Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён бачыў насцярожаныя і зацікаўленыя абліччы. Таму што само гучанне гэтых слоў было незвычайнае для ўступнай прамовы. Гэта не былі французскія, польскія ці якія іншыя словы. Гэта была тая мова, на якой усе гэтыя людзі гаварылі са слугамі ў доме, з дробнай шляхтай пры сустрэчы, з сялянамі на полі і якую, аднак, ніхто, акрамя адзінак, што лічыліся дзівакамі, не ўжываў пры спічах.

Пад столлю вялізнай залы гучала мяккая, як ручаіна, пявучая, як голас птушкі, гнуткая і цвёрдая

адначасова, лаканічная мова. Гучала ўпершыню за шмат год.

Гэтай мовай і над гэтым сталом гаварылі зараз жорсткія словы.

— Клубы існуюць у нас не для палітыкі, не для мараў аб шчасці, бо дзве гэтыя дaмы рэдкія госці пад нашымі дахамі. Яны існуюць у нас для картачнай гульні, для размоў аб паляванні, аб тым, чый рысак больш машысты, чый выжал больш чуйны. І яшчэ для п'янак, дзе спрачаюцца аб танцорках, віне і аб тых жа сабаках.

Вежа па-звычайнаму прыкрыў далонямі твар. Між расстаўленых пальцаў блішчала хітрае вока. Наіўны і задзірысты твар бацькі нібы запрашаў: "Дай ім, дай". Вежа вельмі пакутаваў за ўнука. Ён таксама чуў усё і настолькі заеўся на Раўбічаў за нежаданне разабрацца, за тое, што адвярнуліся, а на ўсё панства за ману, што цяпер першы адмовіўся б мірыцца.

— Я ведаю, большасць з нас глыбока смуткуе, пазіраючы на такое падзенне. Але што з таго, калі мы не процідзейнічаем яму?!

Алесь убачыў іранічную ўсмешку старога Хаданскага, вочы Іллі і зразумеў, што не даруе сабе, калі сапраўды не "дасць".

— Ёсць, відаць, і такія, каму ўсё гэта даспадобы. Іх беспрынцыпнасць блізкая да ўсяеднасці, іх маўчанне да подласці. Прыкладам таму могуць быць плёткі. Крыўдаваць на іх нельга. Проста таму, што на дробных людзей не крыўдуюць, імі пагарджаюць. Але астаецца пачуццё глыбокага непаразумення, як такія слімакі могуць існаваць у грамадстве, як яно іх церпіць і як яны самі могуць жыць такія. Дык вось для чаго ім клубы. І калі клуб зборня мужчын, то ці мужчыны яны?

Ілля сціснуў рот. І па няўлоўным руху гэтых вуснвў, па тым, што страла, відаць, трапіла ў цэль, Алесь амаль упэўніўся: ён.

— Дык вось, клуб — зборня мужчын, амаль аднолькавых па паходжанню, аб'яднаных агульнымі поглядамі на палітыку, на шчасце ўсіх людзей, на тое, якімі метадамі трэба дабівацца гэтага шчасця. Паходжанне ў нас адно: прыдняпроўскае. Але адны з нас прыстасаваліся, другія маўчаць. Што ж тады ў агульным паходжанні?

Мнішак у кутку ўсміхнуўся і падумаў, што Раўбіч — ёлуп.

— Палітыка, — сказаў Алесь, — ці ёсць яна ў нас? Мы назнарок адвярнуліся ад яе, карыстаючыся гордым выслоўем: "Бруд не па нас". Але хіба веліч і высакароднасць у тым, каб мірыцца з брудам, даючы яму пэцкаць меншых братоў? Ці не нагадваем мы Касьяна з легенды? Таго, які лічыў, што, каб прыйсці на неба, трэба чыстае мець адзенне.

У Раткевічавых вачах была горыч. Біскуповіч заплюшчыў вочы.

— І якімі сродкамі мы карыстаемся, каб дасягнуць мэты, таго, што мы разумеем пад шчасцем? Падспудныя чуткі, дуэлі і ярасць, бойкі на губернскіх зборах, барацьба перад выбарамі. Дыфармацыя даходзіць да таго, што я здзіўляюся, як да нас у часе выбараў прыязджаюць акторы і гандляры. Напэўна, да іх не даходзяць нашы словы, іначай яны ведалі б, што трапілі ў разбойніцкі вертэп. Сраціўшыя ўсё на свеце, аж да чалавечага аблічча! Гэтыя паны… валацугі без радзімы, мужчыны без мужнасці, людзі без сумлення! Я не магу глядзець на іх. Калі я думаю, што мы адной крыві мне хочацца выпусціць з сябе гэтую кроў. Ces messeurs sont un tas de gredins et le seul sentiment lu'ils m'inspirent est la haine de leur cause et le mépris pour mon pays [6] Гэтыя паны — мярзотнікі, і адзінае пачуццё, якое яны ва мне абуджаюць, — гэта нянавісць да таго, што яны робяць, і пагарда да маёй радзімы (франц.) .

Біскуповіч Януш усміхаўся аксамітна-цёмнымі вачыма. Запал маладога Загорскага падабаўся яму. Факты дыфармацыі сапраўды мелі месца дванаццаць год назад, калі Кроер вырашыў выставіць сваю кандыдатуру ў павятовыя маршалкі. Хацеў, відаць, пасля і ў губернскія падацца, але дваране і павета не далі. Досыць было з іх. З самага семсот восемдзесят першага года была на гэтай пасадзе дынастыя Галынскіх. І вось з саракавога года, семнаццаць ужо год, маршалкам пан Юры. Тады яму дваццаць дзевяць было, цяпер сорак шэсць. Нікога другога ім не трэба. Справядлівасць і мяккасць не на кожным дрэве растуць. Год адзінаццаць яшчэ паслужыць. А там, калі меркаваць па сённяшняй прамове, сынка давядзецца выбраць. Недалёка яблычка ўпала, ды, відаць, старую яблыню перарасце. Гэты не стаў бы і Мішку Мураўёву даваць спуску. А ўжо як перад ім на задніх лапках хадзілі маршалкі Крушэўскі ды Абданк у тыя тры страшныя леты [7] Граф М. Мураўёў быў губернатарам магілёўскім у 1823/31 гг. Ён агранізаваў хуткае падаўленне паўстання ў 1831 г… . А пан Юры не даў крыўдзіць людзей. Тром губернатарам не даў. Сярожку Энгельгардту не даў, Мікалашку Гамалею не даў, Міколку Скалону не даў. І чацвёртаму не дасць, бо, чутна, Скалон хутка загрыміць паспеў-такі нашкодзіць за тры гады. І ходзіць пагалоска будзе на ягоным месцы Аляксашка Беклемішаў, чалавек роду старога, але сварлівы і цяжкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x