півошчынская вайнішка і многія дзесяткі другіх бунтаў... Звычаі... Песні... Абліччы людзей з загорскага наваколля і твар самога Загорскага, бацькі ягонага і дзеда... Раўбічы... Клейны... Корчакаўскія напады... Чорны Война і ягоны аднаасобны, дзесяцігоддзямі, бунт... Апошняе забойства...

Быў пашматаваны, закуты, але вялікі народ. I Ісленьеў не мог не бачыць ягоных пакут і ягонай велічы.

– I ўсё ж? – спытаў Ісленьеў.

Хлоп маўчаў. I раптам віцэ-губернатар пачуў стогн, нібы ў таго раздзіралася нешта ў грудзях.

– Пане... Пане літасцівы, – сказаў мужык. – Забярыце вы яго ад нас. Забярыце, не дайце грэх на душу ўзяць.

– Чаго ты?

Барыс раптам узняў на губернатара светлыя вочы:

– Дзеля яго забярыце. Вытанчаецца ўжо цярпенне наша. Хочаце – на каразн пасылайце, хочаце – літуйце мяне, а як бы ён гарэлкі не глынуў ці гарачым пяском не пагрэўся.

– Аб чым ты? – сурова спытаў Ісленьеў.

– Пагаворваюць ужо... Увальюць спірытусу ў глотку, а нос ды рот заціснуць... торбай з гарачым пяском пузыр мачавы раздушаць – і гамон!.. I слядоў не знойдуць... Не дазвольце грэх узяць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x