Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ля яго змрочна маўчалі стогадовыя Стах Барысевіч-Кальчуга і Лук’ян Сіпайла. Пахмура піпчыў люльку Янка Камар, брат павятовага маршалка ў тым самым дванаццатым годзе і сябра Вежы па славутаму “сядзенню ў камяніцы над порахам”, адзін з тых нямногіх, што асталіся. Далей крэсліў нешта на паперы, трос белай галавою прадзед маладога Яноўскага з-пад Радугі, які, на пасяджэнні ў Раўбічах, хацеў памерці, баронячы скрыжаванне шляхоў на Гуту, Чарнігаў і Рэчыцу. Думаў, ашчаперыўшы галаву пальцамі, стары Вітахмовіч, самы стары з усіх прысутных, стодваццацігадовы чалавек тысяча семсот трыццаць дзевятага года нараджэння.

І, урэшце, між ім і Вежам сядзеў самы малады член зборні, супраць усіх правіл і па намаганню Вежы ўзяты ў гэта кола сакратаром і архівістам Юллян Раткевіч. Вежа патрабаваў і дабіўся свайго. Патрэбен быў малодшы, бо ў большасці не хапала ўжо фізічных сіл, а Раткевіч быў бадай што адзін з найлепшых знаўцаў традыцый.

Ішло пасяджэнне падспуднай рады старэйшых, славутай “сівой рады” Прыдняпроўя. Тых, што хавалі патрэбныя веды, таямніцы, зберагалі ў памяці звычаі і сачылі за генеалогіяй мясцовых людзей. Вежа здаўна быў галавою “сівой рады”, хоць і строіў з яе кепікі.

– Шчаўкунчыкі замшэлыя... Своеасаблівы “гоцкі альманах” [50] Дыпламатычны штогоднік (пачатак выдання – 1763г.), які сачыў за генеалагіяй вышэйшай еўрапейскай арыстакратыі. Акрамя друкавання звестак аб ёй займаўся генеалагічнымі даследаваннямі, пошукамі і геральдыкай, раней разбойніцкае ўрочышча. Дзебры – мяшчанскі раён пад Магілёвам, раней разбойніцкае ўрочышча. Дэбрэ – кніга англійскага пэрства. Дэбрэ з Дзебраў. Рыцары маннай кашы і таркаванай морквы.

Гэта былі яшчэ самыя мяккія з ягоных эпітэтаў. Але сёння Вежа, страшэнна схуднелы, глядзеў на “рыцараў маннай кашы” з трывогай.

Маўчанне рабілася цяжкім.

– Мроя [51] Ява, або мроя, апісана ў “Здароўя шляху верным” (1715). Але няпрўда тое, што выпадкі яе былі толькі на Прыдняпроўі. Як каўтун разы два быў зафіксаваны ў Ламбардыі, так выпадкі хваробы, падобнай на яву, апісаны, кажуць, у Тыбеце. , – глуха сказаў Янка Камар.

Маўчанне.

– Ява, – сказаў сівы аж да прозелені стары Вітахмовіч. – Памяць продкаў. Ён памрэ.

Жоўчнае аблічча Юлляна Раткевіча было непарушнае.

– Бадай, сапраўды, усё, – сказаў Раткевіч Юллян. – Ён не хоча жыць... Колькі часу яе ў нас не было?

Вінцук Рамінскі думаў:

– Нешта не памятаю. Ці не ў польскі раздзел, пане Вітахмовіч?

– Тады, – сказаў той. – Я чаму памятаю, мне тады было трыццаць чатыры, і я збіраўся другі раз ажаніцца. Розных нявест прапанавалі. Адна была сястра пана Юрася Жукоўскага. Пан Юрась захварэў у семдзесят трэцім. Пры Кацярыне. Пачаў сніць нанава жыццё. Але не кавалкамі з розных часоў, а нібы... адной... плынню. Сніў, як рабілі запасы ў пушчы, як білі аленяў і зуброў, як салілі. Як потым ішла раць на Крутыя горы біць татар. Дасніў да сярэдзіны бою – і памёр... Нічога нельга было зрабіць...

Падумаў.

– Яшчэ раней, гады за чатыры- пяць, захварэлі Аляхновіч-Спіса і Янук Корста, стрыечны брат прапрадзеда гэтага шчанюка Юлляна.

Вітахмовіч помніў спрэчку аб тым, ці прымаць Раткевіча, але начыста забыў, – а можа, зрабіў выгляд? – што “гэты шчанюк” сяздіць зараз між іх.

Юллян усміхнуўся сам сабе.

– Спіса памёр, – сказаў Вітахмовіч. – А Корста выжыў. Хоць, па прозвішчу мяркуючы, памерці б Корсце... [52] Корста – труна з суцэльнай калоды. Але тут ужо як хто, так што ты, Данііл, не думай занадта.

Забубнеў:

– Хвароба... хвароба... хвароба... Такая ўжо хвароба.

Нешта не чуў я, каб гэтай хваробай нехта, акрамя нас, хварэў.

Лук’ян Сіпайла сказаў:

– Рада, памятаеце, меркавала, што і ў Акіма, вашага бацькі, былі зачаткі.

– Рада адмовілася ад гэтай думкі, – сказаў Барысевіч-Кальчуга.

Вежа сплёў пальцы.

– Чорт, – сказаў ён. – Уражлівасць дурная. Ідыёцкая дурная ўражлівасць. І такія страшныя для маладога падзеі.

– Сілы саслабелі, – сказаў Камар. – Абыякавасць.

– Несвядома спрабуе адысці ад нясцерпнага свету, – сказаў Раткевіч Юллян.

– Што ж рабіць? – спытаў дзед. – Я ведаю: калісьці пры першых адзнаках у манастыр ішлі. Спакой. Праца. Але тады манастыр быў крэпасцю... Манахі межы баранілі, подступы да гарадоў. А цяпер?.. Загорскі ды ў манастыр! Да божых пацукоў!.. Што ж рабіць, сівая рада?

– Царкву кінь, – сказаў Юллян. – Хіба яна справілася хоць з адной справаю, што ёй даручылі: з дабром, любоўю, мараллю?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x