Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптоўны ад'езд Нікалеты прычыніў Барбары не толькі боль. Ёй зрабілася і лягчэй. Паведамленне пра "ціхае, без шырокай агалоскі шлюбаванне" Нікалеты з Тэафілам Мардэрам яе не вельмі ўсхвалявала. "Няшчасная Нікалета" — вось, бадай што, і ўсё, што яна падумала. Сэрца яе ўжо спакваля прымірылася са стратай спрэчнай радасці, якую ёй давала гэтая дружба, якая столькі гадоў перапаўняла, сагравала і мучыла яе. Барбара ўжо не звязвала сябе з Нікалетай у думках пра будучыню. Аднак яна ўсё ж любіла ўспамінаць іх агульнае мінулае і перабіраць у памяці этапы прывязанасці, якая нарадзілася так незвычайна і развівалася па такіх дзіўных законах.

Вілі фон Нібур, бацька, які пражыў вельмі неспакойнае, хоць, магчыма, і не такое авантурнае жыццё, як сабе ўяўляла ягоная дачка, ніколі асабліва Нікалетай і не займаўся. Калі ён памёр у Кітаі, дзяўчынцы было ўсяго трынаццаць гадоў. Пад гэты час яе якраз са скандалам выгналі з інтэрната ў Лазане. Нібур, ведаючы ўжо, што жыць яму засталося нядоўга, напісаў з Шанхая Брукнеру, з якім сябраваў у часы студэнцтва: "Паклапаціся пра дзіця!" Тайны радца рашыў узяць дзяўчынку да сябе ў дом на некалькі тыдняў, пакуль не знойдзе іншага інтэрната альбо іншай магчымасці прыладзіць яе. Так Нікалета паявілася ў доме Брукнера — велічна-сур'ёзнае, разумнае і ўпарцістае юнае стварэнне з вялікім гарбатым носам, кашэчымі вачамі, худым і пругкім целам і гордай, пераможнай пасадкай галавы. Тайнага радцу ўсё палохала ў гэтай новай госці: спакуслівы і пагрозлівы позірк, занадта выразная мова, амаль застрашлівая халодная выхаванасць. Назіраць цэлымі днямі за дзіўнай дачкою цікавага сябра было пацешна, прыемна, але і пакутліва.

Яго здзівіла і тое, як моцна Барбара прыкіпела да Нікалеты, але ён гэтаму не заважаў. Што прывабіла яго любімае дзіця ў чужой, рэзкай і дзіўнай дзяўчынцы? Можа, гэта закон прыцягнення супрацьлеглых полюсаў? Тым не меней бацьку трывожыла гэтая дружба, і ён увесь час думаў, як пазбыцца Нікалеты. Яе паслалі ў пансіён на французскай Рыўеры. Але і там неўзабаве выбухнуў скандал, і Нікалета вярнулася ў брукнераўскую вілу. Гэтая гульня паўтаралася часта. Ад безлічы прыгодаў маладога, бурлівага і бяздумнага жыцця яна заўсёды адпачывала ў Барбары, Барбара заўсёды чакала яе і адчыняла ёй дзверы, калі б яна ні пастукалася. Тайны радца ўсё бачыў, здзіўляўся, магчыма, засмучаўся, але цярпеў. Зрэшты, ён меў магчымасць пераканацца, што яго прыгожая разумная дачка, беручы такі гарачы ўдзел у дзіўным жыцці сяброўкі, зусім не запускала сваё жыццё. Яна займалася, гуляючы, ці сур'ёзна, тысячай розных рэчаў. У яе былі сябры, з капрызамі і клопатамі якіх яна насілася. Яна бывала легкадyмнай і задуменнай, то амазонкай, то сястрой міласэрнасці, халоднай і добрай, напышлівай і заўсёды гатовай да пяшчотаў, якія, аднак, не пераходзілі пэўнай мяжы. Так жыла Барбара, і, відаць, была свая прычына, што чаканне Нікалеты , гатоўнасць у любы момант прыняць яе, магчыма, надавала яе жыццю той таемны сэнс, даць яму той загадкавы цэнтр, якога ёй якраз і бракавала.

Раней Нікалета заўсёды вярталася. Барбара адчувала, што гэтым разам яна не вернецца. Гэтым разам здарылася нешта рашучае, канчатковае. У Тэафіле Мардэры Нікалета знайшла чалавека, роўнага яе бацьку — альбо таму легендарнаму вобразу, які яна сабе стварыла замест бацькі. Цяпер ёй Барбара не патрэбная. Зноў знойдзенаму бацьку, новаму каханаму яна з уласцівым ёй драматычным бляскам даверыла сваё жыццё. Нікалета, якая так высока насіла галаву, але ўсё ж прагнула, каб ёю памыкалі, падпарадкавалася неацуглянай, бязмежнай волі. Што ж заставалася Барбары? Надта гордая, каб навязвацца, надта ганарыстая, каб скардзіцца, яна захавала ясны, радасны твар. "Бедная Нікалета, — думала яна. — Цяпер табе прыйдзецца выкручвацца самой. Нялёгкае будзе ў цябе жыццё, бедная Нікалета".

Зрэшты, Барбары не было калі доўга раздумваць пра сваю сяброўку Нікалету; яе ўласны лёс, новыя будні ў чужым горадзе з чужым мужчынам займалі і час і думкі. Трэба было прывыкаць да жыцця разам з Гендрыкам Гёфгенам. Ці навучыцца яна пакрысе кахаць гэтага чалавека, чыім патэтычным дамогам — ці тое з цікаўнасці, ці ад спагады — яна паддалася? Але перш чым пытацца ў самой сябе пра гэта, трэба паспрабаваць знайсці адказ на другое пытанне — самае выршальнае, як ёй здавалася, — а менавіта: ці кахае яе сам Гендрык, ды і ці кахаў наогул калі-небудзь? Барбара, скептычная дзякуючы свайму прыроднаму розумy і вопыту ў людскіх справах, цяпер сумнявалася ў шчырасці пачуццяў, якія Гендрык выказваў — а можа, разыгрываў ролю закаханага — у першыя тыдні знаёмства. "Мяне ашукалі,— часта цяпер думала Барбара. — Я далася на ашуку камедыянту. Яму здалося выгадным дзеля кар'еры ажаніцца са мною, каб нехта быў пад бокам. Але ён ніколі мяне не кахаў. Можа, ён наогул не ўмее кахаць..."

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x