Людмила Рублевская - Ночы на Плябанскіх Млынах

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Ночы на Плябанскіх Млынах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ночы на Плябанскіх Млынах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх Млынах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ночы на Плябанскіх Млынах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх Млынах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі хочаце ведаць, я сама бачыла, як блішчыць чырвоны камень якраз насупраць віхлы, што там, на беразе, пад мастом… — у голасе Дароты зьвінела крыўда.

— За гэты час любы камень апынуўся б пад тоўстым слоем твані, — заўважыў Улад. Але Зося капрызьліва ссунула бровы:

— Вось цудоўнае выпрабаваньне для якога-небудзь рыцара, які спадзяецца заслужыць любоў сваёй дамы!

Ноя нібы падкінула спружына.

— Я дастану гэты камень!

Улад падняўся нясьпешна і нібыта лена, але ў ягонай худой паставе адчувалася ўпартая сіла.

— Калі нейкае чырвонае шкельца і ляжыць на дне гэтай рачулкі, яго знайду я.

Дарота прыціснула далоні да вуснаў, з адчаем гледзячы на артыста… А Зося… А Зося раптам засьмяялася – і не было літасьці ў яе сьмеху… Бо ня ведае літасьці дзяўчо, якое ўпершыню, са зьдзіўленьнем і таемнай радасьцю, адчула сваю ўладу над моцнымі мужчынамі.

Цёмныя вочы Ноя і сінія — Улада сутыкнуліся… Як спрадвеку сустракаліся позіркі двух, якія кахаюць адну… І якія ўпершыню гэта зразумелі.

— Ага, давайце на пошукі, уюнашы, у ноч, у холад і ў дзівосны час дыктатуры пралетарыяту, — насьмешны голас пана Беларэцкага прагучаў, як халодная вада на галаву буяша. – А вы, паненка, асьцярожней з фантазіямі… — у словах фалькларыста, зьвернутых да Зосі, адчуваўся метал. —Не з усім на гэтым сьвеце можна гуляцца. Паверце мне, як старому чалавеку…

Рудавалосая гарэзьніца трохі зьбянтэжылася, нават у сьвятле пахавальных сьвечак была заўважная чырвань на яе шчоках.

— Падумаеш, а што я такога сказала… Ды ня трэба мне той карбункул…

Пан Беларэцкі ўжо не ўсьміхаўся.

— Гісторыя ведае выпадкі, калі дастаткова было слова, і гарады патаналі ў крыві… Дарэчы, каб ня цноты адной юнай менчанкі, у нашай ратушы не было б і прывіду…

Улад і Ной перасталі сьвідраваць адзін аднаго позіркамі, сумеліся і нават прыселі, здагадаўшыся, што зараз пачуюць чарговую страшную гісторыю. Абодва стараліся не глядзець на Зосю, толькі Дарота кінула на сяброўку пякучы позірк і задала спакойнае пытаньне.

— Але ж, пан Андрусь, у Менску няма ратушы… Яе даўно зруйнавалі.

— Ведаю… — пан Беларэцкі адкінуўся на крэсьле, нібыта рыхтуючыся чытаць доўгую лекцыю. – Зруйнавалі ратушу па асабістым загадзе Мікалая I, каб не нагадвала гораду пра Магдэбургскае права ды былыя вольнасьці… Але ж месца, дзе яна стаяла, у часе і прасторы не зьмяняецца… І захоўвае памяць пра былыя падзеі.

Гісторыя пра Менскую ратушу

А здарылася гісторыя, пра якую я вам распавяду, у авантурным 18-м стагоддзі, як яго вычварна мянуюць, “век плашча ды кінжала”… У беларускім звычаі была шляхецкая шабля. Або шастапёр – булава, якой раструшчвалі на двубоях косткі. Страшнейшая, чым меч, зброя. Бо паводле традыцыі, пакуль не паказвалася дастаткова крыві – гэта значыць, каб Нямігай лілося, — двубой не перапынялі. А ад удару булавы крыві мала. Вось і ўзьнікла, так бы мовіць, пакаленьне прабітых чарапоў… Характарнымі асобамі эпохі, безумоўна, былі браты Валадковічы, нашыя землякі – адсюль, з Меншчыны. Асабліва даўся ў знакі сучасьнікам Міхал – піток, буяш, дуэлянт і аматар жаночага полу… Ня дзіва, што ў магната Кароля Радзівіла зрабіўся Валадковіч улюбёным сябрам і таварышам па ігрышчах ды несамавітых выхадках. І ніхто не насьмельваўся пярэчыць гэтаму боўдзілу і прапойцу, бо з Радзівіламі вадзіцца – усё роўна што цалавацца з Пацалуйным мостам у Траецкім… І вось напярэдадні Сьвятадухава дня, які завецца ў нас “Дзяды”, Валадковіч праязджаў праз Менск, пакінуўшы гораду на памяць разгромленую карчомку і трох параненых шляхціцаў-менчукоў. Вечарэла, і коньнік сьпяшаўся выехаць за гарадскія вароты, каб да змрочнага лістападаўскага вечару даехаць да бліжэйшай падарожнай карчмы. Дзесьці напрыканцы Зыбіцкай вуліцы, якраз там, дзе Сьвіслач робіць пятлю, стаяў каменны двухпавярховы дом з высокімі зялёнымі аканіцамі, якія заўсёды былі зачыненыя. Расказвалі, што калісьці ў гэтым доме жыў купец з прыгожай дачкой. Да дзяўчыны сватаўся бедны шляхціц, і, ня ведаю, як ужо акрутна трэба было ўчыніць з тым хлапцом, але напярэдадні яе вясельля з іншым – багатым – адвергнуты кавалер схапіў дзяўчыну ў абдоймы і разам з ёю ўтапіўся. Пасьля будынак выкупіў іншы купец, і хаця калядоўшчыкі, валачобнікі, жабракі і мніхі, шчыруючы на вялікія сьвяты, ні разу не атрымалі з гэтага дому й найменшай міласьціны, час адчасу з-за зачыненых аканіцаў даносілася музыка і гукі вясёлай бяседы. Паколькі магістрат лічыў, што тут усё ў парадку, ніхто й ня думаў соваць нос за суседскі плот… Тым больш дом карыстаўся ня вельмі добрай славай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх Млынах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх Млынах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх Млынах»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх Млынах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x