Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гародзенец адзін прыязджаў, — лупэткі маладога былі поўныя наіўным здзіўленнем перад дзівамі Божага свету, — то ён казаў: Хрыстос выйшаў з горада. І вось нібыта гэта якраз яны унь ходзяць па рынку. Вя-алі-кай магутнасці людзі.

— Па рылу непадобна нешта, — сказаў сівавусы. — Мазурыкі, па-мойму.

Татарын агледзеў вачыма апосталаў, паціснуў плячыма. Пайшоў праз натоўп да храма. Людзі расступіліся, убачыўшы страшненькага.

— Бар-раны, — праз зубы сказаў крымчак.

Ён ішоў незалежна, ведаючы, што закон мясцовых гарадоў — за ўсіх чужаземцаў і не дасць іх у крыўду. Ішоў і гуляў канцом аркана, прывязанага да кушака.

Як гаспадар, узняўся па прыступках, увайшоў у прытвор, памкнуўся быў далей, у самы храм. Кустод стаў у яго на дарозе.

— Нельга.

І адразу незалежнасць нібы некуды знікла. Татарын лісліва прыклаў руку да сэрца і схіліўся, адставіўшы шырокі, расплясканы вечнай скачкай, цяжкі азадак.

— З дзвярэй пагляджу, бачка, — маслена ўсміхнуўся крымчак. — Уваходзіць мне сюды скора. Зупсым скора-хутка.

— Аглашэнны, ці што?

— Аглы-лашэнны.

— Ну, глядзі, — з сытай паблажлівасцю сказаў кустод. — Гэта ты правільна. Вера наша сапраўдная, праўдзівая.

Крымчак пачаў прыглядацца да праўдзівай веры.

«Ля ўвахода тоўпяцца з блюдамі, на якіх грошы, са свечкамі, абразкамі, ружанцамі.

Паўсюль прыгожа і добра пахне, але на мурах, супраціўна алаху, падабенства людзей. Колькі ж гэта душ адабралі яны гэтым у жывых?! Нячыстыя!

А унь нехта спаражняе вядзёрную скарбонку».

Вузкія вочы аглядалі залатыя і срэбныя ракі, рызы, аклады ікон, цяжкія срэбныя свяцільнікі. Пасля драпежна перапаўзлі на статуі. У парчы, срэбры і золаце, у каштоўных каменнях. З усіх, нібы вадаспад, льецца золата. Залатыя сэрцы, рукі, ногі, галовы, дзетародныя члены, тулавы, маленькія статуэткі жывёл — кароў, коней, свінняў… Усмешка прабегла па абліччы:

— Бульбд добыра, бачка… Сюды сыкора прыходзіць буду.

Нехта даткнуўся да яго плечука. Крымчак скочыў убок, як вялізны камышовы кот. І супакоіўся, адступіў яшчэ, даў дарогу Хрысту. Той зрабіў быў яшчэ крок і нечакана спыніўся. Да яго цягнулася рука. Густа-карычневая, паплямаваная амаль чорнымі і амаль белымі плямамі, перацягнутая сеткай жыл, чорная і пасечаная ў далоні, нібы кожная пясчынка, перабраная ёю за жыццё, пакінула на ёй свой след.

— Літасцівец, падай, — маліла старая ў рыззі. — Стаю і стаю. Не хапае.

— Дай ёй, Іосія.

Старая радасна зачыкільгала да старасты. Высыпала перад ім прыгаршчу медных шэлегаў.

— Бацюхна, каровачку мне б… Маленькую хаця.

— Тут, родненькая, у цябе на кароўку не стае.

— Час дарагі, — лавіла ягоны позірк. — Пасля аддам.

— Ну вось. От, дурнота бабская!

— Бацюхна, кароўка ж наша памірае. Ляжыць кароўка.

Ненатуральна светлыя, дзіўныя, нібы зачараваныя, глядзелі на гэта паўзверх галоў Хрыстовы вочы.

— Кажу, не стае.

— Б-бацюхна… — старая кульнулася ў ногі.

— Н-ну, добра, — злітаваўся той. — Восенню адробіш. На срэбную. Не тая, вядома, раскоша, але — літасцівы Пан Бог.

Старая паўзла да іконы Маці Божай. Імкнулася паўзці хутчэй, бо надта хацела, каб карова хутчэй устала, але часам спынялася: разумела — непрыстойна. Малады, гожы, уседаравальны твар глядзеў з вышыні на другі твар, зморшчаны, нібы сухі яблык. Старая павесіла сваю мізэрную кароўку якраз ля вялікага пальца нагі «Ціоці».

Вочы Хрыстовы бачылі вадаспад золата… Кароўку, якая самотна пагойдвалася пад ім… Скурчаную старую, што, укленчыўшы, аж калацілася… Твар старасты, які светлымі вачыма глядзеў на ўсё гэта.

Магдаліна схапіла была Хрыста за руку. Той павольна, ледзь не выкруціўшы ёй рук, вызваліўся. І тады яна ў раптоўным жаху адхіснулася ад чалавека, у якога дрыжэлі ноздры.

Юрась пашукаў вачыма. Позірк ягоны ўпаў на валасяны аркан, абвязаны вакол пояса ў крымчака.

— Дай!

— Ны можна. Ны дзеля таго.

— Ты проста не разгледзеў, на што гэта яшчэ прыдатна, — праз зубы адказаў Юрась. — Дай!

Ён таргануў за канец. Татарын шалёна закруціўся, як ваўчок, падсцёбнуты пугай.

— Бачка!

Але аркан ужо разрэзаў паветра. На твары старасты пралёг чырвоны пісяг. Ад удара нагою ўпала стойка. Золата з шоргатам і звонам пацякло пад ногі людзей.

— Памагай Бог, бацька, — басам сказаў Фама. — А і я дапамагу.

Да іх кінуліся былі. Але яны працавалі нагамі і рукамі, бы ўтрапёныя. Змеем свістаў у паветры аркан. Сыпаліся грошы. Храбусцелі, ламаліся пад нагамі свечы.

— Гандляры, навалач! — Вочы Хрыстовы былі белыя ад ярасці. — Гандляры! Што вам ні дай — вярцеп разбойніцкі зробіце. Хрысці іх, Фама! Хрысці ў натуральную веру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x