Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гёфген і не думаў парываць з камуністычнымі і калякамуністычнымі коламі. І калі ён частуе ў сваёй кватэры на плошчы Рэйхсканцлера маладых пісьменнікаў і партыйных функцыянераў, ён у новых і новых эфектных выразах запэўнівае іх у сваёй непрымірымай нянавісці да капіталізму і палымянай веры ў сусветную рэвалюцыю. Зносіны з рэвалюцыянерамі ён падтрымлівае не таму толькі, што думае, быццам яны ўсё-такі прыйдуць калі-небудзь да ўлады і тады ўсе яго непрыемнасці, глядзіш, абернуцца да лепшага з лішкам; не, гэта робіцца і дзеля заспакаення сумлення. Хочацца ж быць нечым большым, чым проста высокааплатным камедыянтам; не хочацца зусім распусціцца ў марнай мітусні, пра сваю пагарду да якое так шмат распінаешся, сам тым часам будучы ў яе абдымках.

Гендрык суцяшае сябе думкай, што яго жыццё мае змест, якім не могуць пахваліцца ягоныя калегі. Вось хоць бы Дора Марцін, напрыклад, непаўторная Дора, да гэтага часу ўсё яшчэ на нейкае каліва больш славутая за яго. Што ў яе на душы? Яна засынае з думкаю пра свае заробкі і прачынаецца з надзеямі на новыя кантракты ў кіно. Так суцяшае сябе Гендрык, нічога не ведаючы пра душу Доры Марцін. А вось у ягонай душы чаго толькі неверагоднага не адбываецца!

Сувязь з Джульетай, грубай дачкою дзікай прыроды, трымаецца не толькі на сексуальнай панадзе; яна складаная, таямнічая, і Гендрык надае гэтаму вялікае значэнне. Часам ён думае, што ягоныя адносіны з Барбарай — з Барбарай, якую ён называў сваім добрым анёлам, ні ў якім разе не завершаныя, яны яшчэ нясуць у сабе шмат чаго загадкавага, цудоўнага, неспадзяванага. Калі, як у рэвю, перад яго ўнутраным зрокам праходзяць важныя падзеі яго жыцця, ён ніколі не ўпускае Барбару, з якой на самай справе ўсё больш і больш траціць кантактнасць.

Але самым галоўным нумрам у гэтым спісе наважнейшых перажыванняў застаецца ўсё-такі яго рэвалюцыйнае перакананне. Ад гэтага рарытэту, гэтай каштоўнасці, якая выгадна вылучае яго з астатніх зорак берлінскага тэатральнага небасхіла, ён нізавошта не хоча адмовіцца. Таму ён і шчырyе з Ота Ульрыхсам, які пакінуў сваю службу ў Гамбургскім мастацкім тэатры і цяпер трымае палітычнае кабарэ ў паўночнай частцы Берліна.

— Цяпер нам трэба ўсе сілы аддаваць палітычнай працы, — тлумачыць Ота Ульрыхс. — Мы не маем права марнаваць і ўпускаць час. Наш рашаючы час блізіцца.

У яго кабарэ, які называецца "Буравеснік", якасць і вастрыня пастановак у якім прыцягвае ўвагу не толькі жыхароў рабочых кварталаў, але і дэманструюць сваё майстэрства маладыя рабочыя і славутыя пісьменнікі і артысты.

Гендрык лічыць, што ён можа дзволіць сабе паявіцца на цесных памостках "Буравесніка". Ульрыхс ладзіць свята з нагоды прыезду рускіх аўтараў, і публіцы ў якасці адмысловага атракцыёна падаецца славуты артыст Гёфген з Дзяржаўнага тэатра. Але не паспявае Ульрыхс абвясціць нумар, як Гендрык прутка выскоквае з-за кулісы ў сваім сціплым шэрым гарнітуры. Ды і прыехаў ён сюды не ў сваім "мэрсэдэсе", а на таксі.

— Якія тут яшчэ славутасці, якія тут дзяржаўныя тэатры! — выкрыквае ён звонкім голасам і раскошным жэстам выкідвае рукі. — Я вам таварыш Гёфген!

У адказ авацыя публікі. На другі дзень марксісцкі крытык Ірыг піша ў "Новым біржавым весніку", што артыст Гёфген назаўсёды заваяваў сэрца берлінскага рабочага класа.

Хвалюючыя падзеі ў пралетарскіх прыгарадах супакойваюць сумленне, якое інакш бы ныла праз тое, што ў багатых заходніх кварталах ставяца толькі свецкія дробязі. Хочацца ж быць у авангардзе; і не толькі сумленне даводзіць табе, што ты на перадавой, гэта пацвярджаюць літаратары, а ім відней — вось, напрыклад, Ірыг, — і нападкі вылюдкаў накшталт Цэзара фон Мука толькі ўмацоўваюць яго веру ў сябе. Такі ж так, духоўны авангард! Пастаноўкі вагнераўскіх опер — смелае наватарства — не дзіва, што яны прыводзяць у шаленства адсталых. Зноў загаварылі і пра літаратурную "студыю" — серыю самых сучасных камерных пастановак; праўда, Гендрык гэтак сама мала рэалізуе гэты цудоўны план, як раней не рэалізаваў ідэю рэвалюцыйнага тэатра ў Гамбургу, але ён часта і прывабна гаворыць пра гэты праект, а маладыя артысты і пісьменнікі гадамі могуць суцяшацца смелай задумай. Калі належыш да рэвалюцыйнай эліты, гэта вымагае пэўных затратаў: праз Ота Ульрыхса Гёфген пераводзіць сумы — сумы нязначныя, але іх з радасцю прымаюць арганізацыі камуністычнай партыі.

Хто ж тут прысягне, што ён жыве, ні пра што не дбаючы, не думаючы, марна? Яго непасрэдны ўдзел у вялікіх праблемах часу вось ён — кожнаму відзён. І Гендрык, усведамляючы свае бездакорна радыкальныя светапогляды, з пагардай глядіць на такіх нерашучых людзей, як Барбара, — Барбара, якая ў доме тайнага радцы альбо ў маёнтку генераліхі вядзе пустое, эгаістычнае існаванне, уся загразла ў далёкіх ад жыцця інтэлектуальных забавах і турботах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x