Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Удава Мёнкебэрг не ўсміхнулася; толькі складкі практыкаванай ёю іроніі крыху больш зайгралі вакол яе вачэй і тонкіх вуснаў, калі яна адказала:

— Паспяшайцеся, дарагі гер Гёфген! Ваш... пэдагог чакае вас ужо чвэрць гадзіны.

Зламысная кароткая паўза, якую фраў Мёнкебэрг вытрымала перад словам "пэдагог", жарам апякла Гёфгену твар. "Я напэўна пачырванеў, — падумаў ён з прыкрасцю і сорамам. — Але наўрад ці яна заўважыла гэта ў мораку", — спрабаваў ён супакоіць сябе, адыходзячы ад фраў Мёнкебэрг з дасканалай грацыяй іспанскага гранда.

— Дзякую вам, спадарыня. — І ён адчыніў дзверы свайго пакоя.

У памяшканні стаяў ружаваты морак; гарэла толькі накрытая стракатай шаўковай хусткай лямпа на нізкім круглым століку каля софы. Стоячы ў стракатым змроку, Гендрык усклікнуў вельмі ціха, пакорліва, крыху дрыготкім голасам:

— Прынцэса Тэбаб, дзе ты?

З цёмнага кута яму адказаў глыбокі, грымотны арганны голас:

— Тут, свіння, дзе ж бо яшчэ?

— О, дзякую, — сказаў Гендрык гэтак сама ціха, з паніклай галавой стоячы каля дзвярэй. — Так... во, цяпер я цябе бачу... Як я рады, што бачу цябе...

— Каторая гадзіна? — крыкнула жанчына з кута.

Гендрык адказаў, дрыжучы:

— Недзе каля чацвёртай, думаю.

— Недзе каля чацвёртай! Недзе, каля чацвёртай! Ён думае! — кпіла злая асоба, усё яшчэ нябачная ў змроку. — Смеху варта! Выдатна! — Яна гаварыла з моцным паўночна-нямецкім акцэнтам. Голас быў сіпаваты, як у матроса, які замнога п'е, курыць і лаецца. — Ужо чвэрць на пятую! — сказала яна раптам злавесна ціха. І тым самым жахліва прыглушаным голасам, які нічога добрага не абяцаў, загадала: — Ану, падыдзі бліжэй, Гайнц, — толкі крышку бліжэй! Але спярша запалі святло!

Ад гэтага "Гайнц" Гендрык уздрыгнуў, як ад удару. Ён не дазваляў называць сябе так нікому, нават сваёй маці, толькі Джульета магла на такое адважыцца. Апрача яе ў гэтым горадзе ніводная жывая душа не ведала, што яго сапраўднае імя было Гайнц, — ах, у якую салодкую хвіліну слабасці даверыўся ён ёй? Гайнцам яго называлі ўсе да васемнаццаці гадоў. І толькі калі яму стала ясна, што ён хоча быць славутым акторам, ён прыдумаў сабе імя. Колькі клопату было, каб прабіцца з ім у сям'і, каб да яго прывыклі і прынялі на поўным сур'ёзе — да гэтага незвычайнага і прэтэнцыёзнага "Гендрыка"! Колькі пісьмаў, якія пачыналіся са слоў "Дарагі Гайнц!" засталося без адказу, пакуль маці Бэла і сястра Ёзі нарэшце не прывыклі да новага звароту. З сябрамі дзяцінства, якія ўпарта называлі яго Гайнцам, ён груба парваў; зрэшты, ён наогул не трымаўся знаёмстваў з колішнімі сябрамі, якія любілі выцягваць усякія непрыемныя гісторыі з яго шэрага мінулага і рагатаць са сваіх жа нетактоўных і дурных жартаў. Гайнц сканаў. Вялікім павінен стаць Гендрык!

Малады артыст Гёфген жорстка змагаўся з агенцтвамі, дырэктарамі тэатраў, газетнымі рэдактарамі, каб яны нарэшце навучыліся правільна пісаць і вымаўляць прыдуманае ім самім велягурыстае імя. Яго калаціла ад злосці і крыўды, калі ён бачыў перад сваім прозвішчам у праграмках альбо рэцэнзіях імя "Генрык". Маленькае "д" ўсярэдзіне выдуманага імя мела адмысловы, магічны сэнс: калі ён даб'ецца, што ўвесь свет, увесь без выключэння, пры- знае ў ім "Гендрыка", тады ён дасягнуў! тады ён чалавек!

Вось такою дамінантаю было для яго імя — больш, чым проста знак, які азначаў асобу, у знаку былі сэнс, мэта і абавязак — такую ролю імя іграла ў славалюбных задумах Гендрыка Гёфгена. І тым не меней ён стрываў, калі Джульета з цёмнага кута пагрозліва назвала яго ненавісным імем — Гайнц.

Ён паслухаўся абодвух яе загадаў; уключыў святло, аж яго раптам ледзь не асляпіла рэзкай яркасцю, зрабіў некалькі крокаў, усё яшчэ панурыўшы галаву, да Джульеты. За метр ад яе спыніўся. Але і гэта не было яму дазволена. Яна хрыпла прашаптала з даволі пагрозлівай ласкавасцю:

— Падыдзі бліжэй, мой хлопчык!

Але як што ён не скрануўся з месца, яна павабіла яго як сабаку, якога падклікаюць лагодным словам, каб потым тым болей жорстка пакараць:

— Бліжэй, мой харошанькі! Яшчэ бліжэй! Не бойся!

Ён усё яшчэ не варушыўся, стаяў усё яшчэ з панураным тварам, плечы і рукі бяссіла абвіслі, на скронях і каля брывоў пазначыліся пакутлівыя рыскі, раскрыленыя ноздры ўбіралі пранозлівы пах саладжава-вульгарнай парфумы, дзіўна і ўзбуджальна змешаны з яшчэ больш дзікім, але ўжо зусім не салодкім пахам поту.

Як што дзяўчыну пачала раздражняць і нудзіць яго жаласлівая і шляхетная пастава, яна раптам гнеўным голасам рыкнула на яго, як з дрымучай нетры:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x