Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І сотнік зразумеў: гандляры бягуць за зброяй… Збіраюцца… Будзе страшэнная бойка. Трэба разбараняць. Як? Мо бегчы па Лотра? Д'ябла яго паслухаюцца. Што такое кардынал у пераважна праваслаўным горадзе?

Карніла рынуўся з забрала і пабег. Шчасце, што Балвановіч тут, а не ва ўлюбёным Барысаглебскім манастыры.

Балвановіч толькі што сытна, з мёдам, паснедаў і заваліўся адпачыць. Хай яны там задушацца са сваёй анафемай. Паўсюль бываць — здохнеш хутчэй.

Замкавы мітрапалічы палац быў у два жылля [51] Паверхі. з сутарэннямі, у дзесяць пакояў з каплічкай. Стаяў трохі наводдаль ад Вітаўтавага палаца. Святліцы ў ім былі скляпенчатыя, нізкія, душныя, але затое вельмі цёплыя ўзімку: не тое, што агульны замкавы палац. Там — колькі ні палі — золь сабачая.

Ад задухі маленькія вокны былі адчынены. Відаць было, як віліся над вежамі ўспуджаныя перазвонам стрыжы.

Балвановіч ляжаў і соп. У яго на жываце ляжала вялізная, вельмі дарагая заморская кошка. Прывозілі такіх аж аднекуль з-за Індыі партугальцы. Прадавалі ў сябе, у Гішпаніі, у Рыме. Кошка была загадкава-суровая, з ізумруднымі вачыма, з аксамітнай карычнева-залатой шкурай [52] Сіямская парода. . Цягнулася да пастырава аблічча, нібы цалавала, і потым вараціла морду: ад мітрапаліта несла віном.

— Ну і выпіў, — казаў Балвановіч. — Час такі, што зап'еш. Мо і ты хочаш? Тады я…

Побач з ложкам стаяў толькі што распячатаны глячок з мёдам і сподак суніц з вяршкамі. Грынь выпіваў чарку, мачаў палец у вяршкі і мазаў кошку па носе. Тая аблізвалася. Спачатку — нездаволена, потым — нібы робячы ласку.

— Не п'еш? Як папа? Брэшаш, і ён п'е. Павінна была ведаць, калі цябе з карабля ў папскай вобласці купілі… У-у, шэльма, у-у, латрыга, шпіёнка ты мая папская. Чаго морду вароціш? Не даспадобы? А мне, думаеш, даспадобы, што лазутчыкі вакол? Самага вернага дыякана пасадзілі. А горад больш чым на тры чвэрці праваслаўны. Вось няхай самі ў ім і спраўляюцца, а я сам сябе пад хатні затвор пасаджу. Мне і тут няблага. І вып'ю сабе, і закушу. Цішыня вакол, звон. І добра сабе.

Ён не паварухнуў і вухам, калі пачуў грукат. Нехта бег пераходамі, тупаў па сходах, як жарабец. Потым дзверы з гулам расчыніліся, і, нібы нехта кінуў да ложка самавар, уляцеў у пакой і ўпаў ніцма Карніла.

— Блаславі, святы ойча.

— Гэта ты за блаславеннем так бег, прыхвасцень?

— Але.

— Брэшаш ты.

— Святы ойча…

— Ізыдзі, рука Ватыкана.

— Праваслаўны я, ойча…

— Малаважна. Такіх паўсюль паляць. Чацвёрты ты Сікст…

Карніла пакрыўдзіўся:

— Я ўжо і не ведаю, на што гэта вы намякаеце.

— Інквізітар ты… Фараон… Саўл.

— Лайцеся сабе, лайцеся. Кідайце хульныя словы. А ў горадзе мяшчане бунтуюць. Павалілі з доўбнямі, з друкамі на Стары рынак.

— Няхай валяць, — мітрапаліт павараціўся да Карнілы задам. — Дулеб ты багамерзкі.

Кошка ўскараскалася пярэднімі лапамі на Грынеў бок і глядзела на Карнілу, нібы д'ябал з-за муроў пекла.

— Купецтва ім насустрач кінулася. З мячамі.

— Няхай сабе і так.

— Кроў пральецца.

— А нябесны наш айцец не праліваў крыві?

— Дык разбараняць трэба, — амаль стагнаў Карніла. — З харугвамі ісці.

— Вось няхай Лотр з Басяцкім бяруць свае пратэсы сатанінскія ды Камара бяруць ды ідуць. Пагляджу я.

— Праваслаўныя б'юцца!

— Малаважна… ідалапаклоннік ты. Няхай б'юцца. Як разбараняць, то я, а цэрквы ў нас розныя там Богушы адбіраюць ды ім аддаюць.

— Лотр перадае: вярнуць праваслаўную Ніжнюю царкву.

— Пук ты… Рэдзька няскрэбеная, смярдзючая… Якую Ніжнюю? Тую руіну, што ў замку? Хай ён сам там служыць, ракам у алтар поўзае ды спіною голай прастол ад дажджу закрывае… філісцімлянін. Там муры над зямлёю яму да задніцы… немец ён, жаўтапузік такі.

— Ды не тую Ніжнюю… Тую, што на Падоле, пад Балонню.

— І трохкупальную Ганны, — дзелавіта сказаў Грынь.

— Пабойцеся Бога!

— І яшчэ былое Спасаіконапрэабражэнне, што на Гараднічанцы. Драўляную… Даважка.

— Добра, — змрочна буркнуў сотнік. — Толькі хутчэй. Мяшчане да складаў ірвуцца. Кардынал з іншымі пайшлі ўжо.

Грынь Балвановіч раптам узвіўся так, што кошка, нібы падкінутая, пакацілася на падлогу.

— Да скла-адаў?! Што ж ты раней не казаў?! Доўбня ты неўтаропленая… Даўгапят ты! Стрыгольнік [53] Стрыгольніцтва — ерась, што был распаўсюджана ў Ноўгарадзе і Пскове ў ХІV–XV стст. Стрыгольнікі паўставалі супраць права духавенства і манахаў на зямлю, супраць іхняй распусты. Адмаўлялі паборы за царкоўныя трэбы. Сцвярджалі, што адпраўляць культ можна і без папоў. Ерась была жорстка раздушана. , праваслаўем пракляты!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x