Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Трэба толькі хутчэй… бо… заўтра ж мне рана ехаць.

— Ты заўтра не паедзеш, — сказаў стары.

— Чаму гэта? — Алесю адразу ўспомніўся звычай князя замыкаць коней. — Мне трэба.

— Калі трэба, то добра, — абыякава адказаў князь. — Але справа перш за ўсё… Заўтра трэба яшчэ пакоі агледзець, карцінны павільён. І самае галоўнае — сакратар мой на тыдзень з'ехаў жаніцца; чужым мае справы давяраць нельга, і я думаў, ты здолееш мне памагчы. Почырк у цябе добры?

— Дрэнны.

— Тым лепш… Цярпець не магу людзей з гожым почыркам… Ды ўрэшце, што я… Ты ж мне памагчы не можаш.

— У чым?

— Ды я, ці ведаеш, так бы мовіць… складаю "Запіску аб уладах… зямных і нябесных. Вопыт… разважання нявернападданага… аб вернападданых".

Ніхто на свеце не мог бы заўважыць, што князь дурэе, такі сухі быў тон.

— Гэта цікава, — ветліва сказаў Алесь.

— Ну вось. Я думаў, ты здолеў бы мяне выручыць… дні на — гм! — чатыры… Я ведаю, табе будзе сумна са мною. Але справа ёсць справа. Тры гадзіны на дзень — ёй. У астатні час — што хочаш…

Князь абмахнуўся хустачкай, непрыкметна прыціскаючы яе да вуснаў, яму не хапала цярплівасці.

— І яшчэ, — хлусіў ён. — Цяпер пойдуць дні рэпетыцый. Трэба праглядзець увесь рэпертуар гэтага года. Заўтра ідзе "Федра". Паслязаўтра опера — "Чароўная флейта" і яшчэ нешта накшталт дадатка да яе, "Мятлушкі весняй ночы", гэта балет. На наступны вечар павінен ісці "Дубіна, палескі разбойнік, або Дзівосы закінутага млына", потым "Сід", "Рычард Трэці", або Гісторыя аб тым, як зладзей кароль утапіў брата ў бочцы з мальвазіяй і забіў… Ну, словам, доўга. Яшчэ пяць піэс.

Князь назнарок прыбавіў да назвы славутай трагедыі доўгую тыраду, каб было цікавей. Потым дадаў:

— Урэшце, як хочаш… Калі табе пільна трэба ў Загоршчыну, я не буду цябе трымаць. Заўтра ж загадаю асядлаць тваю кабылку — і едзь.

Алесева сэрца разрывалася паміж гонарам і магчымасцю паглядзець усё, чаго ён яшчэ не бачыў. Гонар, урэшце, не так і мучыў цяпер, бо тон князя змяніўся і з сухавата-здзеклівага стаў амаль міралюбным. І хлопец уздыхнуў:

— Я думаю… Бацькі даруюць мне, калі даведаюцца, што я астаўся.

Князь зрабіў выгляд, што лічыць па пальцах.

— Сёння… "Федра"… "Флейта"… так… Ого, чатырнаццаць дзён! Пэўна, ты столькі не вытрываеш… Ды і мне… Ах-ах! Вось няўдача якая! Але вернецца сакратар — будзе лягчэй. І абяцаю табе пасля двух тыдняў — рабі што хочаш… А хочаш — і раней…

— Я думаю… я здолею застацца на столькі. Трэба ж памагчы…

"Ах, чорт, — думаў князь, — ах, які стрыгунок горды!.. Ну, я ўжо цябе закілзаю, калі спатрэбіцца… Гэта ж падумаць, колькі ён мяне прымушае вакол сябе скакаць!.."

За сталом акрамя іх сядзела яшчэ жанчына год пад сорак, відаць, тая самая, якую даязджачы Карп, не заўважыўшы Алеся, назваў калісь "апошняй метрэскай" пана.

У слове "метрэска" было нешта таемна-нядобрае, але — дзіва! — Алесь адразу і думаць аб гэтым забыў, як толькі ўбачыў "метрэску" на свае вочы. Такі спакой быў у яе рухах, такой прыгажосцю свяціўся гэты добры, бяздумны твар. Толькі падумалася, як гэта добра, што яна такая простая.

— Пад'ешце, бацюхна, удосталь, — нараспеў сказала яна замест малітвы. — І вы, князюхна, ешце без сумнення.

Князь выпіў зялёную чарку — яна загайдалася на стале круглым донцам, зусім як Іванька-ўстанька, — і закусіў рыжыкамі свежага засолу.

— Ал-ле, — сказаў ён. — Хрыстос па душы басанож прайшоў. Чуеш, Еўфрасіння Глебавічна? Мы сёння ў тэатр ідзём… да дзяўчат.

Скоса глядзеў хітрым вокам.

— То і добра, — з усмешкай сказала яна. — Тады я ўжо загадаю, каб вам святочны ўбор падрыхтавалі. Дзяўчаты любяць, калі кавалеры добра апранутыя.

— Пойдзем, можа, разам, Еўфрасіння Глебавічна?

— Што ты, бацюхна! — узняла яна рукі. — Грэх такі! Дый страшна. Людзі нажамі рэжуцца. Пярун грыміць. А я навальніцы баюся.

Князь паціснуў плячыма.

…У будынку тэатра панавала паўцемра: рэдка-рэдка дзе бясконцыя калідоры асвятляліся свечкамі ў жырандолях.

Фае з мармуровымі бюстамі і статуямі муз пахнула парфумай і яшчэ чымсьці таемным. Праз дзверы была відна цёмная зала, заслона, асветленая знізу і таму як жывая, чуліся гукі скрыпак.

Рыхтавалася ў цемры і незнаёмых водарах нейкая таемнасць, бо ўсё больш напружана гучалі, а потым раптам змоўклі скрыпкі і віяланчэлі. І гэта звалася "Гарыслава і Людамір".

Узнялася заслона. За ёю ляжаў "старажытны Магілёў" з храмамі і каланадамі. І гэта цягнулася метраў на пяцьдзесят, такой глыбіні была сцэна. А далей, ужо намаляваны, узвышаўся гарадскі мур і за ім — Дняпро, падобны на мора. На сцэне стаялі воіны і аб нечым спрачаліся, размахваючы мячамі. І так прыгожа яны гаварылі вершам, што да горада набліжаецца вораг — войска на чале з князем Людамірам. А дачка магілёўскага князя, Гарыслава, усе апошнія дні сумная і плача.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x