Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гендрык аблакаціўся на стол і паклаў пальцы выцягнутых рук адна на адну. Гэтую прэтэнцыёзную позу ён дазваляў сабе, як чалавек, у якога прыгожыя, гатычна вострыя пальцы. Але рукі ў Гендрыка Гёфгена ні ў якім разе не былі гатычныя; больш за тое яны, здавалася, хацелі сваёй непрыгожай грубасцю зняхаіць рысы пакуты на скронях. Верх рук быў шырокі і ў рыжых валасах; шырокія былі і даволі доўгія пальццы, кашчавыя, з не дужа чыстымі пазногцямі. Менавіта гэтыя пазногці надавалі рукам непрэзентабельны выгляд. Здавалася, яны былі з менш вартаснай субстанцыі: рыхлаватыя, рассыпчатыя, без бляску, без формы.

Гэтыя недахопы прыхоўваў выгадны змрок. Больш за тое, ён надаваў замроенай касавурасці зеленаватых вачэй нейкую загадкавасць і шарм.

— Пра што вы думаеце, Гендрык?— інтымна прыглушаным голасам спыталася Гэрцфэльд пасля доўгага маўчання.

Гэтак жа ціха адказаў і Гендрык:

— Я думаю, што Дора Марцін памыляецца...

Геда нічога больш не пыталася, не пярэчыла, а ён усё глядзеў паўзверх складзеных на стале рук у цемру.

— Я не буду апраўдвацца, — скардзіўся ён. — Не хачу нічога даказваць. Але я, як чалавек, не адбыўся. Я правінцыял.

Ён замоўк, сціснуў вусны, быццам спалохаўшыся сваёй шчырай адкрытасці, на якую спадобіла яго дзіўная гадзіна.

— І больш?.. — з пяшчотным дакорам спыталася фраў фон Геда. — І больш вы нічога не думаеце? Заўсёды толькі пра гэта?

Паколькі ён маўчаў, яна падумала: "Так, гэта, мабыць, адзінае, што яго сапраўды займае. Тое, што ён там гарадзіў пра рэвалюцыйны тэатр і свой рэвалюцыйны энтузіязм — тэта толькі камедыя." Гэта адкрыццё напоўніла яе расчараваннем; але ў нечым яна адчувала сябе нейкім дзіўным чынам задаволенай.

Вочы ў яго загадкава блішчалі. Ён маўчаў.

— А вы хіба не заўважаеце, як мучыце малышку Ангеліку? — спыталася фраў. — Не адчуваеце, што вы — прымушаеце людзей пакутаваць? Дзесьці неяк трэба плаціць за гэта. — Яна не зводзіла з яго жаласнага, запытальнага позірку. — Калі-небудзь трэба будзе і пакаяцца — і пакахаць.

І ёй зрабілася пакутліва ад таго, што так сказалася. Гэта было занадта многа, яна не справілася з сабою. Яна хутка адвяла вочы ад яго твару. На яе здзіўленне ён не пакараў яе ні злоснай ухмылкай, ні пакеплівым словам. Больш за тое, ягоны касавуры застылы позірк свяціўся, звернуты ў цемру, быццам там шукаў адказу на неадчэпныя пытанні, быццам шукаў суцяшэння ў сваіх сумненнях альбо маляваў перад вачыма карціны будучыні, сапраўдным сэнсам у якой было — стацца вялікім.

ІІ

Урок танца

На другі дзень Гендрык назначыў рэпетыцыю на палову дзесятай. Трупа, хто быў заняты ў "Абуджэнні вясны", сабралася дакладна, частка на скразнячнай сцэне, частка ў скупа асветленым партэры. Пасля мала не пятнаццаці хвілін чакання фраў фон Гэрцфэльд адважылася паклікаць Гёфгена з кабінета, дзе ён з дзевяці гадзін раіўся з дырэктарамі Шміцам і Кроге.

Адразу, як толькі ён увайшоў, усім стала ясна, што сёння ён не ў гyморы — ад учарашняй прамяністасці не засталося ні следу. Плечы нервова паднятыя, рукі ў кішэнях, ён таропка прайшоў па партэры і папрасіў, амаль бязгучным ад раздражнення голасам, экземпляр тэксту.

— Я забыў свой дома.

Ён гаварыў горка пакрыўджаным тонам, з якога ўсе прысутныя вычыталі ціхі, але энергічны папрок за тое, што ён, Гендрык, сёння забыўлівы і рассеяны.

— Ну, дык магу я папрасіць? — Яму ўдалося сказаць гэта адначасова глуха і вельмі рэзка.— Няўжо ні ў кога не знойдзецца?

Маленькая Ангеліка падала ямy свой.

— Мне ён больш не патрэбен, — сказала яна і пачырванела. — Я сваю ролю ведаю.

Замест таго, каб падзякаваць, Гендрык рэзка кінyў:

— Хацеў бы спадзявацца! — і адвярнуўся.

На фоне чырвонага шаўковага шаля, які ён накінуў паўзверх кашулі, — альбо пад якім схаваў кашулю, калі яна была на ім, — твар яго глядзеўся асабліва бледна. Адно вока зіркала з-пад паўапушчанага павека пагардліва і злосна; на другім пабліскваў манокль. Раптоўна зусім чыстым, праніклівым і крыху бразгатлівым голасам ён скамандаваў:

— Пачынаем, спадарства!

Усе ўздрыгнулі.

Ён шалёна бегаў па зале, а на сцэне працавалі. Ролю Морыца Штыфеля, пакінутyю сабе, ён даў на падчытку Мікласу, якому яго ўласная роля давала вельмі мала працы. І ў гэтай падчытцы можна было заўважыць наўмысную злосць, бо небарака Міклас больш за ўсё ў жыцці хацеў бы сыграць Морыца. Зрэшты Гёфген, здавалася, сваёй правакацыйнай фанабэрыяй хацеў намякнуць калегам, што яму, асабіста, няма аніякай патрэбы нешта там рэпетыраваць ці рыхтаваць наперад: ён — рэжысёр, ён — над усім, ягоная руціна — такая ж вялікая, як і яго геній, сваю ролю ён выконваў проста, як бы мімаходзь, між іншым; толькі на генеральнай рэпетыцыі ад яго можна было пачуць, убачыць па ім, як павінен быць трактаваны і сыграны Морыц Штыфель, панyры гімназіст, роспачна закаханы, самазабойца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x