Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што, — усміхнуўся Кастусь. — I тарыф над галавою павешу, як зэльвенскі пісар: за подпіс тры рублі ды пірог з вязігай, за пацвярджэнне дваранскай годнасці — тысячу рублёў ды жонцы сем аршынаў аксаміту. А я сам — у сенаце шышка дужа вялікая. Заходзіць гасудар імператар выпадкова: "Гнаць, — кажа, — яго за такую таксу".

— Правільна, — буркнуў Вежа. — "Бо ён нам усім цану збівае, — скажа імператар. — Мне унь за канцэсію на пабудову чыгункі колькі плацяць, ды і то мала. А тут… пі-рог з вязігай. У дурня і песня дурная" [72] Прадажнасць вышэйшых колаў дасягнула небывалых памераў. Нягледзячы на частыя працэсы, кралі ўсе, і вінаватых не было. Канцэсія на пабудову чыгуначнай лініі каштавала таго, што каштуе, плюс мільён-паўтара рублёў хабару. Калі пасля забойства Аляксандра ІІ ацэньвалі ягоную маёмасць, дык толькі "добранабытая" ім самім сума дасягала амаль шасцідзесяці мільёнаў. .

Лiлося праз вокны ў пакой святло месяца i змешвалася з ружовым святлом свечак.

— Ты што, Кастусь, — спытаў Вежа, — ты, значыцца, паляк?

— Не, я тутэйшы, — асцярожна сказаў Калiноўскi.

— Ён беларус, дзеду, — сказаў Алесь.

— А гэта што такое? — непаразумела спытаў дзед.

I тoлькi тут упершыню заўважыў, як малады чалавек напружыўся, нiбы яго ўдарылi, зiрнуў на Вежу змрочнымi вачыма.

— Ён жа вам казаў, пан Вежа, — сказаў Каліноўскі.

— Я казаў табе, — сказаў Алесь.

— А, — нібыта ўспомніў Вежа, — прыпамінаю. I вы верыце ў гэтыя жарты?

Тут успыхнуў i Алесь. I Вежа зразумеў, што зайшоў далекавата. Але бес усё яшчэ сядзеў у iм.

— Як жа не паляк, — сказаў ён. — Хрысцілі цябе ў касцёле. Веравызнання ты — рымскага.

— Ну i што, — цяжка рухаючы сківіцамі, сказаў Кастусь. — Прашу прабачэння, заўтра я ахрышчу вас у касцёле — i вы не станеце з гэтай прычыны палякам. А я перайду ў магаметанства i не стану туркам. Будзе беларус магаметанскага веравызнання і беларус веравызнання каталіцкага.

— Нядрэнна для пачатку, — сказаў дзед.

— I для канца нядрэнна. Тым больш што ваш малодшы ўнук — каталік. Па вашаму загаду.

Вежа ажно вохнуў. Чарцяня біла проста пад дыхала.

— Але ж мясцовасць, адкуль ты родам, гэта Польшча?

— Магчыма, — сказаў Кастусь. — Але цяпер гэта Гродзенская губерня.

А заўтра наш… гм… Аўгуст… далучыць да Гродзенскай губерні Варшаву.

— А жыхары, якія называюць сябе ліцвінамі, а свой край Літвою?

Размова i падабалася i не падабалася Вежы. Падабалася, бо чарцяня ведала, чаго хоча. Не падабася, бо гэтыя веды пагражалі і ўнуку i самому чарцяняці небяспекай.

— А ты ўмееш гаварыць па-літоўску? — з усмешкай спытаў ён. — Гэта ж, здаецца, не славянска мова?

— Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. — Я маю на ўвазе Літву-Беларусь… I потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка.

— Я-то ведаю, а вось адкуль ведаеш ты?

— У мяне брат гісторык. I потым — я не глухі. Семнаццаць год я чую слова "Літва". А да мяне яго ўжывалі яшчэ трыста год.

I тут Вежа зрабіў апошнюю спробу павярнуць варацідла, на якім ткалля-парка ткала лёс гэтых юнакоў. Нанёс апошні i па-сапраўднаму страшны ўдар.

Вонкава гэта выглядала як мілы жарт. Дзед наліў сабе яшчэ кубак кавы.

— I ўсё ж ніякі ты, хлопча, не беларус. Ты — паляк. Праўдзівей кажучы, мазур.

Каліноўскі ўстрывожыўся.

— Бо твой Амброзі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візенскай зямлі… "Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі…" А Візская зямля — гэта Мазовія.

— То вы ўсё ведалі caмi, — разгублена сказаў Кастусь. — Нашто ж тады…

— Ты паляк, хлопча, — сказаў Вежа. — Я ведаю, табе цяжка развітацца з рашэннем, якое зрабіў ты сам. Але гэта вялікі народ, які значна больш ведае аб сабе, чым мы ўсе. Гэтым трэба ганарыцца, а іншых "тутэйшых" кінуць іхняму лёсу, калі ўжо яны нічога не хочуць… Галоўнае — быць чалавекам, сынок.

I раптам цішыню парушыў дзіўны прыглушаны гук.

Кастусь смяяўся. Смяяўся горка, трохі з'едліва i глуха:

— Так, Амброзі быў мечнік Візскай зямлі. Але там жывуць і жмудзіны, і немцы, і палякі, і беларусы. Вы ўзялі няпэўны довад, князь… Але няхай, няхай нават i так… Пасля яго мае продкі сто семдзесят год жылі на гэтай зямлі, елі яе хлеб, гаварылі яе гаворкай, умываліся яе вадою, спявалі яе песні… Ды i хіба не ўсё адно, калі я сам лічу сябе "ліцвінам", беларусам, тутэйшым — назавіце гэта, як хочаце. Xiба не ўсё адно калі дома ў мяне гавораць мужыцкай гаворкай, калі толькі адзін бацька — "для дзяцей" — ведае тое, што ў нас называюць "польскай" i якой не разумеюць палякі, бо гэта перакручаныя нашы словы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x