Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Немагчыма апісаць! Міністэрствы рушацца, утвараюцца новыя, але ад гэтага не робяцца разумнейшымі. У палацы шаноўнага генерал-фельдмаршала буйныя землеўладальнікі інтрыгуюць супроць рэспублікі. Дэмакраты даюць галаву на адрэз, што вораг — злева. Шэфы паліцыі, якія называюць сябе сацыялістамі, загадваюць страляць у рабочых. А брахлівы голас штодня беспакарана прадказвае "сістэме" судовыя расправы і крывавую пагібель.

Такога яшчэ свет не бачыў. І няўжо ж высокааплатны камедыянт не бачыць, супроць каго шле праклёны гнюсотны голас ланцужнага сабакі? Няўжо артысту Гёфгену не кідаецца ў вочы той факт, што мерапрыемствы, сумніўным героем якіх ён з'яўляецца, злавесныя па сутнасці сваёй і што танец, які прынёс яму такую папулярнасць, гэта танец на краі прорвы?

Гендрык Гёфген, спецыяліст па ролях элегантных нягоднікаў, забойцаў у фраках, гістарычных інтрыганаў, нічога не бачыць, нічога не чуе, нічога не заўважае. Ён гэтак жа мала жыве ў горадзе Берліне, як раней мала жыў у горадзе Гамбургу. Ён не бычыць нічога, апрача сцэны, кінаатэлье, грымёрак, некалькіх начных рэстаранаў, некалькіх раскошных залаў і салонаў. Ці адчувае ён хоць бы змену пораў года? Ці ўсведамляе, што ідуць гады, апошнія гады сустрэтай такімі надзеямі і з такім жалю вартым канцом Веймарскай рэспублікі: гады 1930-ы, 1931-ы, 1932-і? Артыст Гёфген жыве ад прэм'еры да прэм'еры, ад фільма да фільма; ён лічыць "здымачныя дні", "рэпетыцыйныя дні", але наўрад ці заўважае, як растае снег, як дрэвы і кусты брыняюць пупышкамі, зелянеюць, як вецер прыносіць пахі вясны, як распускаюцца кветкі і як бягуць ручаі. Замкнуты, як у турме, ва ўласнай славе, ненаедны і нястомны, заўсюды ў найвышэйшым істэрычным напружанні, артыст Гёфген радуецца і пакутуе ад свайго лёсу, які здаецца яму выключным. І не разумее, што ягоны ўзлёт — гэта толькі вульгарная, бліскучая арабеска на краі асуджанага на пагібель знедухоўленага руху насустрач катастрофе.

Немагчыма апісаць — немагчыма нават пералічыць усе тыя выдумкі і неспадзяванкі, якімі ён прыцягвае да сябе грамадскую цікавасць. Дагавор з тэатрамі Прафесара ён скасаваў, на вялікае засмучэнне фройляйн Бэрнгард, каб быць свабодным для ўсіх прывабных магчымасцяў, якія адкрываюцца перад ім. Цяпер ён іграе і ставіць то тут, то там, калі прыбытковая дзейнасць у кіно пакідае яму час на сцэну. На экране і на сцэне яго бачаць то ў вельмі яму ўпасаванай вопратцы апаша (чырвоны шалік, чорная кашуля, валасы русага парыка нізка падаюць на лоб, ад чаго яго твар робіца яшчэ больш падазроным); то ў расшытым гарнітуры элегантнага князя ў стылі ракако; то ў пышных строях усходняга дэспата; то ў рымскай тозе, то ва ўборы пачатку ХІХ стагоддзя; то ён выступае прускім каралём, то звыраднелым англійскім лордам; то ў апратцы для гольфа, то ў піжаме; то ў фраку, то ў форме гусара. У вялікай аперэце ён спявае бязглуздзіцу з такім засяроджаным тварам, што дурным яна здаецца дасціпнай; у класічных драмах ён рухаецца з такой далікатнай неахайнасцю, што творы Шылера альбо Шэкспіра здаюцца забаўнымі п'ескамі лёгкага жанру; свецкія фарсы, скялемзаныя ў Будапешце альбо Парыжы па танных рэцэптах, ён прыперчвае велягурыстымі эфектамі, якія прымушаюць забыць пра нікчэмнасць саміх аднадзёнак. Гэты Гёфген умее ўсё! Яго бліскучая, бязмежная, дзёрзкая здольнасць да пераўвасаблення проста геніяльная! Калі ягоныя дасягненні разглядаць паасобку, магчыма, прыйдзеш да высновы, што ніводнае не беззаганнае: як рэжысёр Гёфген ніколі не дацягне да Прафесара; як актор ён не можа падняцца да сваёй канкурэнткі Доры Марцін, якая застаецца першай зоркай на небасхіле, па якой ён ляціць яркай каметай. Але ўсё разам стварае яму славу. Публіка ў адзін голас паўтарае: "Фантастычна, як гэта яму ўсё ўдаецца!". І прэса ў больш акругленых фаормулёўках вярзе тое самае.

Ён любімец левых газет і пястунчык вялікіх яўрэйскіх салонаў. Менавіта тая акалічнасць, што ён не яўрэй, робіць яго асабліва каштоўным для гэтых колаў, бо берлінская яўрэйская эліта "любіць бландынаў". Правыя газеты, якія штодня прапагандуюць абнаўленне нямецкай культуры праз вяртанне да сапраўднай народнасці, да "крыві і глебы", ставіцца да артыста Гёфгена з недаверам; яны яго лічаць "бальшавіком". Той факт, што яго цэняць яўрэйскія рэдактары, спрычыняе да яго недавер у той самай меры, як і яго прыкіпеласць да французскіх п'ес і эксцэнтрычна-антынародная свецкасць ягоных манераў. Драматургі- нацыяналісты ненавідзяць яго за тое, што ён адхіляе іхнія п'есы. Цэзар фон Мук, напрыклад, пясняр нацыянал-сацыялісцкага руху, у чыіх драмах задушаныя яўрэі і расстраляныя французы замяняюць далікатнасць дыялогаў, — Цэзар фон Мук, самы высокі аўтарытэт у пытаннях культуры ў лагеры самых рашучых яе ворагаў, піша пра новую пастаноўку оперы Вагнера, якою Гёфген толькі што зрабіў сенсацыю. "Гэта самы агідны прыклад бульварнага мастацтва, гнілога эксперыментатарства пад яўрэйскім уплывам і нахабнае апаганьванне нямецкай культурнай спадчыны. Цынізм гера Гёфгена не ведае межаў, — піша Цэзар фон Мук. — Каб даць новую забаўку публіцы з Курфюрстэндам, ён замахваецца знікчэмніць самага шаноўнага, найвялікшага нямецкага майстра — Рыхарда Вагнера". Гендрык разам з некалькімі радыкальнымі літаратарамі весела пацяшаецца са стылю гэтага пісакі, абаронцы "крыві і глебы".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x