Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як міла з вашага боку, што вы знайшлі гадзінку для нас, гер Гёфген! — звонкай флейтай пяе гаспадыня і працягвае чароўнаму госцю талерачку з ікрою. — Мы ж ведаем, як вы занятыя. Дазвольце пазнаёміць вас з двума вашымі палкімі прыхільнікамі? Гэта гер Мюлер-Андрэа, які вам напэўна вядомы чароўнымі гутаркамі ў "Цікавым часопісе". А гэта наш сябар, славуты французскі пісьменнік П'ер Ляру...

Гер Мюлер-Андрэа — элегантны сівы чалавек з выпуклымі вадзяніста-блакітнымі вачыма на чырвоным твары. Вам вядома, што ён працвітае дзякуючы сувязям сваёй прыгажуні жонкі, якая паходзіць з арыстакратычнага роду. Ад яе ён ведае ўсе берлінскія плёткі і адтуль чэрпае матэрыял для артыкулаў у "Цікавым часопісе". У гэтым скандальным лістку гер Мюлер-Андрэа штотыдня выступае са сваёй балбатнёй пад загалоўкам "А ці ведаеце вы?". Праз гэтыя займальныя артыкулы "Цікавы часопіс" і стаў такі папулярны, бо ў іх паведамляецца, што жонка прамыслоўца А. з'ездзіла з лірычным тэнарам Б. y Біярыц і што графіня С. штодня паяўляецца на танцах у маленькай кавярні ў Адлоне, і не так дзеля добрага аркестра, як дзеля вядомага жыгала... Такімі адкрыццямі якраз вабіць і павучае чытачоў гер Мюлер-Андрэа. Даволі раскошны лад ягонага жыцця трымаецца, зрэшты, не на ганарарах за артыкулы; хутчэй на тых сумах, якія яму плацяць за не публікацыю сякіх-такіх чутак. Так, нейкія дамы ўжо пераплацілі кучу грошай геру Мюлер-Андрэа за тое, што іх імя не паявілася пад рубрыкай "А ці ведаеце вы?". Гер Мюлер-Андрэа — гнюсны шантажыст, ніхто гэтага не адмаўляе, у тым ліку і ён сам; і ніхто праз гэта не ўчыняе гвалту.

Другі "палкі прыхільнік" артыста Гёфгена — мсье П'ер Ляру — чалавечак маленькага росту. Ён падае Гендрыку маленькую, худую ручку і гаворыць жаласным сапрана:

— Ах, як цікава, дарагі гер Гёфген! Ці магу я запісаць ваш адрас?

І выпрабаваным рухам ён дастае тоўсты нататнік.

— Я спадзяюся, вы паабедаеце са мною днямі ў "Эспланадзе"? — усклікае ён жаласным голасам сірэны.

На старадзявочым, вострым, зморшчаным тварыку Лярy на дзіва вострыя і пранікнёныя вочы. Яны свецяцца захапленнем і цікаўнасцю. Яны свецяцца той прагай да людзей, імёнаў і адрасоў, якая складае галоўны імпульс і адзіны змест ягонага жыцця. Мсье Лярy памёр бы, як рыбіна, выцягнутая з вады, у першы ж дзень, калі б ні з кім не пазнаёміўся.

Але гэтая сумная сітуацыя не пагражае маленькаму калекцыянеру славутасцяў, прынамсі, да таго часу, пакуль ён у Берліне. Бо зайшлым іншаземцам у берлінскіх салонах лёгка: госць, які гаворыць па-нямецку з моцным акцэнтам, амаль такая самая акраса, як і баксёр, графіня альбо кіназорка, а тым болей іншаземец з грашыма, які ладзіць цікавыя абеды ў гатэлі "Эспланада", прадстаўлены некалькім каралям і нават знаёмы з прынцам Уэльскім. Перад мсье Лярy адчынены ўсе дзверы, яго прыняў нават шаноўны гер рэйхспрэзідэнт. Ён вальготніцца ў таварыстве самых рэакцыйных і самых выбраных сем'яў у Потсдаме. Яго бачаць і ў кампаніі маладых радыкалаў, якіх ён як "mes jeunes camerades communistes" любіць уводзіць у дамы дырэктараў банкаў.

— Учора я захапляўся вамі ў Зімовым садзе, — кажа П'ер Лярy , запісаўшы тэлефон Гёфгена. І жартаўліва, але жаласна паўтарае папулярны прыпеў: "Немагчыма апісаць...". Потым коратка смяецца, і яго смех гучыць, як шалясценне восеньскага ветру ў сухой лістоце.

— Ха-ха-ха, — рагоча мсье Лярy . Ён пацірае бледныя кашчавыя рукі і апускае падбародак у тоўсты шарсцяны шалік, якім ён абматаў шыю над смокінгам, хоць у пакоях добра-такі цёпла.

Немагчыма апісаць — свет такога не бачыў — такое можа быць толькі адзін раз — такое не паўтараецца! У Германіі ўсё цудоўна, лепш і не бывае, жыві сабе не дбаючы. Крызіс? — дзе ён? Дзе яны, беспрацоўныя, дзе яны, палітычныя бітвы? І дзе яна сама, рэспубліка, што страціла сваю годнасць, больш за тое — страціла інстынкт самазахавання і перад абліччам усяго свету зрабілася прадметам паглумлення самым нахабным і жорсткім ворагам? (А вораг гэты на ўтрыманні ў багатых, якія патураюць яму і падкормліваюць яго, ведаючы толькі адзін страх — страх перад такім урадам, якому прыйшло б у галаву прымусіць іх крыху раскашэліцца.) Дзе яны, бітвы ў залах пасяджэнняў? Дзе яны, начныя вулічныя сутычкі?

Але хіба ўжо не бушуе грамадзянская вайна, кожны дзень патрабуючы ўсё новых і новых ахвяраў? Хіба малойчыкі ў карычневых кашулях не ладзяць разню рабочым, хіба кіраўнік "канструктыўных элементаў" — любімец магнатаў цяжкай прамысловасці і генералаў — не пасылае бессаромных віншавальных тэлеграм забойцам? І хіба правакатар, які заяўляе пра свой намер "легальна" захапіць уладу, не падбухторвае да ночаў "доўгіх нажоў" і не пахваляецца, што з яго прыходам да ўлады "галовы пакоцяцца"? І чаму яму дазволена штодня брахлівым голасам на ўвесь свет крычаць подлыя пагрозы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x