Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ён пачаў правяраць, ці ведае Гендрык спражэнне няправільных грэчаскіх дзеясловаў, Барбара рашыла, што пара адкланьвацца.

Па дарозе дамоў, на параходзе, Нікалета заявіла, што яе авантурыст бацька, мусіць, быў такі самы, як Тэафіл Мардэр.

— У мяне не захавалася ніводнага яго партрэта, — сказала яна, задуменна гледзячы на ваду, ужо без сонечных блікаў, жамчужна-шэрую і ўжо прыспакоеную сутоннем. — Ані аднюткага — толькі люлька для опіуму. Але ж напэўна ў яго было шмат чаго агульнага з Тэафілам. Я адчуваю. Таму я адчуваю з Мардэрам такое сваяцтва.

Пасля маленькай паўзы Барбара сказала:

— Я ўпэўная, што твой бацька быў куды мілейшы за гэтага Мардэра. Мардэр, згадзіся, не зусім прыемны.

Нікалета злосна, весела зірнула на яе кашэчымі вачыма і ціхенька ўсміхнулася.

Нікалета цяпер ледзь не кожнага дня ездзіла на той бераг, дзе была віла Мардэра. Яна ад'язджала аполудні і вярталася звычайна ўначы. Барбара рабілася ўсё больш ціхая і задуменная, асабліва ў тыя нядоўгія гадзіны, якія праводзіла з Нікалетай.

Зрэшты, неразумны і ўпарты флірт Нікалеты з Тэафілам быў не адзінай прычынай, якая прымушала Барбару задумвацца. Калі яна ўначы ляжала адна ў ложку — а яна ляжала адна, — яна прыслухоўвалася да сябе, спрабуючы зразумець, ці лягчэй ёй ці цяжэй ад дзіўных, крыху нават ганебных паводзінаў Гендрыка, якія можна было ахарактарызаваць як асечку. Так, ёй было лягчэй, але і горш...

Пакоі Барбары і Гендрыка злучалі дзверы. Познім часам Гендрык звычайна заходзіў да жонкі, карцінна апрануўшыся ва ўжо крыху патрапаны раскошны халат. Адкінуўшы галаву, прыкрываючы павекамі мігатлівы касы позірк, ён спяшаўся да Барбары і запэўніваў яе пявучым голасам, што ён так рады, такі ўдзячны ёй і што яна назаўсёды сэнс яго жыцця. Ён абдымаў яе, але неяк вокаўзам і, трымаючы яе ў абдымках, бляднеў. Ён пакутаваў, ён тросся, пот выступаў у яго на лобе. Сорам і злосць напаўнялі яго вочы слязьмі.

Ён не быў гатовы да такога фіяска. Ён думаў, што кахае Барбару, ды, зрэшты, і кахаў яе. Магчыма, яго сапсавала дружба з прынцэсай Тэбаб? Ах, ён ніяк не мог уявіць зялёных боцікаў на прыгожых ножках Барбары. Марныя забегі абярталіся пакутай. У вачах Барбары, у якіх было толькі маўклівае і крыху здзіўленае пытлівай плягай, ён чытаў дакор і пагарду. І ён балбатаў, балбатаў ўсё, што на язык навернецца. Гэта яго крыху бадзёрыла, ён бегаў па пакоі, тросся ад нервовага смеху.

— А ў цябе таксама ёсць такія брыдкія ўспаміны, як у мяне? — пытаўся ён у Барбары, якая нерухома ляжала ў ложку і сачыла за ім. — Ведаеш, такія, што ад іх кідае то ў жар, то ў холад!

Прыхіліўшыся да яе пасцелі, ліхаманкава, з нездаровым румянцам на шчоках, зноў калоцячыся ад смеху, ён пачынаў:

— Мне было, мусіць, гадоў адзінаццаць альбо дванаццаць, калі я пачаў спяваць у хоры хлопчыкаў нашай гімназіі. Мне гэта давала вялікую радасць, і я, здаецца, уявіў сабе, што спяваю лепш за ўсіх. Але вось менавіта сюды і ўкліньваецца той жудасны, брыдкі ўспамін, вось паслухай, у пераказе гэта не так страшна. Наш дзіцячы хор павінен быў з нагоды нечайгась вяселля удзельнічаць у царкоўных урачыстасцях. Гэта была вялікая справа, усе страшна хваляваліся. А мне собіла выставіцца асабліва. Калі прыйшла чарга спяваць нашаму хору, мне прыйшла ў галаву агідная ідэя ўзяць актаваю вышэй за ўсіх. Я вельмі ганарыўся сваім сапрана і рашыў, што мой звонкі голас пад скляпеннем храма прагучыць небывала эфектна. Я натужыўся і заспяваў, і тады настаўнік спеваў, які дырыжыраваў хорам, паглядзеў на мяне хутчэй з агідай, чым з дакорам, і сказаў: " Замоўкні !" Ты разумееш, Барбара? — усклікнуў Гендрык, закрываючы далонямі чырвоны твар. — Разумееш, як гэта жахліва! Зусім суха, зусім ціха ён сказаў мне: "Замоўкні!". А я ж уявіў сябе дарма што не пераможным арханёлам!

Гендрык замоўк. І пасля доўгай паўзы сказаў:

— Згадаеш такое, і як усё адно ў пекла спускаешся. — І недаверліва спытаў: — А ў цябе няма такіх успамінаў, Барбара?

Не, у Барбары такіх успамінаў не было. І Гендрык адчуў раздражнёнасць, мала не злосць.

— Вось, менавіта! — усклікнуў ён, і ўваччy ў яго ўспыхнуў злы агонь. — Вось менавіта! Табе ў жыцці не даводзілася па-сапраўднаму саромецца. А са мною гэта здаралася часта. Тое здарэнне было толькі першае. Мне часта бывала так сорамна, я так пакутаваў, быццам мяне чэрці смажаць на патэльні. Ты разумееш, Барбара? Можаш ты мяне зразумець?

V

Сужэнец

Напрыканцы жніўня маладая пара разам з Нікалетай фон Нібур выправілася ў Гамбург. У віле ўдавы консула Мёнкебэрга Гендрык зняў увесь першы паверх, дзе былі тры пакоі, маленькая кухня і ванная. Каб абставіць гэтыя вялікія ўтульныя пакоі, купілі мэблю, і гэтыя салідныя выдаткі давялося ўзяць на сябе тайнаму радцу Брукнеру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x