Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падскокваючы і спяваючы, Гендрык думаў пра блізарукае і вартае кахання стварэнне, не заўважаючы, што сам зрабіўся прадметам людской пацехі і раздражнення. Нават не заўважыў, як адна дама штурхнула пад бок другую:

— Гатова пабажыцца — гэта нехта з тэатра?

На што другая хіхікнула:

— Вядома, ён жа ўвесь час іграе ў Мастацкім, гэты, як яго? — Гёфген. Вы толькі гляньце, дарагая, як ён выдыгаецца, яшчэ нешта й балбоча пад нос!

Абедзве засмяяліся, а на другім баку вуліцы смяяліся два падлеткі. Але Гендрык, хоць слава і прафесійнасць прывучылі яго заўважаць любую рэакцыю гледачоў на ягоныя жэсты і ўсё рэгістраваць y памяці, гэтым разам не заўважыў ні дам, ні гімназістаў. Яго падагрэты марозам і радасцю блізкай сустрэчы з Джульетай подбег yвялі яго ў стан лёгкай п'янасці. Як рэдка цяперашнім часам выпадала яму быць у такім радасным настроі! Раней — о, раней ён часта, можа, ці не заўсёды быў такі! — такі акрылены, такі самазабыўны. Калі ён, дваццацігадовы, іграў на вандроўнай сцэне бацькоў і пажылых герояў, — о, вясёлыя тады былі дзянькі. Малады бадзёр, артыстызм былі ў ім тады мацнейшыя за славалюбства, — але гэта было так даўно, ну, хай, можа, і не так бясконца даўно, як цяпер яму часам здаецца, але ўсё-такі. Няўжо ён і праўда аж так перамяніўся? Няўжо цяпер ужо не такі бадзёры і артыстычны? Вунь жа — і цяпер, вось у гэтую добрую гадзіну, ён неяк забыўся пра славу. Калі б цяпер ён падумаў пра такія рэчы, як слава, вялікая кар'ера, ён мог бы толькі пасмяяцца. Цяпер, у гэтую хвіліну, яму важна толькі тое, што паветра свежае, прасякнутае сонцам і што сам ён яшчэ малады, што бяжыць, што лёгка пырхае яго шалік, што во! — зараз ён будзе ў каханай.

Выдатны гyмор рабіў яго дабрамысным і добрасным нават да Ангелікі, якую ён так часта абражаў і крыўдзіў. Ён думаў пра яе амаль пяшчотна. "Мілае дзіця, якое мілае дзіця, а што, калі я сёння ўвечары што-небудзь падару, хай і яна парадуецца. А можа, варта паспаць з ёю? Так, было б няблага, прыемней, чым з Джульетай". Але пры ўсёй добрасці, якая так знянацку агарнула яго, ён іранічна захіхікаў, параўнаўшы Ангеліку з Джульетай — небараку-пацанку Зіберт з велізарынай Джульетай, якая, як гэта ні жахліва, была акyрат тое, што яму было трэба. Ён у душы перапрасіўся ў Джульеты за такое сваё нахабства, падышоўшы тымчасам да дзвярэй свайго дома.

Старамодны асабняк, на першым паверсе якога ён здымаў пакой, стаяў на адной з тых ціхіх вулак, якія гадоў трыццаць таму назад лічыліся самымі прэстыжнымі ў горадзе. Але падчас інфляцыі большасць насельнікаў гэтага моднага раёна збяднелі; іхнія вілы з шматлікімі вежамі і франтонамі стаялі цяпер даволі запусцелыя, як і вялікія сады пры іх. Фраў консуліха Мёнкебэрг, якой Гендрык штомесяца плаціў сорак марак за прасторны пакой, таксама жыла не ў самых лепшых умовах. Нягледзячы на гэта яна заставалася бездакорна гордай старой дамай і з годнасцю насіла дзіўныя строі з пышнымі рукавамі і карункавыя накідкі, і на яе гладкай галаве ніводная валасінка не важылася ўпарціцца, а на вузкіх губах заўсёды іграла іранічная, але не горкая ўсмешачка. Удава Мёнкебэрг была дастаткова разумная, каб не браць да сэрца эксцэнтрычныя выбрыкі і ўсякія там недалужнасці свайго кватаранта, больш за тое, яна ў іх бачыла і пацешны бок. У коле сваіх прыяцелек — старых дам падобнай далікатнасці, падобнай збяднеласці і амаль гэтакай самай дагледжанасці — яна з сухім гумарам расказвала пра дзіўныя штукарствы свайго кватаранта.

— Часам ён скача ўгору па лесвіцы на адной назе. — Тyт яна смяялася амаль з жалем. — А калі на шпацыры, дык часта раптам садзіцца проста на тратуар — вы сабе толькі ўявіце: на брудны брук — баіцца бо, каб не спатыкнyцца і не ўпасці.

Пакуль старыя дамы ківалі сівымі галовамі і, крыху шакіраваныя, крыху павесялелыя, шалясцелі сваімі мантыльямі, консуліха прымірэнча дадавала:

— Ну што вы хочаце, мае мілыя? Артыст... Можа, нават вялікі артыст, — казала старая патрыцыянка павольна, паводзячы худымі белымі пальцамі, на якіх ужо добры дзясятк гадоў не насіла ніякіх пярсцёнкаў, па вылінялым карункавым абрусе на чайным століку.

Пры даме Мёнкебэрг Гендрык пачуваўся няўпэўнена; яе знатнае паходжанне і мінулае нясмеліла яго. Вось і цяпер ён быў не рады сутыкнуцца са старой элеганткай у вестыбюлі пасля таго, як з грукам захлопнуў за сабою дзверы. Убачыўшы яе імпазантную постаць, ён крыху сцяўся, паправіў на сабе чырвоны шалік і ўставіў манокль.

— Добры вечар, спадарыня, як пажываеце? — сказаў ён пявучым голасам, не павышаючы тону ў канцы формулы ветлівасці, але гэтым самым падкрэсліўшы фармальны далікатна-пусты характар фразы. Да ветлівага звароту ён дадаў лёгкі паклон, які пры ўсёй яго элегантнай нядбаласці быў амаль прыдворнага стылю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x