Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я ведаю, ты ніколі не возьмеш ад мяне грошай.

— Ніколі, — сказаў Кастусь.

— То i дурань. Падзарабіў бы. А то будзеш сядзець на каве з хлебам.

Мускулы на шчоках у Кастуся абцягнуўся скурай.

— Кaвa i хлеб, — сказаў ён. — Вада i хлеб. Кроў i хлеб.

— Ну, гэтай дарогай мала каму дадзена icцi.

Кастусь упарта паматаў галавою.

— А калі дадзена, дык нельга збочваць. Народ наш без багацця, без зямлі, без мовы… I таму варта жыць і сутыкацца з ворагам. Хутчэй.

— Што ж, — сказаў Вежа. — Бадай што, маеш рацыю…

Вежа пайшоў. Хлопцы ляжалі i моўчкі слухалі свежы шолах паркавай лістоты. Спаць не хацелася. Быў самы лепшы час для размовы.

— Кастусь, што ты такімі вачыма сёння на Галінку Кахнову глядзеў?

— Прыгожая, — пасля паўзы адказаў Каліноўскі.

— Закахаўся, бядак?

Кастусь маўчаў. Потым уздыхнуў.

— Не. Я-то ўлюбчывы. Я нават вельмі ўлюбчывы. Але я, відаць, не маю права. Жыццё не маё.

— Як гэта не тваё?

— А так. Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям'я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краiна, пятае — родная Зямля, роднае Чалавецтва. I кожны любiць сам сябе, амаль усе —

сям'ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. I толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах…

Ён сеў i абхапіў мускулістымі рукамі калені.

— Мы нават да любові да радзімы ў большасці не дараслі. I таму тут больш за ўсё патрэбны людзі, якія прайшлі ўсе ступені. Бываюць такія, багатыя любоўю i нянавісцю. У ix увесь свет узарваны i перакулены. Яны любяць чалавецтва больш, чым радзіму, радзіму больш, чым родны дом, а ўсё гэта разам — больш за caмix сябе. Яны, разумееш, свабодна аддаюць жыццё i дом i ўсё — для краіны i чалавецтва.

— I ты хочаш быць такім?

— Буду вельмі старацца… Што ж, самога сябе я аддам. А каго я маю права аддаць, акрамя сябе? Жонку? Дзяцей?

У цемры блішчалі ягоныя вочы.

— Не, калі аддаваць, то толькі сябе. Брат Віктар кажа: каханне не павіннa вісець у нас на нагах… Наш народ спявучы, таленавіты, горды. I вось яго ўвесь час дзякуюць за дабрыню, седзячы на ягонай спіне.

Стукнуў сябе кулаком у грудзі.

— Песні нашы затаўклі ў гразь, талент распялі, гордасць аплявалі. Усё забралі: зямлю, ваду, неба, свабоду, гісторыю, сілу… А я ўсё гэта люблю…

Шапацела лістота. Быццам тысячы тысяч уздыхаў ляцелі ў адчыненае акно.

— Нельга больш. Нельга больш. Нельга больш цярпець, іначай страцім апошняе: душу сваю жывую.

— Я таксама даўно пра гэта думаю, — сказаў Алесь. — Зброяй трэба нарадзіць павагу да сябе i да мужыка. I волю нарадзіць таксама — зброяй. Я гаварыў пра гэта з сябрамі.

— 3 Мсціславам?

— I з iм.

— Мсціслаў — харошы хлопец. Ён мне спадабаўся. I Майка твая мне спадабалася. Але як табе з ёю быць, калі справа дойдзе да зброі?

— Не ведаю.

— А хто яшчэ?

— У нас у гімназіі ёсць суполка. "Братэрства шыпшыны i чартапалоху". Праўда, амаль дзіцячая яшчэ выдумка. Мсціслаў, Пятрок Ясюкевіч, Усяслаў Грыма, Мацей Біскуповіч i я.

— Знойдуцца, відаць, i іншыя, — стрымана сказаў Кастусь.

— За апошні час мы трохі сцішэлі, — Алесь таксама сеў. — Усё ж не фельдфебель над галавою. Лягчэй стала жыць.

— Лухта! — сказаў Кастусь. — Лягчэй стала жыць! На гэта мне нядаўна даў адказ Алекс дэ Таквіль.

— Француз гэты? Гісторык?

— Але. Віктар аднекуль дастаў выпіскі з ягонай новай, ненадрукаванай яшчэ кнігі. Пастараюся прыпомніць больш дакладна… Ага: "…не заўсёды прыводзіць да рэвалюцыі пераход ад дрэннага становішча да горшага. Часцей здараецца, што народ, які цярпеў без скарг i больш страшныя ўмовы, сілком скідае з сябе іхняе ярмо, менавіта тады, калі яно робіцца лягчэйшае. Стан рэчаў, які выклікае рэвалюцыю, бывае амаль заўсёды лепшы за той, які быў непасрэдна да яго, i вопыт вучыць, што для дрэннага ўрада найбольш пагрозлівая тая хвіліна, калі ён, урад, пачынае трохі выпраўляцца. Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазбежнае, робіцца нясцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца… "

Кастусь стаў на калені i, гаворачы, глядзеў у парк, дзе білася i тужліва ўздыхала лістота.

— Так, відаць, i ў нашым становішчы. Тым больш што царок нічога вялікага не робіць, а так, нібы мёдам злёгку па вуснах мажа. Усё, як раней. Дзяржава — паліцэйскі ўчастак. Дзяржава — турма.

На твары ў Кастуся зноў з'явілася нешта пакутлівае, цень нязвыклай i, па маладосці год, страшнай, непажаданай думкі.

— Ты раптам зрабіўся падобны на Раўбіча. Толькі маладзейшы.

— Мне ніякавата, — уздыхнуў Кастусь. — І мне вельмі страшна. Здаецца, я беспаваротна вырашыў. Іншай дapoгi для мяне няма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x