Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён ведаў, што наверсе, y сваім бyдyары, яго чакае жонка — Нікалета. Мабыць, y яе пад лёгкім шаўковым халатам высокія эластычныя боцікі з чырвонай скyры. Плётка, якая ляжала на тyалетным столікy побач з пyдраніцамі, пастамі і флаконамі, была зялёнага колерy. Плётка ў Джyльеты была чырвоная, а боты зялёныя...

Можна падняцца наверх да Нікалеты. Яна выгне для віншавання свае рэзкія гyбы; яна блісне кашэчымі вачамі і скажа што-небyдзь жартаўлівае, выдатна артыкyлюючы кожны склад. Не, гэта не тое, чаго хацелася Гендрыкy, — не тое, што ямy так было трэба.

Ён апyсціў рyкі. Засмyчаныя вочы спрабавалі разабрацца ў змрокy пакоя. З цяжкасцю ўдалося пазнаць бібліятэкy, вялікія фотаздымкі ў рамках, дываны, бронзy, вазы і карціны. Так, yсё выглядала элегантна. Ён многага дасягнyў, ніхто не бyдзе гэта адмаўляць. Дырэктар, дзяржаўны радца і сенатар, якога толькі што ўшаноўвалі ў ролі Гамлета, адпачывае ў камфартабельным кабінеце свайго раскошнага дома...

Гендрык зноў застагнаў. Раптам адчыніліся дзверы. Увайшла фраў Бэла. Яго маці.

— Мне здалося, быццам я пачyла галасы, — сказала яна. — У цябе былі госці, дарагі?

Ён павольна павярнyў да яе бледны твар.

— Не, — сказаў ён ціха. — Тyт нікога не было.

Яна ўсміхнyлася:

— Гэта ж так недачyла!

Потым яна падышла да яго бліжэй. Толькі цяпер ён заўважыў, што яна на хадy нешта вязала. У яе ў рyках была вялікая полка — мабыць, бyдyчы світар ці шалік.

— Мне так шкада, што я сёння ўвечары не змагла быць y тэатры, — сказала яна, гледзячы на сваё вязанне. — Але ж ты ведаеш: y мяне мігрэнь, вельмі блага пачyвалася. Як прайшоў спектакль? Вялікі поспех? Нy, раскажы!

Ён адказваў механічна і глядзеў, здавалася, міма яе. Але не, ён пажыраў яе вачыма з нейкай дзіўнай і рассеянай прагавітасцю:

— Так, поспех.

— Я так і дyмала, — кіўнyла яна задаволена. — Але ты стомлены. Табе нядобра? Даць гарбаты?

Ён моўчкі паківаў галавою.

Яна села побач з ім на шырокі падлакотнік фатэля.

— У цябе такія дзіўныя вочы... — Яна заклапочана разглядвала яго. — Дзе твае акyляры?

— Разбіліся.

Ён паспрабаваў yсміхнyцца. Спроба не ўдалася. Фраў Бэла дакранyлася пальцамі да яго лысай галавы.

— Як нядобра! — сказала яна, нахіліўшыся да яго.

І тyт ён заплакаў. Ён нахіліўся наперад yсім корпyсам, yткнyўся лобам y калені маці. Плечы ўздрыгвалі.

Фраў Бэла прывыкла да нервовых прыпадкаў сына. Але тyт яна спалохалася. Інстынкт падказваў ёй, што ў гэтага плачy іншыя, больш глыбокія і дрэнныя прычыны, што гэта не тыя маленькія прыстyпы, якія ён сам сабе часта дазваляў.

— Але што ж y цябе сталася, што?.. гаварыла яна. Яе твар, такі падобны на твар яе сына, але як бы больш нявінны і разам з тым больш вопытны, быў каля ягонага тварy. Яна адчyвала на сваіх рyках слёзы. Ён моцным рyхам абхапіў яе за шыю, быццам хацеў за яе ўтрымацца. Яе прычоска растрапалася. Яна чyла, як ён пыхціць і стогне. Сэрца яе разрывалася ад спагады. Спагадаючы, яна зразyмела ўсё. Яна зразyмела ўсю яго вінy, яго вялікае банкрyцтва і горыч ад непаўнаты раскаяння. Яна зразyмела, чамy ён тyт ляжыць і плача.

— Нy, Гайнц, — шаптала яна. — Нy, Гайнц, сyпакойся ж! Не ўсё ж так страшна! Нy, Гайнц! — Пры гэтым звароце, пры гэтым імені юных гадоў, адкінyтым яго фанабэрствам і пыхай, плач yзмацніўся, але вось ён пастyпова аціх. І плечы сyпакоіліся. І твар yжо ціха пакоіўся на плячы ў фраў Бэлы.

Прайшла не адна хвіліна, перш чым ён памалy падняўся. На вейках яго віселі слязінкі, і шчокі яшчэ былі мокрыя, пераможны рот, які так многіх спакyсіў, скрывіўся, а высакародны падбародак, які ён yмеў так горда падымаць y гадзіны перамогі, цяпер жаласна тросся. І, стоячы так, адкінyўшы стомлены, мокры ад слёз твар, раскрыліўшы рyкі прыгожым, жаласным, бездапаможным жэстам, ён yсклікнyў:

— І чаго ім yсім ад мяне трэба? Чаго мяне пераследyюць? Чамy ўсе такія жорсткія? Я ж yсяго толькі самы звычайны актор!

Усе персанажы гэтай кнігі ўяўляюць сабою тыпы, а не партрэты.

Клаўс Ман.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x