Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Замест божых свечак ды паходняў, — са змрочнай весялосцю сказаў Цыпрук Лапата. — Ды што з таго? Гэта сто вёрст Дняпром. Да нас і дымком не патыхнула.

— Цяпер вас тут чакаюць, — буркнуў ваўкаваты Юллян Лапата. — Чаго вас туды панесла, калi ворагi — тут. Кроер — тут. Мусатаў — тут. Патаўпешкi гэтыя, Таркайлы — тут.

Бацька іранічна глядзеў на сына:

— Не думаў я, што ты такі. Ведаў, што дурань, але што такі-і…

— Бацька кажа праўду, Юллян, — сказаў Корчак. — Адсюль пачынаць — канцы былi б. Кроер дачуўся. Ён з восенi сотню чаркесаў у маёнтку трымае. Без крывi не абышлося б… Ды яшчэ ў наваколле блакiтных нагналi, салдат, жандармаў. Атрымлiваецца, ты мяне на смерць запрашаеш, а морда такая — нiбы на чарку.

— Асёл, — сказаў Янук.

І асекся. Аўтух паклаў яму на плячо далонь, сціснуў.

— Не вякай… наша справа… малая. Слухай… вось.

Непрыемныя людзі былі Лапаты. Андрэй і Кандрат, пераглянуўшыся, зразумелі, што падумалі адно і тое ж.

— Яны нас тут чакаюць, — сказаў Корчак. — А я іду ў другое месца. Куды — пачуеце. Вы астаяцеся. Перадавайце мне весткі. Людзей рыхтуйце, хто захоча. Ты, Аўтух, адразу, як толькі даведаешся, што салдатні паменела, — да мяне. Я тады скора прыйду! Ну, хто з вас тады са мной пойдзе?.. Лапаты — гэта ясна. А хто з Кахноў?

— Я, — нечакана адказаў з верхавіны дуба галавасты Лявон. — Вы там цішэй. Па вадзе далёка чуваць.

— Добра, — сцішыўся Корчак. — Яшчэ. Смялей, хлопцы. Памагаць-то вы тут усе памагалі. І жэрці збіралі… і порах… і хавалі, калі трэба. А вось пайсці разам, калі прыйду? Калі сыраядцаў гэтых трэсці будзем?

— Бадай, я, — сказаў Іван.

Кандрат і Андрэй пераглянуліся. Іван быў любімы Галінчын брат.

— І я, — сказаў Пятрок Кахно. — Я — з Лявонам.

— А вы?

— Мы — не, — адказаў за сябе і Цыпрука Макар. — Не выпадае. Зямлю тады каму араць?

— Як хочаце, — сказаў Корчак. — Праспіцё толькі царства нябеснае.

Чорныя пранізлівыя вочы сустрэліся з вачыма Кагутоў:

— А вы?

Кандрат зірнуў на Івана, і той зухавата падміргнуў яму.

— Што ж, — уздыхнуў Кандрат, — бадай што, і мы. Чаго тут. Бунт дык бунт. Кожны год бунты.

Прыдняпроўе сапраўды бунтавала часта.

— Добра, — сказаў Корчак.

— Ты не злуй, — сказаў Цыпрук Кахно. — Мы не даносчыкі. Дапамагацьмем.

— І на тым дзякуй, — схіліўся Паківач. — Вольнаму воля.

— Ты абяцаў Даньку-пастуха прывесці, — сказаў Кандрату Корчак. — Што там?

— Не спакушаецца, кажа: лухта ўсё. Што мне, кажа, дзевак мала ці ежы? Кормяць, кажа, людзі і ў торбу кладуць, і на зіму даюць.

Кандрат так перадражніў Данькаву інтанацыю і міну, што ўсе зарагаталі.

— До, — раптам сказаў Корчак. — Цяпер, хлопцы-казакi, кажыце, каго тут перш за ўсё палiць будзем, калi прыйду.

Усе трохі прымоўклі. Адно — бунтаваць "недзе там", а зусім іншае — у наваколлі, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Адна справа — пускаць чырвонага будзіміра недзе пад Дошчыцай, а другая — выракаць на "агонь і паток" людзей, якіх ведалі.

— Землi Загорскiх нам не па зубах, — падштурхнуў людзей Корчак. — Гэтыя хоць i цiхмяныя, але адчайныя. Так будуць баранiцца — пыл ад нас паляцiць.

Дабрадушны Пятрок Кахно раптам узлаваўся:

— На такіх нападаць — мы табе, Корчак, не сябры, вось што.

— Што, цяляты?

— Цяляты не цяляты, а супроць такіх ісці — душу загубіць. На злых так пойдзем, што нас яшчэ на шворцы трымаць будзе трэба. А добрых — не руш.

— А прыгон?

— Не яны яго завялі

— Прыгон…

— Тфу! Ты ідзі глянь, як у Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! Крывёй харкаюць, а вольныя людзі.

Лагодны Андрэй змяніўся з твару. Пяшчотны глыбінны румянец заліў твар.

— І тое праўда, — сказаў раптам Аўтух. — З добрых пачнем, а як за злых возьмемся — то бараніць іх салдат нагоняць.

Бацька здзівіўся. Глянуў на сына нават з нейкай павагаю. І словы Аўтуха прымусілі задумацца нават Корчака.

— Чаго спрачаемся? — упарта сказаў Корчак. — Я не згодзен. Але я і кажу: не па зубах. То з каго?

— З Кроера, — сказаў з дуба Лявон Кахно.

— З яго, — сказаў Пятрок. — з яго, сабакі.

— I тое, — сказаў Корчак. — Я сам казаць не хацеў. Падумалi б: з-за сябе. Згода, Кроер. Яшчэ хто?

— Браніборскі, — сказаў Юллян Лапата.

Аўтух запыхкаў, як вожык.

— Нашто? Ён, кажуць, волю даць хацеў.

— А ты спытаў мужыкоў? — вочы Паківача бліснулі. — Не хочуць яны такой паганай волі, без зямлі.

— Нам, хлопцы, наогул цяжка будзе, — раптам сказаў Іван. — Час трохі не той, — ён сарамяжліва ўсміхнуўся. — Я не баюся, але проста… чуткі гэтыя, што вось-вось волю дадуць. З зямлёю. Каму ахвота, чакаючы на такое, галаву скручваць? Кожная грамада — як крушня каменная. Не зрушыш. Ляжыць на сваім лапіку поля і маўчыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x