Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шамоэл аслападобны, — сумна сказаў Раввуні.

Ніхто яго, Раввуні, не біў. Пэўна, не хацеў. Але ніхто і не заступаўся. Ніводная душа.

— Што рабіць па-за абшчынай? — мармытаў іудзей. — Паміраць? Яны баяліся. І ўсе ж яны свінні. Яны ж таксама — абшчына.

Яны падцягнулі вось яго да брамы, але тут ён учапіўся за шулы, як «дзед» за валасы, і хаця яны былі страшэнна тлустыя і здаровыя — яны нічога не маглі зрабіць з ім адным. Бо яны перашкаджалі адзін аднаму, а ён, такі ўчэпісты, упяўся ў шулы, як самшыт дрэва ў расколіну скалы. Прызнацца, я адразу ўхваліў яго, і ён мне гэтым спадабаўся. Заўсёды прыемна, калі адзін мужна трымаецца супраць многіх… Я трохі разумею мясцовую гаворку і пачуў…

— Зладзеі вы! — крычаў ён. — Каб вы рэдзькай раслі і каб гэтая бедная ваша задніца матлялася ў паветры.

Яны пыхкалі, і саплі, і вазіліся, як вожыкі, а я сачыў за імі. Мне не было куды спяшацца і не было куды ісці. У гэтым прытульным месцы для мяне не было месца.

Яны таўкліся, але нічога не маглі зрабіць з ім. Ён трымаўся і крычаў:

— Ва ўсіх разбойнікаў на зямлі адна мова! Яе-ткі вы… але, яе-ткі вы ведаеце! Што б сказалі вашы нябожчыкі, вашы богабаязныя бабулі, вашы набожныя продкі?! Яны перакруціліся б у магілах… задам да Ерусаліма, які вы прадалі! Нашто вам спісак Пана Бога — у вас спіскі нарабаванага.

І тут нечы выспятак выбіў, урэшце, яго з брамы. Ён паляцеў і пляснуўся ў пыл. А потым ускочыў і распачаў такую ярасную Іерэміяду, якой мне ніколі не даводзілася бачыць і чуць:

— Гігочаце вы над падзеннем народа свайго, як коні! Шакалы вы! Каб вам ціснуцца да гною, каб вашая скура стала сухая, як дрэва! Вушы ў вас неабрэзаныя, у трунах вы пачуеце; самі свінні і свінняў жарэце, і мярзотнае варыва ў гаршках вашых.

І раптам так закрычаў, што мяне аж разабраў смех:

— Басякі-і! Тфу на вас! Тфу!

Ён кідаў у іх прыгаршчамі пылу і плакаў ад бяссілля, бо гэта ім было, як і словы, — аб сценку гарох. Тады я падумаў, што яго і сапраўды могуць пабіць каменнямі і гэта будзе дрэнна. Я падышоў і сказаў яму: «Хадзем, братка».

— Ён сказаў мне: «Хадзем, братка», — прамармытаў Іосія. — І я пайшоў. А што мне яшчэ заставалася рабіць?

— Мы пайшлі ўжо двох. У Слоніме нам заставацца не выпадала. Раввуні меў рацыю: Бог нібы адабраў у гэтага Шамоэла розум. Ён хапаў, як воўк, за жывое. Пасля мы даведаліся, што мужыкі забілі яго і двух ягоных хаўруснікаў і яшчэ двох невінаватых.

— Ты ведаеш, што ён заплаціў доўг Слонімскага войта і атрымаў за гэта права выбіваць нядоімкі з ягоных мужыкоў? Што ён дзейнічаў законна, як то кажа права княства? — спытаў Жаба.

— Ён выбіваў… Ды хто там лічыў, колькі ён выбіваў? — сказаў Раввуні. — Я папярэджваў яго, але ён не паслухаўся. Шкада невінаватых… Але, як не лічыць іх, мужыкі зрабілі святую справу, забіўшы яго. Таму што выбіў ён удвая больш, як заплаціў. І калі адкупшчыкі будуць і далей грабежнічаць — будзе не забойства, а бунт. Пераб'юць не толькі адкупшчыкаў — іудзеяў, беларусаў і немцаў. Будуць біць і вас [65] Інстытут адкупшчыкаў быў адной з прычын паўстання Васіля Вашчылы. .

— Но-но, — сказаў Камар. — Бліжэй да справы.

— Мы баяліся заставацца ў Слоніме. Баяліся людзей Шамоэла і баяліся мяшчан. І ўсё ж я адчуваў сябе такім моцным, якім ніколі дагэтуль не быў. Кепска аднаму, і лепей, калі ёсць побач хаця нехта падобны.

— Адзін з людзей мяне падабраў, — сказаў іудзей. — І да яго я прыляпіўся. Іначай — смерць. Ля сінагог мяне сустрэлі б каменнем. Ля чужых парогаў — непаразуменнем.

— То, можа б, ты гаварыў? — спытаў Басяцкі.

— Не слухайце яго. Ён гаворыць глупства. Яму цяжка гаварыць, і таму ён гаворыць лухту. Няма да чаго яму было ляпіцца. Я ж такі самы выгнаннік, як ён. Я таксама згубіў сваё племя… І што гэта за свет, дзе адны выгнаннікі чагосьці вартыя?

Дык вось, мы спяшаліся пакінуць між сабою і Слонімам як мага больш стадый. Я радаваўся, што я не адзін, і сілы мае прыбылі.

— Т-так, — сказаў Басяцкі. — Вось як, значыцца, ты прыдбаў свайго першага апостала, «Хрыс-тос».

— Пад вечар мы прыйшлі з ім на бераг Бяздоннага возера пад Слонімам і тут вырашылі начаваць. Галоднымі, бо я не спадзяваўся на тое, што нешта спаймаю сваёй самаробнай вудай. Возера было ўсё празрыста-чырвонае гладкае, як люстра. І лясы вакол яго былі таксама зялёна-аранжавыя.

— Што гэта ён гаворыць? — спытаў Жаба.

— Н-не ведаю, — паціснуў плячыма Балвановіч [66] Уся гісторыя старажытнасці і сярэдніх вякоў калі і ведала захапленне прыродай, дык толькі фізычна. Захапляцца прыродаю на паперы ці на словах лічылася справай падазронай, дарэмнай і пустой. Ці зашмат было гэтай самай варожай прыроды, ці бракавала мазгоў і эстэтычнага жыцця, ці не дараслі яшчэ людзі, але на працягу дваццаці сямі стагодзяў еўрапейскай літаратуры мы не сустрэнем у ёй нават такой колькасці пейзажаў, колькі іх скажам, у «Вайне і міры». Проста не лічылі за патрэбнае, як і творцы дужа сучасных раманаў. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x